Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Гродна: абвешчаны прысуд Зімніцкаму і Паляку

23.11.2020 Гродна: абвешчаны прысуд Зімніцкаму і Паляку

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 23 лістапада вынес прысуд Дзмітрыю Зімніцкаму і Канстанціну Паляку па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Дзмітрый Зімніцкі атрымаў два с паловай гады абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (хатняй "хіміі"), а Канстанцін Паляк — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Салігарчаніна аштрафавалі на 5100 рублёў за абразу міліцыянта ў "ВК". Судзілі яго ў будынку міліцыі

23.11.2020 Салігарчаніна аштрафавалі на 5100 рублёў за абразу міліцыянта ў "ВК". Судзілі яго ў будынку міліцыі

Салігорскі суд разгледзеў крымінальную справу паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ("Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў") у дачыненні да 28-гадовага мясцовага жыхара Рамана Маскадыні.

Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай

21.11.2020 Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла акцыю "Марафон лістоў" у падтрымку праваабаронцы "Вясны", палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай.

Актывісту Аляксандру Хамратаву пагражае яшчэ адна крыміналка за абразу прадстаўніка ўлады

21.11.2020 Актывісту Аляксандру Хамратаву пагражае яшчэ адна крыміналка за абразу прадстаўніка ўлады

Магілёўскі актывіст і праваабаронца Аляксандр Хамратаў, які трое сутак знаходзіўся ў ІЧУ да прад'яўлення яму абвінавачвання, не выйшаў на волю 19 лістапада.

Справа Фаміных: сведкі абвінавачання мяняюць паказанні

20.11.2020 Справа Фаміных: сведкі абвінавачання мяняюць паказанні

У судзе Ваўкавыскага раёна 20 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"

20.11.2020 Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"

Суд Жлобінскага раёна 20 лістапада вынес прысуд Яну Рымараву па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Марфа Рабкова з СІЗА: "Справу збіраюцца перадаваць у суд да Новага года"

20.11.2020 Марфа Рабкова з СІЗА: "Справу збіраюцца перадаваць у суд да Новага года"

Праваабаронцы, каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай працягнулі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай яшчэ на адзін месяц. Яна застаецца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Мінскага архітэктара пакаралі 3,5 гадамі калоніі за супраціў салдату на "Маршы герояў"

20.11.2020 Мінскага архітэктара пакаралі 3,5 гадамі калоніі за супраціў салдату на "Маршы герояў"

Суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядае крымінальную справу ў дачыненні да 34-гадовага архітэктара Арцёма Такарчука. Хлопца абвінавачваюць у супраціве 13 верасня салдату тэрміновай службы па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса.

Кацярыну Барысевіч, якая рыхтавала публікацыю пра Рамана Бандарэнку, забралі ў КДБ

20.11.2020 Кацярыну Барысевіч, якая рыхтавала публікацыю пра Рамана Бандарэнку, забралі ў КДБ

Увечары 19 лістапада ў Менску затрымалі журналістку парталу Tut.by Кацярыну Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра Рамана Бандарэнку, паведамляе БелаПАН.

Справа Фаміных: сварка з супрацоўнікам міліцыі перарасла ў бойку

19.11.2020 Справа Фаміных: сварка з супрацоўнікам міліцыі перарасла ў бойку

Яшчэ адна крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі пачала разглядацца ў судзе Ваўкавыскага раёна. На лаве падсудных - сям'я Фаміных.

Суд над Аляксеем Кудзіным не адбыўся. Яго абвясцілі ў вышук

19.11.2020 Суд над Аляксеем Кудзіным не адбыўся. Яго абвясцілі ў вышук

Суд Маладзечанскага раёна прызначыў 19 лістапада разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) у дачыненні да адзінаборца Аляксея Кудзіна. Аднак суд прыйшлося перанесці на нявызначаны час — месцазнаходжанне Аляксея Кудзіна невядомае. Суд абвясціў маладзечанца ў вышук.

Суд па справе Сяргея Рымшы: сведкі ня ведаюць, хто кінуў камень у міліцэйскую "Газэль"

19.11.2020 Суд па справе Сяргея Рымшы: сведкі ня ведаюць, хто кінуў камень у міліцэйскую "Газэль"

У судзе Ленінскага раёна Гародні 19 лістапада - чарговае пасяджэнне па крымінальнай справе, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Суд над Патаповічам: згадка пра белую кашулю і хвароба пацярпелага

19.11.2020 Суд над Патаповічам: згадка пра белую кашулю і хвароба пацярпелага

У судзе Ваўкавыскага раёна ў чацвер, 19 лістапада, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча, якога вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Працягваецца суд над гарадзенцамі за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ

19.11.2020 Працягваецца суд над гарадзенцамі за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 18 лістапада працягнуў судовыя слуханні па крымінальнай справе мясцовых жыхароў Канстанціна Паляка і Дзмітрыя Зімніцкага.

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Станіслава Паўлінковіча па арт. 391 КК

18.11.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Станіслава Паўлінковіча па арт. 391 КК

29 кастрычніка 2020 года Станіслаў Паўлінковіч быў асуджаны суддзёй суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці М.С. Курпачэнкам паводле артыкула 391 КК да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады. У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. №17-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» Паўлінковіч падлягае вызваленню ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі часткова тэрмінам на 1 год. Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" ажыццяўлялі бесперапынны маніторынг судовага пасяджэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства