Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
29.07.2020 Працягваюцца затрыманні ў межах "крыміналак" за падзеі 14 ліпеня ў Мінску. Ужо мінімум 13 фігурантаў
Па стане на 29 ліпеня праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў межах крымінальных справаў за падзеі 14 ліпеня ў Мінску затрыманыя мінімум транаццаць чалавек.
29.07.2020 Пагражалі збіць і адабраць дзіця, ціснулі на шыю і пазванкі. Алена Колікава распавяла пра свае два затрыманні
Пасля вызвалення жанчына распавяла “Вясне” падрабязнасці сваіх двух затрыманняў, у прыватнасці пра псіхалагічны і фізічны ціск, які супрацоўнікі ГУБАЗіК аказвалі на яе.
29.07.2020 Палітвязня Дзмітрыя Фурманава, сваякі якога галадаюць каля СІЗА, перавялі ў Жодзіна
На падставе рашэння следчага палітычнага зняволенага Дзмітрыя Фурманава перавялі з мінскага СІЗА-1 у следчы ізалятар у Жодзіна. Пра гэта бацькам Фурманава паведамілі ў СІЗА-1.
27.07.2020 На Станіслава Паўлінковіча ўзбудзілі крымінальную справу за абразу суддзі
27 ліпеня супраць актывіста з Магілёва Станіслава Паўлінковіча ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 391 Крымінальнага кодэкса за абразу суддзі.
26.07.2020 Спартак Сірэнка пакінуты пад вартай у якасці падазраванага па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса
Спартак Сірэнка, які быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту 14 ліпеня ў Мінску і асуджаны на 10 сутак арышту, не выйшаў на волю 24 ліпеня.
25.07.2020 У турме памёр праваабаронца Азімжан Аскараў
Праваабаронца Азімжан Аскараў памёр раніцай 25 ліпеня. Вядома, што напярэдадні яго перавялі з 19 калоніі ў вёсцы Жаны-жэр у калонію 47 на медагляд
24.07.2020 Затрыманых па арт. 342 КК РБ Лук'янава і Колікаву вызвалілі
Затрыманых па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Сяргея Лук’янава і Алену Колікаву вызвалілі ў ізалятара часовага ўтрымання ў Мінску. Лук'янава - пад падпіску аб нявыездзе, Колікаву - з абавязацельствам аб яўцы па выкліку.
23.07.2020 Крымінальныя справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску. Што вядома цяпер?
За падзеі 14 ліпеня ў Мінску былі распачатыя крымінальныя справы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 363, 342, 364. "Вясна" публікуе вядомую па стане на 23 ліпеня інфармацыю.
23.07.2020 Front Line Defenders: Здароўе Азімжана Аскарава ў крытычным стане
Front Line Defenders выпусціла тэрміновае паведамленне з заклікам да ўладаў Кыргызстана аб неадкладным вызваленні праваабаронцы Азімжана Аскарава і прадастаўленні яму неабходнай медыцынскай дапамогі.
20.07.2020 Беларусь адказала Камітэту па правах чалавека па справе "Белага легіёну"
У студзені гэтага года ў Камітэце правоў чалавека ААН было зарэгістравана паведамленне былых фігурантаў справы "Белага легіёну" Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Віктара Мароза і Сяргея Стрыбульскага. Беларускія ўлады далі КПЧ свае каментары па гэтай справе, а заяўнікі адрэагавалі на гэта.
18.07.2020 Стала вядома імя яшчэ аднаго затрыманага за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка ОУС"
Мінчук Уладзіслаў Усцін у свой 21-ы дзень народзінаў быў затрыманы ў сувязі з крымінальнай справай, распачатай паводле артыкула 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) паводле падзей 14 ліпеня.
17.07.2020 За падзеі 14 ліпеня ў Мінску следчыя забіраюць тэлефон. Што рабіць?
Пасля падзей 14 ліпеня ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаюцца людзі аб канфіскацыі ў іх мабільных тэлефонаў як сведак узбуджаных крымінальных справаў па артыкулах 363, 364, 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
16.07.2020 Па падзеях 14 ліпеня ў Мінску ўзбуджаныя тры крымінальныя справы. Затрыманы мінчук Антон Шумаў
Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў межах крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня затрыманы мінчук Антон Шумаў. Ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
16.07.2020 Міліцыянты з Мастоў напісалі заяву на Аляксандра Мілюка за абразу
Як паведаміў каардынатар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілюк з Мастоў, 15 ліпеня да яго дадому з аглядам прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Агляд жылога памяшкання актывіста праводзіўся ў рамках праверкі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "абраза прадстаўніка ўлады".
15.07.2020 Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце парушэння грамадскага парадку ў Мінску
Раніцай 15 ліпеня ў афіцыйным тэлеграм-канале Следчага камітэта з'явілася інфармацыя аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце арганізацыі і ўдзелу грамадзянаў у парушэнні грамадскага парадку ў Мінску.










