Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
13.11.2020 Ліда: закрытая крымінальная справа за гвалт над супрацоўнікам міліцыі
У судзе Лідскага раёна 13 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванню Яўгена Вінча ў гвалтоўных дзеяннях альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
13.11.2020 Затрыманы блогер Мікола Дзядок. Ён моцна збіты
Супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС затрымалі Міколу Дзядка, блогера і былога палітвязня.
13.11.2020 Бабруйск: Два гады пазбаўлення волі за гвалт над супрацоўнікам міліцыі
Вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Бабруйска Ягора Храмені, якога вінавацілі ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК).
13.11.2020 Сабатаж на чыгунцы: з’явіліся першыя затрыманыя, праходзяць ператрусы
У кастрычніку ў сродках масавай інфармацыі літаральна штодзень паведамлялася пра факты блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам накладання металічнага дроту на рэйкі і псавання сігналізацыі.
13.11.2020 Збітаму случчаку прысудзілі 3 гады калоніі за супраціў міліцыянту
Суд Слуцкага раёна асудзіў 13 лістапада 29-гадовага Рамана Караневіча на тры гады калоніі за супраціў міліцыянту 10 жніўня паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса. Менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць хлопцу пракурор Аляксей Крот. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Шутко. Пасля абвяшчэння прысуду маму Рамана забрала хуткая – ёй стала кепска.
13.11.2020 Першы суд за сутыкненне з сілавікамі 14 ліпеня на Нямізе. Пракурор просіць 3 гады пазбаўлення волі
Суд Цэнтральнага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 21-гадовага тэхніка Антона Лакішыка за напад на АМАПаўца Яўгена Дудкіна 14 ліпеня на Нямізе падчас сутыкненняў сілавікоў і пратэстоўцаў, якія выступалі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала.
13.11.2020 Жыхара Мастоў будуць судзіць за пудзіла міліцыянтаў і труны
У гэтым абвінавацілі 38-гадовага гараджаніна і распачалі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339 КК), паведамляе прэс-служба МУС.
12.11.2020 Наталлю Раентаву, якую судзяць за ўкус сілавіка за сцягно, адправілі на псіхалагічную экспертызу
Суд Цэнтральнага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Наталлі Раентавай, якая пры затрыманні 29 жніўня ў тралейбусе пасля Жаночага маршу салідарнасці ўкусіла супрацоўніка АМАПа за сцягно.
12.11.2020 У Гародні асудзілі Юзафа Нямеру за тое, што бараніў жанчыну і штурхануў міліцыянта
Суд Кастрычніцкага раёну Гародні 12 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе 63-гадовага Юзафа Нямеры. Гарадзенца вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу.
12.11.2020 Тры гады калоніі агульнага рэжыму: у Гомелі асудзілі Сяргея Яфімава
У Гомелі за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК) асудзілі 29-гадовага гамяльчаніна Сяргея Яфімава.
12.11.2020 Суд арыштаваў мінчанку на два месяцы за надпіс "Жыве Беларусь"
Суд Ленінскага раёна Мінска пакараў 21-гадовую мінчанку Марыю Сафонаву за надпіс "Жыве Беларусь" і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай і тратуарнай дарожкі паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса на 2 месяцы арышта.
12.11.2020 Слуцк: Пракурор запрасіў тры гады калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі
У судзе Слуцкага раёна 12 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Рамана Караневіча, якога абвінавачваюць па ч. 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэксу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў
12.11.2020 Суд за сарваную маску з сілавіка не адбыўся. Дзяўчыну абвясцілі ў вышук
Суд Ленінскага раёна Мінска прызначыў 12 лістапада разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) у дачыненні да Юліі Лушчэўскай за тое, што яна 11 верасня сарвала маску з супрацоўніка АМАПа каля будынка Мінаблсуда. Аднак суд прыйшлося перанесці на нявызначаны час — месцазнаходжанне Юліі Лушчаўскай невядомае. Верагодна, дзяўчына з'ехала з Беларусі. Суд абвясціў мінчанку ў вышук.
12.11.2020 Хойнікі: суд за абразу прэзідэнта зрабілі закрытым
У судзе Хойніцкага раёна 12 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы гомельскага актывіста Аляксея Раманава за абразу прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса РБ).
11.11.2020 Суд над сынам і бацькам Букасамі ў Бабруйску: заслухалі трох сведак
У судзе Бабруйскага райна і г. Бабруйска працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць Ігара і Алега Букасаў, абвінавачаных у гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК РБ).










