Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
18.12.2020 Наваградак: пракурор запрасіў восем гадоў пазбаўлення волі для палітвязня Гароха
16-18 снежня ў судзе Наваградскага раёна працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі.
18.12.2020 У Гарадку за выраз «Ур...д в погонах» рабочага асудзілі на 1,5 гады калоніі
Cуд Гарадоцкага раёну 15 снежня асудзіў 33-гадовага рабочага Мікалая Чарняўскага на паўтары гады калоніі агульнага рэжыму за пагрозы і абразу супрацоўніка МУС.
17.12.2020 За балончык з фарбай — тры гады "хіміі" і 1000 рублёў кампенсацыі
Суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Кацярына Мурашка 17 снежня агучыла прысуд у дачыненні да мінчанкі Алены Гэсс. Яе прызналі вінаватай у пашкоджанні маёмасці (шляхам нанясення фарбай надпісы "Яна з намі") — артыкул 341 КК РБ, а таксама ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з ужываннем гвалту — частка 2 артыкула 363 КК РБ.
17.12.2020 Справа Патаповіча: суд вырашыў паўтарыць следчы эксперымент
У судзе Ваўкавыскага раёна 16-17 снежня, працягнуўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Патаповіча.
17.12.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Ціхана Клюкача і Сафіі Малашэвіч
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
17.12.2020 Мінчука асудзілі на год “хатняй хіміі” за ўдар па машыне ДАІ. Шкоду ацанілі амаль у 15 рублёў
Суд Цэнтральнага раёна 17 снежня асудзіў па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) 46-гадовага мантажніка Паўла Янкоўскага за ўдар нагой па бамперу аўтамабіля ДАІ на нядзельным маршы "Народная інаўгурацыя".
17.12.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Максіма Кучынскага па арт. 364 КК
Чацвёртага лістапада ў Слоніме быў вынесены прысуд мясцоваму жыхару Максіму Кучынскаму, якога абвінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ). Суддзя Аляксандр Ярмолік прызнаў яго вінаватым і пакараў двума гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу ("хатняя хімія"). Юрысты і эксперты ПЦ "Вясна" прааналізавалі справу Кучынскага і прыйшлі да наступных высноў.
17.12.2020 Марыне Палікарпавай прысудзілі два гады "хатняй хіміі"
У судзе Ленінскага раёна Гародні ў чацвер, 17 снежня, вынесены прысуд Марыне Палікарпавай
17.12.2020 "Запытваліся, чаму яны з Ціханоўскім аднолькава апранутыя". Палітвязню Арановічу прад'явілі новае абвінавачванне
Як паведаміла "Вясне" маці палітычнага зняволенага Аляксандра Арановіча, яму прад'явілі новае абвінавачванне — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках. Тэрмін утрымання пад вартай Аляксандра па першым абвінавачванні па арт. 342 КК днямі сканчваўся, але цяпер палітвязень застаецца пад вартай мінімум да лютага.
17.12.2020 100 “хросных” для палітвязняў Беларусі
Дэпутат Бундэстагу і былы шматгадовы лідар “Альянсу 90/Зялёныя” Джэм Эздэмір стаў 100-ым дэпутатам, які ўзяў на сябе абавязкі “хроснага” для палітвязняў у Беларусі.
17.12.2020 Суд пачаў разгляд крымінальнай справы Іллі Туркова па падзеях 14 ліпеня
17 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Іллі Туркова. Яго вінавацяць паводле арт. 342 і 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі, якія адбываліся каля ст. м. Плошча Перамогі 14 ліпеня.
16.12.2020 "Так выказваць сваю палітычную пазіцыю недапушчальна" — пацярпелы міліцыянт нарэшце прыйшоў на справу Гэсс
У судзе Заводскага раёну горада Мінска 16 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчанкі Алены Гэсс. Пацярпелы міліцыянт Кажамякін нарэшце прыйшоў на судовае пасяджэнне і заявіў аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды ў 1000 рублёў, а абвінавачванне Алены Гэсс раптам перакваліфікавалі.
16.12.2020 Справа Фаміных: адна са сведак паказала, што сям'я Івановых збівала Фаміна
У судзе Ваўкавыскага раёна 15-16 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы мужа і жонкі Алега і Анастасіі Фаміных.
16.12.2020 Жыхара Гомеля з анкалогіяй пакаралі годам турмы за абразу Лукашэнкі
Прысуд яшчэ не набыў сілу і можа быць абскарджаны. Аляксея Раманава ўзялі пад варту ў залі суду.
16.12.2020 Уладзіслава Макавецкага з Віцебска асудзілі на два гады калоніі за замахванне дубінкай на міліцыянера
16 снежня ў 11 гадзін у судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска суддзя Сняжана Кіндзеева вынесла прысуд у дачынені да мастака Уладзіслава Макавецкага, якога абвінавачвалі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса.










