Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
26.01.2021 "Навучальны працэс быў сарваны як мінімум на 10 хвілін". У Мінску судзяць студэнта за заклікі да страйку
Суд Савецкага раёна 26 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы па ч.1 арт. 342 КК супраць 21-гадовага палітзняволенага студэнта БДУІР Арцёма Вінакурава за заклікі ва ўніверсітэце да страйку.
26.01.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пратэстная субота і свабода мірных сходаў у Расіі; крымінальны пераслед за SMS-паведамленне і сфабрыкаваны каментар у telegram; пераслед праваабаронцы "Вясны" Леаніда Судаленкі.
26.01.2021 У Мінску судзяць за спалены дзяржаўны сцяг
Як устаноўлена следствам, абвінавачаныя - маладыя хлопец і дзяўчына 7 лістапада 2020 года ўначы сарвалі разам з флагштокам на вуліцы Куйбышава дзяржаўны сцяг. Затым сталі яго таптаць нагамі, пляваць на яго,а на завяршэнне падпалілі сцяг з дапамогай гаручай вадкасці.
26.01.2021 Мужчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу ў тэлеграм-чаце Чамаданавай
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 26 студзеня асудзіў 43-гадовага Дзмітрыя Ушацкага да двух гадоў "хатняй хіміі" паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса за абразу ў тэлеграм-чаце прэс-сакратаркі Міністэрства ўнутраных справаў Вольгі Чамаданавай.
25.01.2021 Абвешчаны ў вышук адзін з абвінавачаных па крымінальнай справе пяці гарадзенцаў
25 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні павінен быў адбыцца працяг крымінальнага працэсу ў дачыненні да пяці гарадзенцаў, якія абвінавачваюць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Аднак адзін з падсудных - Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся. Прычыны яго нез'яўлення пакуль невядомыя.
25.01.2021 За абразу прэзідэнта і міністра ўнутраных спраў - адзін год і 3 месяцы пазбаўлення волі
Уладзімір Чыжэўскі абвінавачваўся ў тым, што 1 верасня мінулага года ў групе “Астравец для жыцця” месэнджара “Тэлеграм” пад нікам Talash пракаментаваў відэа, у якім Прэзідэнт даў ацэнку дзеянням улады адносна Кандрусевіча. Пры гэтым меў несцярожнасць выкарыстаць ненарматыўнае слова.
25.01.2021 Баранавічы: пачаўся суд над мужчынам, якога падазраюць у наездзе на міліцыянта 10 жніўня
У панядзелак, 25 студзеня, пачаўся суд над 25-гадовым жыхаром Баранавічаў, якога абвінавачваюць у тым, што ён 10 жніўня здзейсніў наезд на міліцыянта (1995 г.н.).
25.01.2021 "Чаму вы так абражаеце АМАП?" — працяг суда над Паўлам Спірыным, на які не трапіла каля 70 чалавек
У Мінскім гарадскім судзе 25 студзеня ў 10.00 пачаўся суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Паўла Спірына. Не ўсе жадаючыя змаглі трапіць туды—каля 70 чалавек засталося стаяць па-за заляй судовых паседжанняў, бо ім не хапіла месца. Дзверы залі зачынілі.
25.01.2021 На жыхара Рэчыцы завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі
Крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіміра Міхалкі з Рэчыцы заведзеная яшчэ 27 лістапада мінулага года. У 20-х чыслах снежня яго затрымалі.
23.01.2021 У Мінску гродзенцу прысудзілі тры гады "хіміі" за пагрозу прымянення гвалту праз SMS
Аляксандра Сячко асудзілі па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Ён прызнаў, што напісаў SMS-паведамленне камандзіру аддзялення Менскага ЦІП (Акрэсціна) Яўгену Урублеўскаму.
23.01.2021 У Слоніме маці ў дэкрэце атрымала год "хатняй хіміі" за абразу міліцыянта
22 студзеня ў Слонімскім раённым судзе абвешчаны прысуд Кацярыне Салевіч, якую вінавацілі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу, піша "Гарадзенская Вясна". Дзяржабвінавачанне прадстаўляла Юлія Ягоўдзік. Яна, з улікам характарыстык на Салевіч і таго, што яна мае малалетняе дзіця, прапаноўвала пакараць Салевіч на 1 год і 6 месяцаў абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
23.01.2021 За наезд на нагу супрацоўніка ДАІ мінчука будуць судзіць за замах на забойства
45-гадовага мінчука Аляксандра Троцкага абвінавачваюць у замаху на забойства супрацоўніка органаў ўнутраных справаў. Паводле абвінавачвання, ён наехаў 12 жніўня на сваёй машыне на нагу супрацоўніка ДАІ.
22.01.2021 Вобшукі ў Бабруйску, новыя крымінальныя справы. Палітычны пераслед 22 студзеня
22 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць сачыць за палітычным пераследам у Беларусі: затрыманні, вобшукі, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
22.01.2021 Два гады “хіміі” за абразу службовай асобы. Вынесены прысуд палітвязню Кулакоўскаму
Дзмітрыя Кулакоўскага прызналі вінаватым у публічнай абразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў (артыкул 369 КК РБ) і прызначылі абмежаванне свабоды з накіраваннем у пасяленне адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыяздзе — таму Кулакоўскага адпусцілі з пад-варты адразу пасля вынясення прысуду.
22.01.2021 Палітвязня Валерыя Каленчыца асудзілі да трох гадоў "хіміі"
22 студзеня суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска вынес прысуд палітзняволенаму Валерыю Каленчыцу










