Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
05.11.2020 Ад імя палітзняволенай Марфы Рабковай прыйшоў фэйкавы ліст
Як паведаміла Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтра "Вясна", ад імя палітвязня каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" прыйшоў фэйкавы ліст з СІЗА №1.
05.11.2020 Аўтарам «Нехта» выставілі абвінавачанні паводле трох крымінальных артыкулаў
Следчы камітэт Беларусі выставіў двум адміністратарам сеткі тэлеграм-каналаў «Нехта» абвінавачанні паводле трох крымінальных артыкулаў. Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (арт. 293 КК), арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342); распалванні сацыяльнай варожасці паводле прафесійнай прыналежнасці (ч. 3 арт. 130).
04.11.2020 Хроніка крымінальнага пераследу 4 лістапада: суды за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі
У Беларусі суды пачалі разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, а таксама за ўдзел у масавых беспарадках.
04.11.2020 На жыхара Ваўкавыска завялі справу за "цынічныя плакаты" з Ярмошынай і кіраўніком райвыканкама
Жыхар Ваўкавыска стаў фігурантам крымінальнай справы па артыкуле за хуліганства, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
04.11.2020 Малюе планеты для блізкіх і верыць у перамены. Бацькі пра палітвязня Андрэя Папова
Па стане на 4 лістапада ў Беларусі 101 чалавек прызнаныя палітвязнямі. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. 23-гадовы мінчанін Андрэй Папоў быў затрыманы два разы: у ноч з 9 на 10 жніўня і першага верасня. Пасля другога затрымання на волю ён так і не выйшаў – яму прад'явілі абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ) і змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Бацькі Андрэя Папова распавялі "Вясне" пра хобі сына, лісты з СІЗА і пра тое, чаму яны ім ганарацца.
04.11.2020 Amnesty International пра крымінальную справу па "Маршу супраць тэрору": Яна абсурдна і яе трэба неадкладна спыніць
Беларускія ўлады распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, фігурантамі якой могуць стаць больш за 200 мірных дэманстрантаў, затрыманых падчас мітынгу ў нядзелю. Намеснік дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніс Крывашэеў выказаўся з гэтай нагоды.
04.11.2020 За гвалт над супрацоўнікам міліцыі судзяць Юзафа Нямеру, пацярпелага схавалі за шырмай
У Беларусі суды пачалі разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
03.11.2020 Для слонімца, які заступіўся за дзяўчыну і парваў кашулю міліцыянту, пракурор запрасіў два гады "хатняй хіміі"
У судзе Слонімскага раёна завяршаецца разгляд крымінальнай справы супраць мясцовага жыхара Максіма Кучынскага, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўніка міліцыі.
03.11.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Студэнты – у цэнтры рэпрэсій. 231 чалавек падазраваны па адной крымінальнай справе. "Каардынатары" і раскаянне для БТ.
03.11.2020 У Хойніках прызначаная дата суда за абразу Лукашэнкі
У Хойніках 12 лістапада пачнецца разгляд крымінальнай справы над гомельскім актывістам Аляксеем Раманавым за абразу прэзідэнта.
02.11.2020 "Такога ў гісторыі Беларусі не было са сталінскіх часоў". Алесь Бяляцкі пра крымінальную справу за "Дзяды"
У панядзелак другога лістапада Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што пасля нядзельнай акцыі ў Мінску “Дзяды” ўзбуджана крымінальная справа за арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). І падазраванымі па гэтай справе адразу прызнаны ажно 231 чалавек. Следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваюцца, паведамляе СК.
02.11.2020 Трое журналістаў стаді падазраванымі па крымінальнай справе
Гэта Зміцер Солтан (Буянаў), Зміцер Краўчук і Арцём Багаслаўскі, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам "Белсат".
02.11.2020 Два гады за абразу суддзі. У Магілёве – першы асуджаны па "крыміналцы" палітычны актывіст
29 кастрычніка ў Магілёве у судзе Магілёўскага раёну скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да актывіста Станіслава Паўлінковіча, якога абвінавацілі ў абразе суддзі (391 КК РБ) суда Ленінскага раёна Аксаны Ратнікавай ў траўні 2020 года.
01.11.2020 Крымінальную справу супраць праваабаронцы Шчапёткінай спынілі ў другі раз
Яшчэ 28 жніўня на падставе інфармацыі, размешчанай у групе “Чэсныя людзі г. Бяроза”, у дачыненні да праваабаронцы “Вясны” Тамары Шчапеткінай была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах 188 (Паклёп) і 189 (Знявага) Крымінальнага кодэксу.
31.10.2020 Затрыманых анархістаў падазраюць у тэрарызме
У ноч з 28 на 29 кастрычніка пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі была затрыманая група анархістаў. Зараз яны ў СІЗА КДБ.










