Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

01.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Важнейшыя праваабарончыя даты мінулага тыдня. Адміністрацыйны і крымінальны пераслед з боку дзяржавы. Палітвязні і праваабаронцы.

72-гадовага мінчука асудзілі за гвалт у дачыненні да АМАПаўца. Пакаранне — пяць гадоў "хатняй хіміі"

30.11.2020 72-гадовага мінчука асудзілі за гвалт у дачыненні да АМАПаўца. Пакаранне — пяць гадоў "хатняй хіміі"

У сталіцы 72-гадовага мужчыну суд Савецкага раёна 27 лістапада асудзіў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт 8 верасня ў дачыненні да супрацоўніка АМАПа. Пакаранне — пяць гадоў "хатняй хіміі". Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога суда.

Падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за камяні ў бок міцэйскага аўтамабіля

30.11.2020 Падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за камяні ў бок міцэйскага аўтамабіля

Падлеткі ўдзельнічалі ў мірным сходзе, падчас якога група людзей у адказ на жорсткасць сілавікоў кінула некалькі камянёў у бок машыны ўнутраных войскаў.

Суд за абразу прэзідэнта адкладзены ў Хойніках, на чарзе - Гародня

30.11.2020 Суд за абразу прэзідэнта адкладзены ў Хойніках, на чарзе - Гародня

Суды Беларусі разглядаюць крымінальныя справы за публічную абразу прэзідэнта, адна з іх рыхтуецца для перадачы ў суд.

Віцебск: На пасяджэнне па крымінальнай справе Цімафеенкі не пусцілі журналістаў і праваабаронцаў

29.11.2020 Віцебск: На пасяджэнне па крымінальнай справе Цімафеенкі не пусцілі журналістаў і праваабаронцаў

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 27 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да віцябляніна Андрэя Цімафеенкі. 46-гадовага мужчыну вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС.

18-гадовага берасцейца ўзялі пад варту да суду з-за маршу ў Мінску

28.11.2020 18-гадовага берасцейца ўзялі пад варту да суду з-за маршу ў Мінску

Па словах маці хлопца, Ціхан Клюкач з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы з-за маршу ў Мінску 6 верасня. У той дзень паводле ацэнак СМІ ля Палаца Незалежнасці сабралася больш за 100 тысяч чалавек.

Ва ўдзеле ў масавых беспарадках абвінавачваюць рэдактарку папулярнага ТГ-канала Ірыну Шчасную

28.11.2020 Ва ўдзеле ў масавых беспарадках абвінавачваюць рэдактарку папулярнага ТГ-канала Ірыну Шчасную

Рэдактарцы канала «Мая краіна Беларусь» у ТГ Ірыне Шчаснай прад'явілі абвінавачанне па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса

У Жлобіне пачынаюць затрымліваць актывістаў забастоўкі на БМЗ

28.11.2020 У Жлобіне пачынаюць затрымліваць актывістаў забастоўкі на БМЗ

У Жлобіне 23 лістапада  быў затрыманы і змешчаны пад арышт сябра Беларускага незалежнага прафсаюза слесар-рамнтнік БМЗ  Ігар Повараў.

Мазыр: Судзяць падлеткаў, якія кінулі камяні ў аўтазак падчас жнівеньскіх пратэстаў

28.11.2020 Мазыр: Судзяць падлеткаў, якія кінулі камяні ў аўтазак падчас жнівеньскіх пратэстаў

У судзе Мазырскага раёна 27 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Максіма Паўлюшчыка

27.11.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Максіма Паўлюшчыка

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Паўтары гады калоніі прысудзіў суд Іллю Лабцэвічу, які бараніў ад амапу сваю маці

27.11.2020 Паўтары гады калоніі прысудзіў суд Іллю Лабцэвічу, які бараніў ад амапу сваю маці

Жыхару Наваполацка Іллю Лабацэвічу 27  лістапада суд Наваполацкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе за нібыта гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.

Пачаўся суд за надпіс памяці забітага пратэстоўца Тарайкоўскага

27.11.2020 Пачаўся суд за надпіс памяці забітага пратэстоўца Тарайкоўскага

Праваабаронцы катэгарычна не згодныя з такой кваліфікацыяй і лічаць, што напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства.

Бабруйск: Ігара і Алега Букасаў асудзілі на чатыры і два гады калоніі адпаведна

27.11.2020 Бабруйск: Ігара і Алега Букасаў асудзілі на чатыры і два гады калоніі адпаведна

27 лістапада ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска вынесены прысуд па справе Ігара і Алега Букасаў.

Два з паловай гады за выкарыстанне пярцовага балончыка

27.11.2020 Два з паловай гады за выкарыстанне пярцовага балончыка

Суд Фрунзенскага раёна Мінска пакараў збітага пры затрыманні менчука на два з паловай гады пазбаўлення волі за выкарыстанне газавага балончыка супраць прапаршчыка.

Расце колькасць крымінальных спраў за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэце

27.11.2020 Расце колькасць крымінальных спраў за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэце

Жыхар Віцебска атрымаў два гады "хіміі" за абразу супрацоўніка АМАПу ў адным з тэлеграм-каналаў, паведамляе Генпракуратура.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства