Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

29.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Палітзняволеная Ірына Шчасная была рэдактаркай папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх "Мая краіна Беларусь”. 18 лістапада яе затрымалі — з тых часоў Ірына знаходзіцца пад вартай. А якой жа асобай яна была?

#WeStandBYyou: Новыя хросныя для палітвязняў у Беларусі

29.12.2020 #WeStandBYyou: Новыя хросныя для палітвязняў у Беларусі

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Грэгар Гізі (Левыя), Габрыэла Хайнрых (SPD), Бэціна Штарк-Ватцынгер (FDP), Томаш Франкоўскі (PO), Фрэнк Юнге (SPD) і Інгмар Юнг (CDU) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Яўгена Каханоўскага, Ягора Сугойдзя, Аляксандра Кісялёва, Марыі Каленік, Ігара Пражэннікава і Паўла Нядбайлы.

У Наваградку асудзілі палітвязняў: Кірэшчанка атрымаў паўтары гады агульнага рэжыму, Гарох — 7 гадоў узмоцненага

29.12.2020 У Наваградку асудзілі палітвязняў: Кірэшчанка атрымаў паўтары гады агульнага рэжыму, Гарох — 7 гадоў узмоцненага

У судзе Наваградскага раёна 29 снежня вынесены прысуд палітычным зняволеным Уладзіміру Гароху і Дзянісу Кірэшчанку.

У Мінску судзяць паштальёнку, якая перадала ў тэлеграм-чат дадзеныя дзесяткаў міліцыянтаў

29.12.2020 У Мінску судзяць паштальёнку, якая перадала ў тэлеграм-чат дадзеныя дзесяткаў міліцыянтаў

Суд Першамайскага раёна Мінска 29 снежня распачаў разгляд крымінальнай справы супраць 56-гадовай паштальёнкі Ларысы Танкашкур, якая перадала адміністратару тэлеграм-чату “Лебяжий 97%” асабістыя звесткі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія яна ўзяла з картатэкі падпісчыкаў выдання "На страже".

За перакрыццё дарогі ў Серабранцы адзін з удзельнікаў асуджаны да трох гадоў "хіміі"

29.12.2020 За перакрыццё дарогі ў Серабранцы адзін з удзельнікаў асуджаны да трох гадоў "хіміі"

29 снежня суд Ленінскага раёна абвясціў прысуд у дачыненні да Іллі П., якога абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за перакрыцце праезнай часткі ў сталічным мікрараёне Серабранка 23 верасня.

Брагін: Два гады "хіміі" за абразу прэзідэнта Лукашэнкі

29.12.2020 Брагін: Два гады "хіміі" за абразу прэзідэнта Лукашэнкі

29 снежня суддзя Брагінскага раённага суду Марыя Гаўрыленка ў закрытым судовым пасяджэнні пакарала мясцовага жыхара Аляксандра Кулагу да 2 гадоў "хіміі" агульнага рэжыму за абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Дзмітрыя Караткевіча па арт. 364 КК

29.12.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Дзмітрыя Караткевіча па арт. 364 КК

13 лістапада 2020 г. суд Савецкага раёна г. Мінска вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Дзмітрыя Караткевіча за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт.364 КК: «гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкаджэння яго законнай дзейнасці». Дзмітрыю Караткевічу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Зміцера Караткевіча і прыйшлі да наступных высноў.

У Смаргоні судзяць Рамуальда Улана за паклёп

29.12.2020 У Смаргоні судзяць Рамуальда Улана за паклёп

7000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды патрабуюць міліцыянты за фота ўлётак аб іх дзейнасці, размешчаныя ў сацыяльнай сетцы.

Маладзечна: паўтары гады "хіміі" і чатыры тысячы рублёў за абразу начальніка міліцыі

29.12.2020 Маладзечна: паўтары гады "хіміі" і чатыры тысячы рублёў за абразу начальніка міліцыі

29 снежня ў Маладзечна вынесены прысуд Паўлу Берасневу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Сяргея Гардзіевіча і Дзмітрыя Кулакоўскага

28.12.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Сяргея Гардзіевіча і Дзмітрыя Кулакоўскага

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Суд па крымінальнай справе актывіста Ашурка зрабілі закрытым з-за "пагрозы дзяржаўнай бяспецы"

28.12.2020 Суд па крымінальнай справе актывіста Ашурка зрабілі закрытым з-за "пагрозы дзяржаўнай бяспецы"

Сёння, 28 снежня, у Лідзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні актывіста з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка, абвінавачанага па артыкулы 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса.

Крымінальную справу супрацоўнікаў Прэс-клуба перадалі ў Следчы камітэт

28.12.2020 Крымінальную справу супрацоўнікаў Прэс-клуба перадалі ў Следчы камітэт

Крымінальная справа, па якім падазраюць супрацоўнікаў Прэс-клуба, перадалі ў Следчы камітэт. Пра гэта TUT.BY паведаміла Аляксандра Слуцкая, дачка заснавальніцы Прэс-клуба Юліі Слуцкай.

Жлобін: пачаўся судовы працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ

28.12.2020 Жлобін: пачаўся судовы працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ

У Жлобіне 28 снежня распачаўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе.

Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

25.12.2020 Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1. Яе чакаюць муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама яе каты. Як ёй сядзіцца ў СІЗА? Ці даходзяць лісты? У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем таксама і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення.

Гарадзенцу Юрыю Панасюку "за абразу прэзідэнта" прысудзілі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову

24.12.2020 Гарадзенцу Юрыю Панасюку "за абразу прэзідэнта" прысудзілі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову

23 снежня суд Ленінскага раёну Гародні на закрытым паседжанні абвесціў прыгавор гарадзенцу Юрыю Панасюку - паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу яму прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства