Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
06.01.2021 Cлучака пакаралі годам "хіміі" за раскіданыя шрубы каля будынка РАУС
У сераду, 6 студзеня, суд Слуцкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 34-гадовага случака. Суддзя Аляксандр Шутко пакараў яго годам "хіміі".
06.01.2021 17-гадовага падлетка асудзілі да 6 месяцаў "хатняй хіміі" за спробу спаліць дзяржсцяг у Брэсце
Суд Ленінскага раёна Брэста 6 студзеня асудзіў па крымінальнай справе па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса 17-ці гадовага кобрынца Арцёма Зелянкова.
06.01.2021 Берасцейца асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" за паклёп у дачыненні да камандзіра АМАПа
У Брэсце 6 студзеня асудзілі па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп) 28-гадовага берасцейца Максіма Смірнова за рэпост у тэлеграм-канале пра камандзіра атрада АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама Максіма Міховіча.
05.01.2021 У 2020 годзе больш за 100 чалавек былі асуджаны па крымінальных палітычных справах
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года актыўна сочыць за крымінальнымі справамі, якія маюць палітычна матываваны характар і якія былі ўзбуджаныя супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў поствыбарчых акцый пратэсту. Вядома больш за 650 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 166 чалавек з гэтага спісу на дадзены момант з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.
05.01.2021 У Магілёве распачаўся суд за раскіданыя самарэзы каля будынкаў сілавых органаў
Суд Ленінскага раёна Магілёва 5 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у адносінах да 50-гадовага Сяргея Базука.
05.01.2021 Рамуальда Улана пакаралі 2,5 гадамі "хіміі" за паклёп
У судзе Смаргонскага раёна 5 студзеня з апошнім словам выступіў індывідуальны прадпрымальнік Рамуальд Улан. Сёння ж быў агучаны і прысуд.
04.01.2021 У Мінску пачаўся першы суд па крымінальнай справе за шэсце ў Курапаты, падазраванымі якой сталі 231 чалавек
Суд Першамайскага раёна Менска 4 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 47-гадовага кіроўцы мінскага прадпрыемства Міхаіл Глухоўскага.
04.01.2021 У Мінску за патасоўку з міліцыянерамі судзяць байкераў, а ў залю суда пусцілі толькі родных і СМІ
У судзе Савецкага раёна Мінска 4 студзеня ў 11.00 распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць байкераў.
02.01.2021 Хроніка пераследу ў першыя дні 2021 года
У першыя дні новага года праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
31.12.2020 Журналісту сайта “Першы Рэгіён” прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле “абраза прэзідэнта”
У апошні дзнь 2020 года стала вядома, што карэспандэнту сайта "Першы Рэгіён” Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).
31.12.2020 20-гадовага мінчука асудзілі за падзеі 14 ліпеня па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 31 снежня асудзіў 20-гадовага мінчука Глеба Гатоўку за падзеі 14 ліпеня адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
31.12.2020 На гомельскага актывіста Няпомняшчых узбудзілі крымінальную справу за абразу пракурора ў залі суда
Гомельскаму грамадскаму актывісту Уладзіміру Няпомняшчых прад'яўленае абвінавачванне за публічную абразу пракурора (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса). 68-гадовага актывіста абвінавачваюць у абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай у зале суда.
30.12.2020 Студэнта асудзілі на 2,5 гады калоніі за тое, што адбіваў пратэстоўца ад затрымання 10 жніўня
Суд Ленінскага раёна 30 снежня асудзіў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу 10 жніўня 20-гадовага студэнта 4 курса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Віктара Акцістава.
30.12.2020 Іллю Туркова асудзілі да чатырох гадоў калоніі за падзеі 14 ліпеня
Раніцай 30 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска працягнуўся разгляд справы ў дачыненні да Іллі Туркова, якого вінавацяць па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі каля ст. м. Плошча Перамогі 14 ліпеня. Сёння ж агучылі і прысуд па справе - 4 гады пазбаўлення волі.
29.12.2020 За надпісы ў пад’ездзе дома вілейчуку прысудзілі 3 месяцы арышту
У судзе Вілейскага раёна 29 снежня абвешчаны прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Сысуну, якога абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).










