Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
14.07.2020 Палітвязня Сяргея Ціханоўскага зноў змясцілі ў карцар
Блогера Сяргея Ціханоўскага зноў змясцілі ў карцар СІЗА №1. Гэтым разам за тое, што не пагаліўся.
13.07.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітычнага вязня Дзмітрыя Папова
У сувязі з прад’яўленнем 10 ліпеня 2020 г. абвінавачвання па ч. 1 арт. 342 КК мадэратару сацыяльных сетак “Краіны для жыцця”, грамадзяніну Расіі Дзмітрыю Папову праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае яго палітычным зняволеным.
10.07.2020 Мадэратар сацсетак "Краіны для жыцця" Дзмітрый Папоў – 19-ы фігурант справы па арт. 342 КК
Мадэратару сацыяльных сетак “Краіны для жыцця”, грамадзяніну Расіі Дзмітрыю Папову, затрыманаму пад Мазыром, таксама прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
10.07.2020 Праваабаронца: Парушэнне прэзумпцыі невінаватасці сведчыць пра палітычны характар пераследу Віктара Бабарыкі
Увечары 9 ліпеня на дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі сюжэт, у якім дэманстраваліся кадры вочнай стаўкі патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі і яго былога намесніка ў банку. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначае, што сюжэт зроблены выключна ў прапагандысцкім ключы.
10.07.2020 Палітзняволенай Алене Карагачавай прад'явілі абвінавачванне
Былой памочніцы Віктара Бабарыкі ў Белгазпрамбанку Алене Карагачовай, якая знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 9 ліпеня прад'явілі абвінавачванне, паведамляе TUT.BY. Яе падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Алена адмаўляе сваю віну. Пра гэта паведаміў яе адвакат Уладзімір Сазанчук. Іншыя падрабязнасці распавесці абаронца не змог - у яго падпіска аб неразгалошанні.
09.07.2020 Палітвязняў Баброўскага і Навуміка выпусцілі з СІЗА. Яны вяртаюцца дадому
З СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску былі адпушчаныя палітычныя зняволеныя і вязні сумлення, якія праходзяць па так называемаей "справе Ціханоўскага", Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік. Ім змянілі меры стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе.
09.07.2020 Супраць актывіста "Народнай грамады" Сяргея Спарыша ўзбуджана крымінальная справа
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", на актывіста і прэс-сакратара "Народнай грамады" Сяргея Спарыша ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).
09.07.2020 Ігар Комлік: Яшчэ год знялі па амністыі, тэрмін пакарання павінен закончыцца 14 жніўня
Адзін з лідараў прафсаюза РЭП Ігар Комлік распавёў сайту palitviazni.info пра тое, што адбываць пакаранне яму застаецца крыху больш за месяц.
08.07.2020 Мікалаю Статкевічу і блогеру Дзмітрыю Казлову прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК РБ
Палітыку Мікалаю Статкевічу і відэаблогеру Дзмітрыю Казлову, вядомаму як «Шэры кот», 8 ліпеня прадʼявілі афіцыйнае абвінавачанне, паведаміў "Радыё Свабода" адвакат Уладзімер Сазанчук.
08.07.2020 Абвінавачванне запрасіла для Юрыя Дзмітрыева 15 гадоў калоніі строгага рэжыму
7 ліпеня на спрэчках у Петразаводскім гарадскім судзе бок абвінавачвання запытаў 15 гадоў калоніі строгага рэжыму для кіраўніка Карэльскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Юрыя Дзмітрыева.
07.07.2020 Камітэт па абароне журналістаў: Беларускія ўлады затрымалі па меншай меры шэсць блогераў
Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць усіх журналістаў, затрыманых за іх працу, і дазволіць прэсе асвятляць выбары, якія павінны адбыцца ў краіне, не асцерагаючыся пераследаў, заявіў Камітэт па абароне журналістаў.
07.07.2020 Блогеру Пятрухіну прад'явілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу
Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што берасцейскаму блогеру Сяргею Пятрухіну прад’яўлена абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу – 342, 369 і 391.
07.07.2020 Фігуранта "справы Ціханоўскага" Арцёма Сакава змясцілі ў карцар і прысудзілі новыя "суткі"
Палітычнага зняволенага, фігуранта справы па ч. 1 арт. 342 КК Арцёма Сакава, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску, змясцілі на пяць дзён у карцар, а таксама яму прысудзілі новыя “суткі” адміністрацыйнага арышту.
06.07.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых сябраў ініцыятыўнай групы В. Бабарыкі – Алены Карагачавай і Дзмітрыя Карака
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў заяве аб прызнанні В. Бабарыкі і затрыманых сябраў ягонай ініцыятыўнай групы ад 19 чэрвеня 2020 г. заўляюць аб прызнанні Алены Карагачавай і Дзмітрыя Карака палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення.
02.07.2020 Стала вядома, у чым абвінавачваюць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
Прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыку абвінавачваюць у адмываньні грошай, ухіленні ад сплаты падаткаў і даванні хабару, паведамляе "Радыё Свабода".










