Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
28.01.2021 Жлобін: па справе Каханоўскага і Гопты праходзіць допыт сведкаў
Разгляд крымінальнай справы жлобінскіх юнакоў Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты працягваецца 28 студзеня у судзе Жлобінскага раёна.
28.01.2021 Пракурор запрасіла для палітвязня Дзмітрыя Дубкова сем гадоў пазбаўлення волі
Суд Савецкага раёна горада Мінска працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязня Дзмітрыя Дубкова.
28.01.2021 "Завязалася бойка, адзін з міліцыянтаў зваліўся на асфальт". У Гомелі пачаўся суд над Аляксеем Губічам
У Цэнтральным судзе Гомеля 28 студзеня распачаўся суд над 24-гадовым Аляксеем Губічам, якога вінавацяць у гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
27.01.2021 Па справе студэнта ў судзе дапыталі 23 сведкі і палітвязня
Суд Савецкага раёна 27 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы па ч.1 арт. 342 КК супраць 21-гадовага палітзняволенага студэнта БДУІР Арцёма Вінакурава за заклікі ва ўніверсітэце да страйку.
27.01.2021 "Кінуў бутон кветкі ў бок АМАПу". Як судзяць мінчука за пратэсты 9-10 жніўня
Суд Ленінскага раёна Мінска 27 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы супраць 29-гадовага Аляксандра Нурдзінава. Мінчаніна вінавацяць за падзеі 9-10 жніўня адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 293.
27.01.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 31 палітычнага зняволенага
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
27.01.2021 Прастой тралейбусаў склаў больш за 29 гадзін: другі працэс па "справе карагодаў" у Брэсце
У судзе Ленінскага раёна Брэста 27 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава.
27.01.2021 Аляксандр Кісялёў: Я выйшаў таму, што супраць незаконных і жорсткіх затрыманняў
Аляксандр Кісялёў – жыхар Жлобіна, які быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў ноч з 11 на 12 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.
27.01.2021 У Мастах на год калоніі асудзілі мужчыну за акцыі з пудзіламі, трунамі і БЧБ-сцягамі. У яго таксама канфіскавалі машыну
Суд Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці 27 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе супраць Віктара Царыкевіча. Справу разглядаў старшыня суда Мастоўскага раёна Віталь Сініла.
27.01.2021 Мінск: пачаўся суд над Антонам Валавіком па падзеях 14 ліпеня
Суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска пачаў разглядаць справу 23-гадовага Антона Валавіка
27.01.2021 “Знаходзіліся ў натоўпе, крычалі, шпурлялі ў міліцэйскі транспарт камяні”. Чарговы суд у Жлобіне
Згодна з матэрыяламі справы Каханоўскі і Гопта з 9 па 11 жніўня 2020 года, у вячэрні і начны час, у мэтах выканання публічных заклікаў да дэструктыўнай дзейнасці, размешчаных на розных інтэрнэт-рэсурсах, сумесна з іншымі грамадзянамі на цэнтральных вуліцах Жлобіна падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў адмовіўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады.
27.01.2021 Віктара Барушку прысудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
27 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд Віктару Барушку па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Напярэдадні пракурор запрасіў для яго 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта столькі і прысудзіла яму суддзя Марына Запаснік.
27.01.2021 "Так як нікога не знайшлі, то вырашылі павесіць на мяне". Пачаўся суд за абразу жонкі супрацоўніка АМАПа
Спярша абвінавачванне будавалася на адпраўленым у Viber паведамленні, але высветлілася, што падсудны не зарэгістраваны ў гэтым мэсэнджары.
27.01.2021 Магілёўца судзяць за абразу супрацоўніка ДАІ
Ігару Міцянкову інкрымінуюць публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Сваю віну Міцянкоў прызнаў, раскаяўся і гатовы выбачыцца перад міліцыянтам, які прызнаны пацярпелым. Абвінавачаны пад падпіскай аб нявыездзе.
26.01.2021 Пракурор запрасіў для Віктара Барушкі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
26 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска адбыліся спрэчкі па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Абвінавачаны - 32-гадовы прадпрымальнік Віктар Барушка, які пасля затрымання 12 дзён правёў у рэанімацыі БХМД і на судзе заявіў пра збіццё. З 18 кастрычніка ён знаходзіцца пад вартай. Як паведамляе TUT.BY, пракурор запытаў для яго 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму.










