Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
11.11.2020 "Надпісам "Жыве Беларусь" знізіла эстэтычныя прыкметы дзвярэй і скрыні для смецця". За гэта пракурор просіць пакараць мінчанку двума месяцамі арышту
У судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 21-гадовай мінчанкі Марыі Сафонавай за надпіс "Жыве Беларусь" і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай, дзвярах у падвал, парэнчах, тратуарнай дарожкі і скрыні для смецця. Расказваем пра абставіны справы і суд.
11.11.2020 Яшчэ адно судовае пасяджэнне па справе збітага амапаўцамі ў Гародні таксіста – сведкі блытаюцца ў паказаннях
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 11 лістапада працягнуўся суд над таксістам Аляксеем Лапам. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
11.11.2020 Сузаснавальнік BY_Help Аляксей Лявончык – падазроны па крымінальнай справе
Сузаснавальнік кампаніі BY_Help Аляксей Лявончык прызнаны падазроным па крымінальнай справе.
11.11.2020 Справа Аляксандра Патаповіча: Сведак дапыталі паўторна, бо шмат супярэчнасцяў у паказаннях
У судзе Ваўкавыскага раёна 11 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі
10.11.2020 Бабруйчаніна судзяць за гвалт у дачыненні да міліцыянта. Пазоўнік патрабуе кампенсацыю ў 5 тысяч рублёў
Яшчэ адна крымінальная справа за гвалт над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса) пачала разглядацца ў судзе Бабруйскага раёна. На лаве падсудных – мясцовы жыхар Ягор Храменя.
10.11.2020 Суд над Юзафам Нямерам: абвінавачванне просіць 2 гады калоніі і 200 базавых штрафу
У Гародні 10 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Юзафа Нямеры, якога вінавацяць у гвалце над супрацоўнікам міліцыі і арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
10.11.2020 "Відэа трапіла ў сацсеткі "Карнікі" і ад гэтага пацярпелі мае блізкія". Судзяць мінчанку, якая ўкусіла сілавіка за сцягно
У аўторак, 10 лістапада, пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчанкі Наталлі Раентавай, якая пры затрыманні 29 жніўня ў тралейбусе пасля Жаночага маршу салідарнасці ўкусіла супрацоўніка АМАПа за сцягно. "Вясна" распавядае, як адбываецца суд.
09.11.2020 Ідуць суды за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да сілавікоў
У судах Беларусі сёння разглядаліся крымінальныя справы, узбуджаныя за прымяненне гвалту альбо пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
09.11.2020 Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітзняволеным
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні Эдуарда Пальчыса палітычным зняволеным
06.11.2020 У Жабінцы непаўналетні атрымаў 2,5 гады "хатняй хіміі" за кінуты "кактэйль Молатава"
Пятага лістапада, за адзін дзень у судзе Жабінскага раёна была разгледжаная крымінальная справа 17-гадовага Елісея Кузняцова, які абвінавачваўся ў тым, што кінуў бутэльку з гаручай сумессю ў міліцэйскую машыну.
06.11.2020 На заснавальніка “Дзеі” ўзбудзілі дзве крымінальныя справы. Адна з іх — за ўзлом сістэмы Мінгарвыканкама
Затрыманага 3 лістапада заснавальніка і сябра рады грамадскага руху “Дзея” Кіма Самусенку падазраюць ва ўзломе кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня. Праз два дні быў затрыманы і брат Кіма — Аляксей Самусенка. «Вясна» распавядае, што вядома па гэтай справе на дадзены момант.
06.11.2020 Брэст: За знявагу дзяржаўнага сцяга - адзін год абмежавання волі
Суд Ленінскага раёна Брэста 6 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе Іллі Смольскага, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга паводле артыкула артыкула 370 Крымінальнага кодэкса РБ.
05.11.2020 У Гродне за гвалт над супрацоўнікам міліцыі судзяць збітага АМАПам таксіста
У Беларусі працягваецца разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
05.11.2020 Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 19 новых палітычных зняволеных
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
05.11.2020 Пенсіянерку, якую аштрафавалі за ўдзел у маршы ў Курапаты, затрымалі як падазраваную па крымінальнай справе
62-гадовую Ірыну Стануль са Смалявічаў затрымалі ў Менску 1 лістапада падчас маршу ў Курапаты, у якім яна ўдзелу ня брала.










