Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

У Мінску затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі Сяргея Міхяёнка

17.08.2020 У Мінску затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі Сяргея Міхяёнка

Затрымлівалі Сяргея людзі ў балаклавах, выламалі дзверы, затрыманага моцна збівалі. Потым прадстаўнікі КДБ правялі вобшук у кватэры.

Затрымалі выпадковага мінака і ... абвінавацілі ў масавых беспарадках

15.08.2020 Затрымалі выпадковага мінака і ... абвінавацілі ў масавых беспарадках

Папярэдне хлопца абвінавачваюць па артыкуле 293 КК РБ "Масавыя беспарадкі", трэцяя частка: "Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца здзяйсненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай 1 гэтага артыкула, а роўна фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці".

СК пра акцыі пратэсту пасля выбараў: Узбуджаныя 21 крымінальныя справы, у межах якіх затрыманыя больш за 80 чалавек

10.08.2020 СК пра акцыі пратэсту пасля выбараў: Узбуджаныя 21 крымінальныя справы, у межах якіх затрыманыя больш за 80 чалавек

Следчы камітэт увечары 10 жніўня заявіў, што працягвае расследаванне крымінальных спраў па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году ў Мінску і іншых рэгіёнах краіны, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.

Афіцыйна: Пратэсты былі ў 33 гарадах, затрыманыя каля 3000 чалавек, узбуджаныя крымінальныя справы

10.08.2020 Афіцыйна: Пратэсты былі ў 33 гарадах, затрыманыя каля 3000 чалавек, узбуджаныя крымінальныя справы

Паводле МУС, затрыманыя каля 3000 чалавек, з іх каля тысячы ў Мінску, «у выніку сутыкненняў» пацярпелі 50 грамадзянаў і 39 супрацоўнікаў міліцыі, некаторыя шпіталізаваныя.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Віталя Шклярава

08.08.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Віталя Шклярава

У сувязі з тым, што праваабаронцам стала вядома, што затрыманы паліттэхнолаг Віталь Шкляраў абвінавачваецца па ч.1 і арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі заяўляе аб прызнанні яго палітычным зняволеным.

СК: Па справе за падзеі 14 ліпеня ў Мінску праходзіць 17 чалавек

08.08.2020 СК: Па справе за падзеі 14 ліпеня ў Мінску праходзіць 17 чалавек

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, па справе па падзеях 14 ліпеня аб парушэнні грамадскага парадку ў Мінску праходзіць 17 падазраваных.

342 КК: Антон Лакішык пад вартай, Уладзімір Казаноўскі выйшаў на волю

06.08.2020 342 КК: Антон Лакішык пад вартай, Уладзімір Казаноўскі выйшаў на волю

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", яшчэ 23 ліпеня быў затрыманы Антон Лакішык. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску. 

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Сяргея Коршуна

05.08.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Сяргея Коршуна

У сувязі з тым, што праваабаронцам стала вядома, што блогер тэлеграм-канала “Армія з народом” Сяргей Коршун абвінавачваецца па ч.1 і ч.2 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі заяўляе аб прызнанні яго палітычным зняволеным.

Удзельніку тэлеграм-канала "Армія з народам" Сяргею Коршуну прад'явілі абвінавачванне

05.08.2020 Удзельніку тэлеграм-канала "Армія з народам" Сяргею Коршуну прад'явілі абвінавачванне

Затрыманаму ўдзельніку тэлеграм-канала “Армія з народам” Сяргею Коршуну прад’яўлена абвінавачванне па частцы 1 і частцы 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Пра гэта “Вясне” паведамілі сваякі затрыманага.

Затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі

05.08.2020 Затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі

Правабаронцам стала вядома, што чацвёртага жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі. Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў у межах справы "Белгазпрамбанку".

"Каму трэба такое правасуддзе?"Адвакат фігурантаў справы Ціханоўскага рэзка выказаўся ў адрас следства

04.08.2020 "Каму трэба такое правасуддзе?"Адвакат фігурантаў справы Ціханоўскага рэзка выказаўся ў адрас следства

Адвакат Уладзімір Сазанчук, які абараняе фігурантаў справы Сяргея Ціханоўскага Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Казлова, назваў беззаконнем тое, што адбываецца вакол яго падабаронных.

Стварыць атмасферу страху і ўзмацніць рэпрэсіі. Стэфановіч пра баевікоў і новую справу палітвязняў

31.07.2020 Стварыць атмасферу страху і ўзмацніць рэпрэсіі. Стэфановіч пра баевікоў і новую справу палітвязняў

Праваабарнца “Вясны” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму вельмі насцярожана ставіцца да гісторыі з расійскімі баевікамі, і дзеліцца меркаваннем, як насамрэч звязаныя гэты дзве справа – справа баевікоў і новая справа палітвязняў.

Amnesty International асуджае новыя абвінавачванні супраць Сяргея Ціханоўскага

31.07.2020 Amnesty International асуджае новыя абвінавачванні супраць Сяргея Ціханоўскага

Amnesty International апублікавала заяву з нагоды новых абвінавачванняў, высунутых супраць Сяргея Ціханоўскага.

СК: на Ціханоўскага, Статкевіча і іншых распачатыя новыя крымінальныя справы

30.07.2020 СК: на Ціханоўскага, Статкевіча і іншых распачатыя новыя крымінальныя справы

Як паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Следчы камітэт, у дачыненні да Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб распачатая крымінальная справа па факту падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Фігурант "справы Ціханоўскага", палітвязень Вяргілій Ушак выйшаў на волю

29.07.2020 Фігурант "справы Ціханоўскага", палітвязень Вяргілій Ушак выйшаў на волю

Пасля двух месяцаў зняволення ўвечары 29 ліпеня з СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску выпусцілі фігуранта справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ, палітвязня Вяргілія Ушака. Пра гэта паведаміла яго нявеста, якая сустрэла яго ў 8 вечара каля СІЗА. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства