Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

29.09.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Разам з праваабаронцам Вясны Валянцінам Стэфановічам прааналізуем дзейсную сітуацыю ў Беларусі: нечаканая інаўгурацыя Лукашэнкі, а таксама крымінальны пераслед — ад пачатку выбарчай кампаніі ў краіне заведзена не менш за 230 крымінальных справаў, але сярод іх — ніводнай у дачыненні да сілавікоў.

"Улада пачынае пазбаўляцца ад фанатаў". Двое братоў і іх сябар сталі фігурантамі справы аб масавых беспарадках пасля інаўгурацыі Лукашэнкі

29.09.2020 "Улада пачынае пазбаўляцца ад фанатаў". Двое братоў і іх сябар сталі фігурантамі справы аб масавых беспарадках пасля інаўгурацыі Лукашэнкі

На выходных стала вядома аб затрыманні трох мінчукоў: двух братоў Тамаза і Цімура Піпій і іх сябра Віталя Шышлова. Іх падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч.1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у Мінску 23 верасня пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Двух маладзечанцаў пазбавілі волі на тры гады за патасоўку, падчас якой амапавец дастаў пісталет

29.09.2020 Двух маладзечанцаў пазбавілі волі на тры гады за патасоўку, падчас якой амапавец дастаў пісталет

У судзе Маладзечанскага раёна 29 верасня вынеслі прысуд двум маладзечанцам Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцігнееву, якіх судзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой амапавец дастаў пісталет.

Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў сілавікоў на акцыі, пракурор просіць пазбавіць волі

28.09.2020 Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў сілавікоў на акцыі, пракурор просіць пазбавіць волі

Пракурор Сяргей Габруковіч прапанаваў Паўла Пяскова, якому падчас судовых разбіральніцтваў змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту, пазбавіць волі на 3 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму, а Уладзіслава Еўсцягнеева на тры месяцы менш — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Дэпутаты з Швейцарыі і Германіі сталі “хроснымі” Уладзіміра Няронскага, Андрэя Пазняка і Алега Рубца

28.09.2020 Дэпутаты з Швейцарыі і Германіі сталі “хроснымі” Уладзіміра Няронскага, Андрэя Пазняка і Алега Рубца

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Нік Гугер, Отмар фон Хольц і Дырк Візэ сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.

Супраць актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" распачалі крымінальныя справы

26.09.2020 Супраць актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" распачалі крымінальныя справы

Пяць актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" сталі фігурантамі крымінальнай справы "аб масавых беспарадках". Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале кампаніі. 

У Беларусі ўзбудзілі яшчэ дзве крымінальныя справы па "масавых беспарадках"

25.09.2020 У Беларусі ўзбудзілі яшчэ дзве крымінальныя справы па "масавых беспарадках"

Праваабаронцам "Вясны" 25 верасня стала вядома аб узбуджэнні яшчэ двух крымінальных спраў у Беларусі па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі"). У рамках крымінальных справаў паводле гэтага артыкула затрыманыя 18-гадовы актывіст з Заслаўя Іван Красоўскі і магілёвец Аляксей Пахомаў.

Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай прад'яўленае абвінавачванне

25.09.2020 Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай прад'яўленае абвінавачванне

Увечары 25 верасня правабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай было прад'яўленае абвінавачванне, верагодна, па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Яна застаецца па вартай у СІЗА №1 г. Мінска.

У палітзняволеных Ліліі Уласавай, Іллі Салея, Віталя і Ягора Пракапчукоў з'явіліся “хросныя”

23.09.2020 У палітзняволеных Ліліі Уласавай, Іллі Салея, Віталя і Ягора Пракапчукоў з'явіліся “хросныя”

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou дэпутаты Еўрапейскага парламента Катарына Барлі (Германія) і Роберт Бедрань (Польшча), а таксама дэпутаты Нацыянальнай рады Швейцарыі Марыяна Штрайф-Фэлер і Ліліяна Штудэр сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.

"Думаю, з-за яе працы ў «Весне»". Муж — пра затрыманне праваабаронцы Марфы Рабковай

23.09.2020 "Думаю, з-за яе працы ў «Весне»". Муж — пра затрыманне праваабаронцы Марфы Рабковай

На мінулым тыдні ў Мінску ў рамках крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 293 КК РБ (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці) затрымалі Марфу Рабкову — каардынатарку Валанцёрскай службы пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна". Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Па словах яе мужа, Вадзіма Жаромскага, абвінавачванне жонцы пакуль не прад'яўлена.

"Трэба было спыніць гэты канфлікт". Што на судзе кажуць абвінавачаныя маладзечанцы па справе за патасоўку з АМАПаўцамі

22.09.2020 "Трэба было спыніць гэты канфлікт". Што на судзе кажуць абвінавачаныя маладзечанцы па справе за патасоўку з АМАПаўцамі

На чацвёрты дзень судовага разгляду крымінальнай справы маладзечанцаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту), заслухоўваюць паказанні абвінавачаных.

Заява аб спыненні ціску на Праваабарончы цэнтр "Вясна"

22.09.2020 Заява аб спыненні ціску на Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Адукацыйны Дом правоў чалавека ў Чарнігаве (Украіна) працягвае выступаць за дэмакратыю і выказваць супраціў у дачыненні да затрыманняў і гвалту ў Беларусі. 

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

22.09.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Суд пакінуў без задавальнення скаргу каардынатаркі “Вясны” Марфы Рабковай

22.09.2020 Суд пакінуў без задавальнення скаргу каардынатаркі “Вясны” Марфы Рабковай

У судзе Партызанскага раёна Мінска 22 верасня разглядалася скарга каардынатаркі Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай  на неабгрунтаванае затрыманне.

Марыя Калеснікава і Ілля Салей застаюцца пад вартай - суд адхіліў скаргу абароны

22.09.2020 Марыя Калеснікава і Ілля Салей застаюцца пад вартай - суд адхіліў скаргу абароны

Cябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава застаецца пад вартай — суд Партызанскага раёна 21 верасня адхіліў скаргу абароны аб прымяненні да яе дадзенай меры стрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства