Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
21.09.2020 "Хутка іх усіх закрыем, проста час не прыйшоў". Валанцёр "Вясны" – пра тое, як стаў фігурантам справы "аб масавых беспарадках"
Павел Гарбуз распавёў, чаму ім зацікавіліся праваахоўнікі, якое дачыненне гэта мае да "Вясны" і з якімі цяжкасцямі за час яго ўтрымання пад вартай сутыкнулася яго сям'я.
21.09.2020 Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Марыі Рабковай
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Марыі Рабковай, а таксама пераследам яе мужа.
21.09.2020 Дэпутаты з Польшчы і Германіі сталі “хроснымі” палітвязняў Андрэя Новікава, Уладзіміра Цыгановіча і Дзмітрыя Казлова
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Томаш Франкоўскі (Еўрапейскі парламент, Польшча), Францыска Брантнер (Бундэстаг Германіі) і Ніклас Ніенас (Еўрапейскі парламент, Германія) сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.
19.09.2020 Праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову перавялі на "Валадарку"
Каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову, якая знаходзіцца ў статусе падазраванай па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэкса, перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
18.09.2020 Узяты пад варту маладзечанец, якога судзяць за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет
18 верасня, на трэці дзень судовага разгляду ў Маладзечанскім судзе крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту) была змененая мера стрымання аднаму з абвінавачаных — Паўлу Пяскову — з хатняга арышту на заключэнне пад варту.
18.09.2020 Amnesty International: Марфа Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя
Amnesty International рашуча заяўляе, што беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову і ўсіх затрыманых у якасці падазраваных у крымінальных злачынствах па ілжывых абвінавачваннях.
18.09.2020 Максіму Знаку прад'яўлена абвінавачванне. Палітвязень абвясціў галадоўку ў СІЗА
Адвакату і члену прэзідыума Каардынацыйнага савета Максіму Знаку прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку.
18.09.2020 Абсерваторыя выказвае наздвычайную занепакоенасць крымінальным пераследам Марфы Рабковай
Затрыманне і крымінальная справа супраць Марфы Рабковай — гэта помста за яе законную праваабарончую дзейнасць, у прыватнасці, у сувязі з працай з валанцёрамі па дапамозе ахвярам міліцэйскага гвалту.
18.09.2020 "Да гэтага года Юра, як і большасць людзей у нашай краіне, быў апалітычны". Гісторыя палітвязня
Палітвязень Юры Савіцкі быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, збіраў подпісы за яго вылучэнне, а ў ноч з 9 на 10 жніўня выйшоў з сябрамі на мітынг у Мінску супраць фальсіфікацыі выбараў. Цяпер Юрыя абвінвачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
18.09.2020 Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!
Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем Марфы Рабковай.
18.09.2020 Затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова
Увечары 17 верасня ў Мінску была затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Разам з ёй быў затрыманы яе муж Вадзім Жаромскі. Праз некалькі гадзін яго адпусцілі.
17.09.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
17.09.2020 Марыі Калеснікавай прад’яўленае абвінавачванне
Сябру Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыі Калеснікавай 16 верасня прад'явілі абвінавачванне.
16.09.2020 У Маладзечне пачаўся суд за патасоўку з сілавікамі, дзе АМАПавец дастаў пісталет. Рэпартаж
Суд Маладзечанскага раёна 16 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, удзельнікаў акцыі салідарнасці 19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага. Кадры патасоўкі каля міліцэйскага мікрааўтобуса выклікалі вялікі рэзананс, бо адным з відэа бачна, што ў нейкі момант у руках аднаго з АМАПаўцаў апынуўся пісталет.
15.09.2020 Яшчэ тры дэпутаты Бундэстага сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў
Айдан Ёзгуз, Сяргей Лагадзінскі і Клаўдыя Мюлер патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Таццяны Канеўскай, Максіма Знака і Акіхіра Гаеўскага-Ханады.










