Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
22.12.2020 Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі Аляксея Раманава і Мікалая Чарняўскага
Патрабуем дэкрыміналізацыі дыфамацыі, спынення пераследу і вызвалення ўсіх палітвязняў, асуджаных за паклёп ці абразу службовых асобаў, дзяржаўных чыноўнікаў і прэзідэнта, а таксама знявагу дзяржаўных сімвалаў.
22.12.2020 Усё больш еўрапейскіх дэпутатаў становяцца "хроснымі" для беларусіх палітвязняў
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты нямецкага парламента.
22.12.2020 Палітвязня Кірыла Паўлаўца з COVID-19 перавялі з турмы ў шпіталь
Палітычны зняволены Кірыл Паўлавец, які абвінавачваецца па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за «Марш вызвалення палітвязняў», захварэў у жодзінскай турме на каранавірус, праз гэта яго змясцілі ў шпіталь.
22.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
19 снежня — дзесяцігоддзе Плошчы. А кррымінальны пераслед у Беларусі працягваецца.
22.12.2020 Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы
22 снежня ў Ленінскім судзе г. Мінска вынесеныя прысуды па справе па блакаванні дарогі ў Серабранцы.
21.12.2020 Супраць Ціханоўскай і членаў КС узбуджаныя справы аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і змове з мэтай захопу ўлады
Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 362-1 КК) супраць членаў Каардынацыйнага савета, паведамляе ведамства ў телеграм-канале.
21.12.2020 У Слоніме за абразу супрацоўніка міліцыі судзяць маці ў дэкрэце
Разгляд справы ў дачыненні да Кацярыны Салевіч адклалі да выздараўлення пацярпелага.
21.12.2020 Мужчыну, які хадзіў на акцыі пратэсту з расійскім сцягам у Мінску, асудзілі за супраціў міліцыі
Суд Першамайскага раёна Мінска 21 снежня асудзіў па ч. 1 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) 46-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Святаслава Зайцава. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён супраціўляўся пры затрыманні 17 верасня пасля Ланцуга салідарнасці ва Уруччы.
21.12.2020 Два з паловай гады "хіміі" за заклікі ў тэлеграм-канале "Светлагорск для жыцця"
У судзе Светлагорскага раёна 21 снежня быў агучаны прысуд па справе Сяргея Міраеўскага за допісы ў тэлеграм-канале “Светлагорск для жыцця”. Яго вінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
18.12.2020 Патрабум неадкладнага вызвалення палітвязня Арцёма Сарокіна
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, лічым, што ў крымінальным пераследзе Арцёма Сарокіна маецца відавочны палітычны матыў з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь, яго крымінальны пераслед з'яўляецца палітычна матываваным, а сам Арцём Сарокін - палітычным зняволеным.
18.12.2020 Жыхара Жлобіна асудзілі на 4 гады калоніі за гвалт у адносінах да намесніка начальніка РАУС
Жлобінскі раённы суд 18 снежня асудзіў за гвалт у адносінах да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса) на чатыры гады калоніі 27-гадовага Аляксандра Французава, таксама ён мусіць сплаціць міліцыянту 1500 рублёў.
18.12.2020 Суд па справе аб "скрадзенай" міліцэйскай рацыі: пракурор запрасіў два гады "хіміі"
20 верасня 2020 года ў Брэсце была чарговая акцыя пратэсту. Каля 16 гадзін дня Дзмітрый Шчурко апынуўся ў эпіцэнтры падзей. А пасля стаў абвінавачаным па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса.
18.12.2020 Шуміліна: тры з паловай гады "хіміі" за пагрозу гвалту і абразу
18 снежня суд Шумілінскага раёна агучыў прысуд у адносінах да Дзмітрыя Кулакова.
18.12.2020 Хроніка пераследу і судовыя рашэнні за 18 снежня
18 снежня ў Беларусі працягваюцца затрыманні, выклікі ў міліцыю, суды і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу.
18.12.2020 Справа па блакаванні дарогі ў Серабранцы: для Вольгі Класкоўскай запрасілі два гады пазбаўлення волі
18 снежня ў судзе Ленінскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах Вольгі Класкоўскай, Максіма Бабіча і Артура Булаўскага










