Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Заключэнне групы экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Яна Рымарава па арт. 369 КК

07.12.2020 Заключэнне групы экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Яна Рымарава па арт. 369 КК

20 лістапада 2020 г. суд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці прызнаў вінаватым Яна Рымарава ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 КК Рэспублікі Беларусь, а менавіта: “у публічнай знявазе пасродкам выкарыстання чата мэсэнджэра “Telegram” “Жлобін Для Жыцця ЧАТ” прадстаўніка ўлады – намесніка кіраўніка АУС Жлобінскага райвыканкама – кіраўніка міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўніка міліцыі Дзядзюна Дзмітрыя Уладзіміравіча”. Выракам суда Рымараву прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Мінчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу экс-намесніка міністра ўнутраных справаў Барсукова

07.12.2020 Мінчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу экс-намесніка міністра ўнутраных справаў Барсукова

Суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў 7 снежня 25-гадовага прадаўца-кансультанта, мужа супрацоўніцы ГУУС Мінгарвыканкама Івана Артуса па арт. 369 Крымінальнага кодэкса Беларусі за абразу былога намесніка міністра ўнутраных спраў, а цяпер памочніка Аляксандра Лукашэнкі па Мінску Аляксандра Барсукова. 

За падраную балаклаву грамадзянка Швейцарыі атрымала 2 гады і 6 месяцаў калоніі

07.12.2020 За падраную балаклаву грамадзянка Швейцарыі атрымала 2 гады і 6 месяцаў калоніі

Суддзя Сяргей Шаціла 7 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе грамадзянкі Швейцарыі Наталля Хершэ — 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама спагнаць з Наталлі на карысць пацярпелага супрацоўніка АМАП Сяргея Кончыка матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў. Рэчы Наталлі, канфіскаваныя пры затрыманні (мабільны тэлефон, гадзіннік Apple Watch) пакінуць пад арыштам, а яе бел-чырвона-белы сцяг знішчыць. Сапсаваную балаклаву (раней у судзе агучваўся яе кошт —1 рубель) — адрадзіць.

Еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх студэнтаў

07.12.2020 Еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх студэнтаў

Libereco і Саюз салідарнасці студэнтаў Беларусі апублікавалі петыцыю да кіраўнікоў беларускіх ВНУ ў сувязі з масавымі рэпрэсіямі супраць студэнтаў. Петыцыя заклікае іх падтрымаць сваіх студэнтаў, абараніць іх правы і спыніць адлічэнні па палітычных матывах.

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Сяргея Яфімава па арт. 364 КК

04.12.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Сяргея Яфімава па арт. 364 КК

У Гомелі за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса на тры гады калоніі агульнага рэжыму асудзілі 29-гадовага гамельчука Сяргея Яфімава. Юрысты і эксперты ПЦ "Вясна" прааналізаваць справу Яфімава і прыйшлі да наступных высноў.

Справа гарадзенца Панасюка за абразу прэзідэнта накіраваная ў суд

04.12.2020 Справа гарадзенца Панасюка за абразу прэзідэнта накіраваная ў суд

Гарадзенец Юры Панасюк атрымаў ліст з пракуратуры пра тое, што яго вінавацяць у абразе Лукашэнкі і яго справа накіравана ў суд.

Паставы: пракурор просіць для юнака месяц арышту за надпіс на прыпынку

04.12.2020 Паставы: пракурор просіць для юнака месяц арышту за надпіс на прыпынку

У Паставах 3 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Аляксея Казлоўскага.

Пачаўся суд над грамадзянкай Швейцарыі за падраную балаклаву

03.12.2020 Пачаўся суд над грамадзянкай Швейцарыі за падраную балаклаву

У судзе Савецкага раёна горада Мінска пачаўся працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да Наталлі Хершэ па частцы 2 артыкула 363 (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў). 51-гадовую жанчыну абвінавачваюць у тым, што пры аказанні супраціву пры затрыманні на жаночым маршы 19 верасня яна сарвала маску амапаўцу і падрапала яго.

Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?

03.12.2020 Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?

Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем!" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 15 новых палітвязняў

03.12.2020 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 15 новых палітвязняў

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

У Светлагорску пачаўся суд над Сяргеем Міраеўскім за допісы ў тэлеграм-канале

03.12.2020 У Светлагорску пачаўся суд над Сяргеем Міраеўскім за допісы ў тэлеграм-канале

У судзе Светлагорска і Светлагорскага раёна 3 снежня пачаўся суд па абвіначванні Сяргея Міраеўскага ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

«Далі ў рукі пашпарт з забаронай прыязджаць у Беларусь 10 гадоў». Палітвязня Андрэя Новікава вывезлі ў Расію

03.12.2020 «Далі ў рукі пашпарт з забаронай прыязджаць у Беларусь 10 гадоў». Палітвязня Андрэя Новікава вывезлі ў Расію

Палітычнага зняволенага Андрэя Новікава вывезлі на мяжу з Расіяй, грамадзянінам якой ён з'яўляецца, паведамляе "Радыё Свабода". У Беларусі ў Андрэя Новікава засталіся жонка і двое дзяцей. За кратамі ён правёў амаль 6 месяцаў.

Віцебскаму праграмісту - два з паловай гады пазбаўлення волі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі

03.12.2020 Віцебскаму праграмісту - два з паловай гады пазбаўлення волі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі

Жыхару Віцебска, праграмісту Аляксандру Кірыленку, які падчас шэсця 6 верасня ў бараніў жанчыну, прысудзілі 3 снежня два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Справу актывістаў забастоўкі на БМЗ рыхтуюць для перадачы ў суд

03.12.2020 Справу актывістаў забастоўкі на БМЗ рыхтуюць для перадачы ў суд

Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да чацвярых работнікаў ААТ "БМЗ-кіруючая кампанія холдынгу "БМК".

Суд аштрафаў мінчука, які спісаў сцены дома супрацоўнікаў АМАПу

03.12.2020 Суд аштрафаў мінчука, які спісаў сцены дома супрацоўнікаў АМАПу

"Вясна" распавядае пра крымінальную справу мінчука.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства