Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
18.11.2020 Заява пратэсту супраць наступу на Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
12 лістапада ўлады Беларусі нанеслі ўдар па адной з найстарэйшых моладзевых арганізацыяў краіны: рэпрэсіўныя органы затрымалі лідэраў і актывістаў Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў (ЗБС), у кватэрах сябраў студэнцкага аб’яднання ды ў офісе арганізацыі адбыліся ператрусы.
18.11.2020 Чатыры гады калоніі за распылены пярцовы газ на супрацоўнікаў міліцыі на «Пушкінскай»
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 18 лістапада асудзіў 25-гадовага інжынера-праграміста Паўла Манкіненку паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за распылены пярцовы газ на супрацоўнікаў міліцыі 5 верасня на "Пушкінскай" да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
18.11.2020 Мінчаніна асудзілі на тры гады калоніі за напад на АМАПаўца 14 ліпеня на "Нямізе"
Суд Цэнтральнага раёна 18 лістапада асудзіў 21-гадовага тэхніка Антона Лакішыка за напад на АМАПаўца Яўгена Дудкіна 14 ліпеня на Нямізе да трох гадоў калоніі.
17.11.2020 Працягваюцца суды за восеньскі сцягапад у Беларусі: сёння - Гомель, Берасце і Івацэвічы
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 17 ліпеня пачаўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы за “звяржэнне” дзяржаўнага сцяга.
17.11.2020 Судзяць гарадзенцаў за гвалт у адносінах да супрацоўнікаў ДАІ
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 17 лістапада распачаўся суд за гвалт у адносінах да супрацоўніка ўнутраных справаў па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных — гарадзенцы Канстанцін Паляк і Дзмітрый Зімніцкі.
17.11.2020 Экс-амапаўца Уладзіміра Шустава асудзілі на тры гады
У Ленінскім судзе Магілёва 17 лістапада вынесены прысуд па крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шустава.
17.11.2020 Знявага дзяржаўнага сцяга і "хуліганка": суды ў Берасці і Гомелі
17 лістапада вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Берасця Юрыя Касцюка за знявагу дзяржаўнага сцяга.
16.11.2020 Следчы камітэт: Па падзеях 15 лістапада ў Мінску распачаты крымінальныя справы
Як паведмаляе Следчы каімітэт, Фрунзенскім Мінска раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўнага ўдзелу ў іх па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 15 лістапада ў Мінску.
16.11.2020 У Берасці - новы суд у лістападзе за знявагу дзяржаўнага сцяга
У судзе Ленінскага раёна Берасця 16 лістапада разглядалася крымінальная справа Юрыя Касцюка. Мясцовага жыхара абвінавачваюць у знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу.
14.11.2020 Бабруйск: па справе Букасаў пацярпелы папрасіў нагадаць свае паказанні
13 лістапада ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска прайшло трэцяе пасяджэнне па справе Ігара і Алега Букасаў, якіх судзяць па артыкуле 364 КК РБ.
14.11.2020 Актывістку моладзевага руху Алану Гэбрэмарыям арыштавалі на 2 месяцы. Поўны спіс затрыманых студэнтаў
Актывістцы моладзевага руху Алане Гебрэмарыям абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на два месяцы.
14.11.2020 Купалавец і музыка – пра сваё жорсткае затрыманне на "Арлоўцы", метку на твары ад сілавікоў і крымінальную справу
28-гадовага купалаўца і музыку гуртоў Harotnica mix і Luty Sakavik Эрыка Арлова-Шымкуса затрымалі 25 кастрычніка ў Мінску на Маршы «Народны ультыматум» пасля жорсткага разгону гранатамі на вуліцы Арлоўская. Сілавікі выцягнулі хлопца з пад'езда, збівалі, пагражалі і паставілі маркерам на яго твары метку.
14.11.2020 Экс-амапаўцу пагражае пяць гадоў зняволення па абвінавачванні ў збіцці супрацоўніка міліцыі
У Ленінскім судзе Магілёва 13 лістапада прайшло першае судовае паседжанне пра крымінальнай справе індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шустава. Яго вінавацяць у наўмысным ужыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянта
14.11.2020 Заснавальніку "Дзеі" Кіму Самусенку і ягонаму брату прад'явілі абвінавачванні
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што заснавальніку і сябру рады грамадскага руху “Дзея” Кіма Самусенку і ягонаму брату Аляксею Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня. Акрамя гэтага, Кім з'яўляецца абвінавачаным па ч. 2 арт. 349 КК – доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове, за нібыта ўзлом кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама.
14.11.2020 Актывіст Руху “За Свабоду" стаў падазраваным па крымінальнай справе
Актывіст Руху “За Свабоду” Віктар Яўмеенка стаў падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак










