Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

На Руслана Акостку завялі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі

03.12.2020 На Руслана Акостку завялі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі

Са слоў сваякоў, на Руслана 30 лістапада распачалі крымінальную справу за супраціў падчас затрымання супрацоўнікам РАУС і нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх наступстваў і шкоды здароўю супрацоўніку РАУС.

Пракурор запрасіў два гады калоніі і паўтара года «хатняй хіміі» за надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай

02.12.2020 Пракурор запрасіў два гады калоніі і паўтара года «хатняй хіміі» за надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай

Суд Фрунзенскага раёна працягвае разглядаць крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі над палітычнымі зняволенымі 26-гадовым Максімам Паўлюшчыкам і 25-гадовай Марыяй Бабовіч. Іх абвінавачваюць ў "апаганьванні тратуартнай пліткі цынічным надпісам і псаванні маёмасці" нанясеннем надпісу «Не забудзем» каля народнага мемарыяла памяці забітага пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага.

Віцебск: два гады пазбаўлення волі за тое, што рукой адштурхнуў вайскоўца

02.12.2020 Віцебск: два гады пазбаўлення волі за тое, што рукой адштурхнуў вайскоўца

2 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска абвешчаны прысуд па крымінальнай справе віцебляніна Андрэя Цімафеенкі, якога вінавацяць у гвалце альбо пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі.

Справа Сяргея Рымшы: Пашкоджанне міліцэйскай “Газэлі” ацанілі ў 375 рублёў

02.12.2020 Справа Сяргея Рымшы: Пашкоджанне міліцэйскай “Газэлі” ацанілі ў 375 рублёў

З судовых матэрыялаў следства вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень.

Палітвязень Алег Мазгоў выйшаў на волю

02.12.2020 Палітвязень Алег Мазгоў выйшаў на волю

Пасля трох месяцаў зняволення ўвечары першага снежня з-пад варты вызвалілі палітвязня Алега Мазгова, фігуранта справы па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі"). 

Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка другая

02.12.2020 Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка другая

12 лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак.

Справа збітага таксіста Аляксея Лапы: допыт следчага, які шмат чаго не памятае

02.12.2020 Справа збітага таксіста Аляксея Лапы: допыт следчага, які шмат чаго не памятае

Многія супярэчнасці ў паказаннях следчы Станішэўскі патлумачыць не можа, бо ў той час "даводзілася працаваць у аўральным рэжыме" і многія моманты ён не памятае.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Уладзіслава Гуліса

01.12.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Уладзіслава Гуліса

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

"Чаму вы не выказалі грамадзянскую пазіцыю ў сябе дома?" Суд за надпіс "Яна з намі" і "гвалт" да ўчастковага

01.12.2020 "Чаму вы не выказалі грамадзянскую пазіцыю ў сябе дома?" Суд за надпіс "Яна з намі" і "гвалт" да ўчастковага

Суд Заводскага раёна горада Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Алены Гэсс. Абвінавачваюць яе пад двух артыкулах: за нанясенне "трох гербаў з выявай вершніка на кані", а таксама надпіса "Яна з намі"; і за "прычыненне збіцця" ўчастковаму, які яе пры гэтым затрымліваў.

Другі суд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суму шкоды знізілі амаль у 40 разоў

01.12.2020 Другі суд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суму шкоды знізілі амаль у 40 разоў

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.

Суд за надпіс "Не забудзем": Допыт палітвязняў

01.12.2020 Суд за надпіс "Не забудзем": Допыт палітвязняў

У Фрунзенскім раённым судзе Мінску працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць 9 верасня надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Заснавальніка “Мядовай прэміі” Мікалая Папеку вінавацяць ва ўдзеле ў берасцейскім "карагодзе"

01.12.2020 Заснавальніка “Мядовай прэміі” Мікалая Папеку вінавацяць ва ўдзеле ў берасцейскім "карагодзе"

Паэта і пчаляра з Пружанаў Мікалая Папеку абвінавачваюць па арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Заклікаў звязваць скотчам рукі, ногі, цела АМАПаўцам. Пенсіянера асудзілі да 2,6 года "хатняй хіміі" за выступ на плошчы Незалежнасці

01.12.2020 Заклікаў звязваць скотчам рукі, ногі, цела АМАПаўцам. Пенсіянера асудзілі да 2,6 года "хатняй хіміі" за выступ на плошчы Незалежнасці

Суд Заводскага раёна асудзіў 1 снежня 63-гадовага педагога Уладзіміра Урбана па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. Яго абвінавацілі ў тым, што ён 21 жніўня на плошчы Незалежнасці каля помніка Леніна “заклікаў да гвалтоўных дзеянняў супраць супрацоўнікаў міліцыі і АМАП з дапамогай гуказмацняльнай апаратуры”.

Праграміста Кірыленку, які бараніў жанчыну, судзяць за гвалт да супрацоўніка МУС

01.12.2020 Праграміста Кірыленку, які бараніў жанчыну, судзяць за гвалт да супрацоўніка МУС

30 лістапада ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага праграміста Аляксандара Кірыленкі.

Жыхара Горак пазбавілі свабоды за надпіс на прыпынку грамадскага транспарта

01.12.2020 Жыхара Горак пазбавілі свабоды за надпіс на прыпынку грамадскага транспарта

Стэфану Лазавіку абяцалі свабоду ў абмен на прызнальныя паказанні. Ён іх даў – і відавочна шкадуе аб гэтым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства