Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Хто тыя 23 жанчыны, якіх праваабаронцы прызналі палітзняволенымі

15.12.2020 Хто тыя 23 жанчыны, якіх праваабаронцы прызналі палітзняволенымі

Па стане на 15 снежня ў Беларусі налічваецца 155 палітычных зняволеных, 23 з якіх — жанчыны. «Вясна» распавядае пра жанчын, якіх беларускія ўлады крымінальна пераследуюць па палітычных матывах.

Наваградак: палітвязень кажа, што правяраў адэкватнасць сведак – сведкі палічылі гэта праверкай міліцыі

15.12.2020 Наваградак: палітвязень кажа, што правяраў адэкватнасць сведак – сведкі палічылі гэта праверкай міліцыі

15 снежня ў судзе Наваградскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі. Заслуханыя матэрыялы справы, абвінавачаныя і сведкі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

15.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Дзень правоў чалавека, Фестываль Дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus 2020, крымінальны пераслед грамадзянаў і — невызваленне Марфы Рабковай.

Палітвязням Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу прад'явілі новыя абвінавачванні

15.12.2020 Палітвязням Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу прад'явілі новыя абвінавачванні

Як стала вядома ПЦ "Вясна", палітвязням Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу прад'явілі абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса - "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках".

Сведкі па справе Сяргея Рымшы ўпэўненыя, што каменне кідаў ён

15.12.2020 Сведкі па справе Сяргея Рымшы ўпэўненыя, што каменне кідаў ён

У судзе Ленінскага раёна Гародні 15 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы Сяргея Рымшы.

За абразу экс-кіраўніка МУС Караева ў каментары на YouTube супрацоўніка "МАЗа" асудзілі да трох гадоў "хіміі"

15.12.2020 За абразу экс-кіраўніка МУС Караева ў каментары на YouTube супрацоўніка "МАЗа" асудзілі да трох гадоў "хіміі"

Суд Заводскага раёна Мінска 15 снежня асудзіў па арт. 369 Крымінальнага кодэкса 31-гадовага зваршчыка "МАЗа" Юрыя Карніловіча за абразу 2 ліпеня генерал-маёра міліцыі, на той момант — міністра ўнутраных справаў, Юрыя Караева ў каментары да відэароліка на YouTube-канале "АГП-ТВ".

У межах ініцыятывы #WeStandBYyou беларускімі вязнямі будуць апекавацца “хросныя” з Бундэстага

14.12.2020 У межах ініцыятывы #WeStandBYyou беларускімі вязнямі будуць апекавацца “хросныя” з Бундэстага

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты нямецкага парламента.

Былому кантрактніку ўнутраных войскаў прысудзілі «хімію» за абразу міліцыянта

14.12.2020 Былому кантрактніку ўнутраных войскаў прысудзілі «хімію» за абразу міліцыянта

Пацярпелы - супрацоўнік Чыгуначнага РАУС Віцебску маёр міліцыі Андрэй Зуеў.

Два гады "хіміі" за паклёп на маёра міліцыі

11.12.2020 Два гады "хіміі" за паклёп на маёра міліцыі

11 снежня суд горада Пінска вынес прысуд па крымінальнай справе Мікалая Ласіцкага.

За "надругальніцтва" над дзяржаўным сцягам мінчук павінен выплаціць 10 800 беларускіх рублёў

11.12.2020 За "надругальніцтва" над дзяржаўным сцягам мінчук павінен выплаціць 10 800 беларускіх рублёў

У судзе Савецкага раёна горада Мінска 10 снежня прайшло судовае паседжанне над Аляксандрам Гаранковым. Мінчука абвінавацілі ў надругальніцтве над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (артыкул 370 Крымінальнага Кодэксу РБ).

Чатыры гады "хіміі" гарадзенскаму аўтарэстаўратару Мікіту Самарыну

11.12.2020 Чатыры гады "хіміі" гарадзенскаму аўтарэстаўратару Мікіту Самарыну

11 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Мікіты Самарына.

Справа “скрадзенай” у амапаўца рацыі: акалічнасці высвятляе суд

11.12.2020 Справа “скрадзенай” у амапаўца рацыі: акалічнасці высвятляе суд

Інцыдэнт, за які судзяць берасцейца Змітра Шчурко, адбыўся 20 верасня. У гэты час на рагу вуліц Савецкай і Гогаля сабраліся ўдзельнікі акцыі пратэсту. Да іх пад'ехаў мікрааўтобус з сілавікамі, пачаліся затрыманні.

“Рэйкавы” артыкул 309: дзесяткі затрыманняў па ўсёй краіне

11.12.2020 “Рэйкавы” артыкул 309: дзесяткі затрыманняў па ўсёй краіне

Следчыя органы і пракуратура Беларусі паведамляюць пра ўсё новыя факты блакавання  руху чыгуначнага транспарту шляхам накладання металічнага дроту на рэйкі, псавання сігналізацыі і іншых крымінальных дзеянняў на чыгунцы.

Палітвязень Мікола Дзядок змешчаны ў карцэр на сем сутак

10.12.2020 Палітвязень Мікола Дзядок змешчаны ў карцэр на сем сутак

Палітвязню Міколу Дзядку было вынесенае спагнанне ў СІЗА-1 г. Мінска за "міжкамерную сувязь". З 8 снежня яго змясцілі ў карцэр тэрмінам на сем сутак.

Справа Мікіты Самарына: на судзе мастак прызнаўся, што яго прымусілі агаварыць сябе

10.12.2020 Справа Мікіты Самарына: на судзе мастак прызнаўся, што яго прымусілі агаварыць сябе

На судзе Самарын заявіў, што яго фізічным прымусам заставілі гаварыць на відэа тое, што і як ён рабіў, пры тым фактычна ён агаварыў сябе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства