Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
19.01.2021 Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў
Мазыр: сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспар
19.01.2021 Два гады "хатняй хіміі" для Дар'і Паляковай з Берасця за парваную куртку міліцыянта
Як паведамляе "Берасцейская Вясна", суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна 19 студзеня абвясціў прысуд Дар'і Паляковай.
19.01.2021 Другі дзень суда па “справе Ціханоўскага”: Пацярпелыя міліцыянты не з'явіліся, бо яны "задзейнічаныя на Хрышчэнні"
У суде Кастрычніцкага раёна Гродна 19 студзеня працягняўся разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага".
18.01.2021 Першы суд за інцыдэнт на пікеце 29 траўня ў Гродне: Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны
У Гродне 18 студзеня пачаўся першы суд за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.
18.01.2021 У Гомелі за два "кактэйлі Молатава" судзяць трох чалавек
У судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля 18 студзеня пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 16-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.
18.01.2021 Патрабуем неадкладнага вызваленння палітвязняў Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
18.01.2021 Палітвязень Сяргей Спарыш: кампазітар, які працаваў зваршчыкам
"Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах
18.01.2021 Справа Вітольдта Ашурка: па двух артыкулах - пяць год калоніі
18 студзеня ў Лідскім раённым судзе абвесцілі прысуд па крымінальнай справе грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Працэс вёў суддзя Максім Філатаў.
18.01.2021 Крымінальны пераслед з пачатку выбарчай кампаніі. Спіс ад праваабаронцаў "Вясны"
З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года, амаль за 11 месяцаў у краіне заведзена больш за 2300 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі. Такую лічбу 24 лютага агучыў старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч, назваўшы гэтыя справы справамі "экстрэмісцкай накіраванасці".
16.01.2021 Праваабаронцы Марфе Рабковай не аддалі ніводнага ліста-віншавання са святамі
Пра гэта "Вясне" паведаміў муж Марфы Вадзім Жаромскі
16.01.2021 У Мікалая Дзядка і Сцяпана Латыпава з’явіліся “хросныя” ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай праваабарончай арганізацыяй Libereco, дэпутатка швейцарскага парламента Тамара Фунічэла і лорд Фоўлкс з брытанскай Палаты лордаў сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Мікалая Дзядка і Сцяпана Латыпава.
16.01.2021 Перакладчыцу Калацкую падазраюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
Вядомую перакладчыцу Вольгу Калацкую падазраюць у злачынстве паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»,
16.01.2021 Таленавітага Яўгена Каліноўскага адправілі ў калонію на 4 гады
16 студзеня ў судзе Першамайскага раёна агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 22-гадовага Яўгена Каліноўскага. Суддзя Максім Трусевіч прызнаў хлопца вінаватым і пакараў хлопца 4 гадамі пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыма.
15.01.2021 Тры гады калоніі. Вынеслі чарговы прысуд за пратэстныя акцыі 14 ліпеня ў Мінску
Гэта ўжо восьмая справа за ўдзел у акцыях пратэсту ў сталіцы супраць нерэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкалы, якое разглядаецца мінскімі судамі.
15.01.2021 У Гродне працягваюць судзіць чатырох чалавек за гвалт над міліцыянтамі
15 студзеня ў Гародні адбылося чарговае судовае паседжанне па крымінальнай справе чатырох чалавек, якіх вінавацяць у гвалце над міліцыянтамі. На лаве падсудных чатыры чалавекі: Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Сяргей Яфімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з гораду Масты), перадае "Гарадзенская вясна".










