Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Светлагорск: за абразу інспектара ДПС судзяць мясцовага жыхара

15.01.2021 Светлагорск: за абразу інспектара ДПС судзяць мясцовага жыхара

У судзе Светлагорскага раёна 15 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да мясцовага жыхара Валерыя Лозы.

На месцы пашкоджання машыны міліцыянта – дзевяць чалавек, на лаве падсудных – толькі пяць

15.01.2021 На месцы пашкоджання машыны міліцыянта – дзевяць чалавек, на лаве падсудных – толькі пяць

Суд Мінскага раёна працягвае разгляд крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

Да пяці гадоў пазбаўленя волі пагражае Уладзіміру Хамічкову за супраціў супрацоўнікам АМАПу

15.01.2021 Да пяці гадоў пазбаўленя волі пагражае Уладзіміру Хамічкову за супраціў супрацоўнікам АМАПу

14 студзеня ў судзе Маскоўскага раёну Мінску пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай ў дачыненні да 20-гадовага студэнта Акадэміі авіяцыі Уладзіміра Хамічкова па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 363.

Палітвязня Мядзведскага асудзілі на тры гады "хіміі" і вызвалілі ў залі суда

15.01.2021 Палітвязня Мядзведскага асудзілі на тры гады "хіміі" і вызвалілі ў залі суда

У судзе Ленінскага раёна Мінска ў 15 студзеня суддзя Таццяна Шоцік агучыла прысуд па крымінальнай справе палітычнага вязня Арцёма Мядзведскага, якога  абвінавацілі ў здзяйсненні дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Мядзведскага прызналі вінаватым па гэтым артыкуле і прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта столькі і прасіў на папярэднім пасяджэнні пракурор. 

За раскіданыя самарэзы мужчыну пакаралі 2 гадамі "хіміі"

15.01.2021 За раскіданыя самарэзы мужчыну пакаралі 2 гадамі "хіміі"

У судзе Фрунзенскага раёна 14 студзеня працягваецца разгляд справы ў адносінах да Віктара П., якога вінавацяць паводле ч. 1 арт. 14 “Замах на злачынства” і ч. 2 арт. 339 “Хуліганства” Крымінальнага кодэкса.

Палітвязня Арцёма Хвашчэўскага асудзілі да года калоніі

15.01.2021 Палітвязня Арцёма Хвашчэўскага асудзілі да года калоніі

15 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд палітвязню Арцёму Хвашчэўскаму

Першы прысуд за шэсце ў Курапаты: 3 гады "хатняй хіміі"

15.01.2021 Першы прысуд за шэсце ў Курапаты: 3 гады "хатняй хіміі"

Суд Першамайскага раёна Мінска 15 студзеня вынес першы прысуд па крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за нядзельны Марш "Дзяды" 1 лістапада, калі Следчы камітэт прызнаў падазраванымі па справе 231 чалавек.

Апраўдаць ці пазбавіць волі на 4 гады: Што вырашыць суд па справе Яўгена Каліноўскага?

15.01.2021 Апраўдаць ці пазбавіць волі на 4 гады: Што вырашыць суд па справе Яўгена Каліноўскага?

У судзе Першамайскага раёна 14 студзеня працягвалі разглядаць справу 22-гадовага студэнта БДУ Яўгена Каліноўскага, якога вінавацяць у гвалце ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі і актыўных групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Пачалі судзіць палітвязняў Соф'ю Малашэвіч і Ціхана Клюкача за надпісы на шчытах спецтэхнікі

14.01.2021 Пачалі судзіць палітвязняў Соф'ю Малашэвіч і Ціхана Клюкача за надпісы на шчытах спецтэхнікі

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 14 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкача. Іх абвінавачваюць у тым, што яны распісалі балончыкамі шчыты спецсродкаў загароды на акцыі пратэсту 6 верасня (ч.2 арт. 339 КК РБ), а таксама ўдзельнічалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Акрамя таго, Сафіі Малашэвіч прад'яўленае абвінавачаньне ў публічнай абразе прэзыдэнта (арт. 368 КК РБ).

Два гады калоніі за тое, што ўпаў на нагу супрацоўніку ДАІ

14.01.2021 Два гады калоніі за тое, што ўпаў на нагу супрацоўніку ДАІ

Раніцай 14 студзеня быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Захарэвіча, якога абвінавачвалі ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Пракурор запрасіў для гарадзенца Рымшы чатыры з паловай гады пазбаўлення волі

14.01.2021 Пракурор запрасіў для гарадзенца Рымшы чатыры з паловай гады пазбаўлення волі

Суд Ленінскага раёна Гародні 14 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Сяргея Рымшы. Яго абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ і 364 КК РБ.

Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Дзмітрыем Дубковым

14.01.2021 Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Дзмітрыем Дубковым

Савецкі суд горада Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу палітвязня Дзмітрыя Дубкова.

"Што вы зрабілі, калі я сядзеў у турме, — людзей забілі!" Трэці дзень суда на палітвязнем Няронскім

14.01.2021 "Што вы зрабілі, калі я сядзеў у турме, — людзей забілі!" Трэці дзень суда на палітвязнем Няронскім

Суд Лагойскага раёна 14 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Суд над Вадзімам Дзмітронкам прыпынілі праз каранавірус

14.01.2021 Суд над Вадзімам Дзмітронкам прыпынілі праз каранавірус

На раніцу 14 студзеня быў запланаваны працяг судовага разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да Вадзіма Дзмітронка. Аднак падсудны не быў дастаўлены ў працэс, а суддзя Таццяна Акавітая аб'явіла перапынак на невызначаны тэрмін - у аднакамерніка абвінавачанага выявілі каранавірусную інфекцыю. 

У Наваполацку працягваецца суд над актыўнымі ўдзельнікамі жнівеньскіх падзей

14.01.2021 У Наваполацку працягваецца суд над актыўнымі ўдзельнікамі жнівеньскіх падзей

Суд Наваполацка 14 студзеня працягвае разглядаць крымінальную справу мясцовых жыхароў Віктара Шаура і Віталя Шыцікава, якіх абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства