Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

З СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе адпушчаная Алена Карагачава

02.09.2020 З СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе адпушчаная Алена Карагачава

Са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе адпушчаная Алена Карагачава - асабісты памочнік прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, былога кіраўніка "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыкі

Валанцёра "Вясны" падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў

01.09.2020 Валанцёра "Вясны" падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў

На валанцёра Валанцёрскай службы "Вясны" Паўла Гарбуза распачалі крымінальную справу паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі). Яго падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў 9-12 жніўня ў Мінску. На дадзены момант Павел затрыманы і знаходзіцца ў статусе падазраванага ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

01.09.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Палітвязню Паўлу Севярынцу прад'явілі абвінавачванне

01.09.2020 Палітвязню Паўлу Севярынцу прад'явілі абвінавачванне

Cузаснавальніку партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і палітвязню Паўлю Севярынцу прад’яўленае абвінавачванне па частцы 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Палітвязня Аляксандра Францкевіча білі і катавалі электрашокерам у КДБ

31.08.2020 Палітвязня Аляксандра Францкевіча білі і катавалі электрашокерам у КДБ

Маці палітычнага зняволенага Аляксандра Францкевіча распавяла "Вясне", што ў дачыненні да яе сына ўжываліся катаванні. Гэтую інфармацыю яна даведалася ад чалавека, які знаходзіўся ў адной камеры з Аляксандрам у СІЗА-1.

Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы праз ініцыятывы па адкліканні дэпутатаў

31.08.2020 Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы праз ініцыятывы па адкліканні дэпутатаў

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальныя справы «з-за ціску на дэпутатаў», перадае дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1».

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках

28.08.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Пракуратура адмаўляецца паведамляць інфармацыю аб раненнях і смерцях на мірных акцыях пратэсту

22.08.2020 Пракуратура адмаўляецца паведамляць інфармацыю аб раненнях і смерцях на мірных акцыях пратэсту

Юрыст «Вясны» Павал Сапелка атрымаў адказ на свой зварот у пракуратуру Мінска наконт непрапарцыйнага прымянення фізічнай сілы, зброі і спецыяльных сродкаў, катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага абыходжання супрацоўнікамі сілавых ведамстваў да затрыманым ўдзельнікам мірных акцый пратэсту. З адказу пракуратуры вынікае, што ведамства не гатова браць на сябе адказнасць за расследаванне названых фактаў.

Amnesty International: Крымінальная справа супраць Каардынацыйнага савета — абуральнае парушэнне свабоды выказвання меркаванняў

21.08.2020 Amnesty International: Крымінальная справа супраць Каардынацыйнага савета — абуральнае парушэнне свабоды выказвання меркаванняў

Выконваючы абавязкі дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Брус Мілер раскрытыкаваў рашэнне Генеральнай пракуратуры аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць Каардынацыйнага савета па забеспячэнні трансферу ўлады.

Пасля 75 сутак арышту Паўла Севярынца падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў

20.08.2020 Пасля 75 сутак арышту Паўла Севярынца падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў

Cустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя і палітвязень Павел Севярынец не выйдзе на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту тэрмінам у 75 сутак.

Супраць Каардынацыйнага савета распачалі крымінальную справу па артыкуле «Захоп улады»

20.08.2020 Супраць Каардынацыйнага савета распачалі крымінальную справу па артыкуле «Захоп улады»

Генеральны пракурор Аляксандр Канюк заявіў, што ў Беларусі распачалі крымінальную справу па артыкуле «Захоп улады», піша Sputnik.

Мазырскага блогера затрымалі паўторна і адвезлі ў Следчы камітэт у Мінску

20.08.2020 Мазырскага блогера затрымалі паўторна і адвезлі ў Следчы камітэт у Мінску

Актывіста  "Краіны для жыцця" Руслана Парфёнава 19 жніўня затрымалі ў Мазыры - праз суткі пасля таго, як выпусцілі з ІЧУ.

Пяць палітвязняў па "справе Ціханоўскага" перавялі ў СІЗА ў Жодзіне

19.08.2020 Пяць палітвязняў па "справе Ціханоўскага" перавялі ў СІЗА ў Жодзіне

Па стане на 19 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядома, што пяць палітычных зняволеных па "справе Ціханоўскага" перавялі з мінскага следчага ізалятара №1 у СІЗА ў Жодзіне.

Пазіцыя ПЦ “Вясна” ў дачыненні да ўзбуджанай крымінальнай справы па масавых беспарадках па падзеях 9-11 жніўня ў Мінску

19.08.2020 Пазіцыя ПЦ “Вясна” ў дачыненні да ўзбуджанай крымінальнай справы па масавых беспарадках па падзеях 9-11 жніўня ў Мінску

Праваабаронцы "Вясны" выказалі сваю пазіцыю ў сувязі з інфармацыяй аб шматлікіх затрыманнях грамадзян, якія зараз адбываюцца па ўсёй тэрыторыі краіны ў межах узбуджанай 9 жніўня крымінальнай справы па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Сябраў ініцыятыўнай групы Бабарыкі ў Гомелі "адпусцілі" з ІЧУ і адразу адправілі ў Менск

18.08.2020 Сябраў ініцыятыўнай групы Бабарыкі ў Гомелі "адпусцілі" з ІЧУ і адразу адправілі ў Менск

Сябраў ініцыятыўнай групы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі Арцёма і Аляксандру Моладавых, затрыманых 12 жніўня дома ў Гомелі, перавезлі ў Менск У ЦІП на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства