Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
21.01.2021 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асудзіла адвольнае затрыманне сябраў “Вясны” Леаніда Судаленкі і Марыі Тарасенка
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай, у якой асудзіла адвольнае затрыманне юрыста гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі, а таксама яго памочніцы і валанцёркі арганізацыі Марыі Тарасенка.
20.01.2021 "Справа сфабрыкаваная", а пацярпелы і сведкі — на самаізаляцыі. Пачаўся суд над палітвязнем Кулакоўскім
У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога міліцыянта, а зараз палітвязня Дзмітрыя Кулакоўскага. Ён абвінавачваецца па артыкуле 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Пацярпелы і сведкі (усе — супрацоўнікі міліцыі) на пасяджэнне не з'явіліся.
20.01.2021 У Брэсце судзяць адразу 10 чалавек па "справе карагодаў". Не ўсе прызнаюць сваю віну
У судзе Ленінскага раёна Брэста 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек.
20.01.2021 Абвінавачаны па справе аб нападзе на амапаўца: "Білі, засоўвалі дубінку ў д*пу"
У судзе Ленінскага раёна Мінска 19 студзеня пачаўся суд па справе аб нанясенні цялесных пашкоджанняў супрацоўніку АМАПу, паведамляюць naviny.by.
20.01.2021 Затрыманне групы падтрымкі ў судзе. Хроніка палітычнага пераследу 20 студзеня
20 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
20.01.2021 Брэст: два гады "хатняй хіміі" за "абразу прадстаўніка ўлады" у мэсэнджары
Суд Маскоўскага раёна горада Брэста агучыў вырак Аляксандру Глазырыну
20.01.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Дзмітрыя Галко па арт. 364 КК
Шостага студзеня суд Савецкага раёна Менска вынес прысуд у дачыненні да Дзмітрыя Галко. Яго абвінавацілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Прысуд - тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Дзмітрыя Галко і прыйшлі да наступных высноў.
20.01.2021 Суд над палітвязнем Няронскім: Агучаны матэрыялы СМІ, якія нібы падцвярджваюць, што ў Беларусі былі дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак
Суд Лагойскага раёна 20 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.
20.01.2021 Затрымлівалі аднаго, судзілі іншага. На чатыры гады "хіміі" асудзілі Уладзіміра Хамічкова
20 студзеня суд Маскоўскага раёна вынес прысуд Уладзіміру Хамічкову, якога абвінавачвалі ў супраціве васьмярым супрацоўнікам АМАП і актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
19.01.2021 Абвінавачаны маладзечанец Гурман пра сваё затрыманне: "Пагражалі згвалтаваннем, спрабавалі зняць штаны".
У судзе Маладзечанскага раёна 19 студзеня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы маладзечанца Вадзіма Гурмана па падзеях 9 жніўня ў горадзе.
19.01.2021 Пераслед у Беларусі працягваецца 18-19 студзеня
18-19 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі
19.01.2021 Што адбываецца на судзе па справе Гомельскай тройкі?
19 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля працягваецца судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 16-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.
19.01.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пераслед праваабаронцаў "Вясны", хроніка палітычна матываваных судоў па крымінальных справах, беларускія бежанцы ў Польшчы.
19.01.2021 Ніхто са сведак не памятае абвінавачаных. У Гродне працягваюць судзіць пяць удзельнікаў акцыі пратэсту
18 студзеня ў судзе Ленінскага раёну адбываецца працяг разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да 5 гарадзенцаў. Іх вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў кодэксу.
19.01.2021 Палітвязень Валерый Каленчыц: "Дапамаглі выкаціць камень"
19 студзеня суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска пачаў разглядаць справу палітзняволенага Валерыя Каленчыца










