Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
08.10.2020 Фотафакт. Ніна Багінская паручылася за праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову
У межах кампаніі паручылася за праваабаронцу "Вясны" вядомая 73-гадовая палітычная актывістка Ніна Багінская. Актывістка лічыць, што ў такія складаныя часы ў Беларусі важна праяўляць салідарнасць з беларусамі, якія пераследуюцца па палітычных матывах, усімі магчымымі спосабамі.
07.10.2020 Бацькам Марфы Рабковай патрэбен догляд: падпішыце паручальніцтва за яе вызваленне з-пад варты
Працягваецца кампанія па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай з-пад варты. Марфа ўтрымліваецца ў Следчым ізалятары №1 Мінска.
07.10.2020 42 праваабарончыя арганізацыі: Беларускія ўлады павінны спыніць пераслед грамадзянскай супольнасці і пачаць дыялог
7 кастрычніка FIDH і 41 сяброўская арганізацыя выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў пакласці канец усім формам пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку Марфы Рабковай.
07.10.2020 Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 20 новых палітычных зняволеных
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках і групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.
06.10.2020 У палітвязня Шклярава пагоршылася здароўе, ён перахварэў на каранавірус
Адвакат арыштаванага 29 ліпеня палітолага Віталя Шклярава Антон Гашынскі паведаміў пра рэзкае пагаршэньне здароўя свайго падабароннага пасля захворвання на COVID-19 у СІЗА.
06.10.2020 На 19 чалавек завялі крымінальныя справы за распаўсюд звестак аб супрацоўніках міліцыі
У дачыненні да 19 грамадзян Беларусі, якія распаўсюджвалі ў інтэрнэце звесткі пра супрацоўнікаў міліцыі, завялі крымінальныя справы, паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.
05.10.2020 Пастаяў у счэпцы – крымінальная справа. Гісторыя палітвязня Алега Мазгова
"Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Адным з палітвязнем з'яўляецца 25-гадовы спартсмен Алег Мазгоў. За ўдзел у мітынгу 9 жніўня ён абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Санкцыя гэтай нормы прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў. Жонка Алега распавяла яго гісторыю "Вясне".
05.10.2020 Дэпутаты Швейцарыі, Аўстрыі і Германіі сталі “хроснымі” Дзмітрыя Папова, Дзмітрыя Каракі, Юрыя Савіцкага і Аляксандра Васілевіча
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou дэпутаткі Рады дзяржаваў Швейцарыі Селін Вара і Ліза Мацоне, а таксама дэпутат Еўрапарламента ад Аўстрыі Андрэас Шыдэр і дэпутат Бундэстага Германіі Рэне Роспель сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.
02.10.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
02.10.2020 Уладзімір Вялічкін: "Адказнасць за беспадстаўнае прымяненне зброі хочуць перакласці на людзей”
"Брестская газета" апублікавала інтэрв'ю з кіраўніком брэсцкай філіі "Вясны" Уладзімірам Вялічкіным.
02.10.2020 Яшчэ тры нямецкія дэпутаты "усынаўляюць" палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou дэпутаты парламента Германіі Вібке Эсдар (СДПГ), Франк Хайнрых (ХДС) і Крысціян Петры (СДПГ) сталі “хроснымі” палітычных зняволеных Юліі Шардыка, Юрыя Васкрасенскага і Ігара Ярмолава.
01.10.2020 Актывістам "Еўрапейскай Беларусі" прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса
Актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Андрэю Войнічу і Яўгену Афнагелю прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Павел Юхневіч застаецца пад вартай, верагодна, яму таксама было прад'яўленае абвінавачванне.
01.10.2020 Марафон лістоў салідарнасці для праваабаронцы Марфы Рабковай
Два тыдні каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць.
01.10.2020 «Татачка, б’юць кожны дзень». У Гомелі пасля акцыі пратэсту затрымалі падлетка, абвінавачваюць у хуліганстве
16-гадовага Мікіту Залатарова з Гомеля трымаюць у СІЗА, яго арыштавалі дома 11 жніўня. Падлетка абвінавачваюць у хуліганстве па частцы 3-й артыкула 339. Нібыта Мікіта кінуў у бок супрацоўніка міліцыі, які за ім гнаўся, бутэльку меркавана з запальнай сумессю.
30.09.2020 Патрабуем вызваліць з-пад варты палітзняволеных Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева
Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці.










