Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
03.02.2021 Справа Ісакава: за выкарыстанне балончыка супраць сілавікоў пракурор просіць шэсць гадоў калоніі
Па справе праходзяць дзевяць пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі, якія на ранейшых пасяджэннях давалі свае паказанні. Ісакава абвінавачваюць ва ўжыванні пярцовага балончыку ў дачыненні да вышэйзгаданых супрацоўнікаў МУС.
03.02.2021 Мінчука асудзілі да 5 гадоў калоніі за падрыхтоўку ва ўдзеле ў масавых беспарадках
Суд Першамайскага раёна Мінска асудзіў 3 лютага 30-гадовага Мікіту Харловіча да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках і ў вырабе кактэйлей Молатава.
03.02.2021 Працэс над Русланам Акосткам. Першае затрыманне і натоўп жадаючых патрапіць на суд
Крымінальную справу Руслана Акосткі, былога дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, працягвае 3 лютага разглядаць суд Салігорскага раёна.
03.02.2021 Да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд вынес прысуды пяці мінчукам, якія пашкодзілі машыну жонкі міліцыянта
Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».
03.02.2021 Орша: мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі за абразу прэзідэнта
Па версіі следства, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зневажальны пост у дачыненні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні.
03.02.2021 Сарвалі з будынка сцяг і падпалілі. Пракурор запрасіў “хатнюю хімію”
Як устаноўлена следствам, абвінавачаныя - маладыя хлопец і дзяўчына 7 лістапада 2020 года ўначы сарвалі разам з флагштокам на вуліцы Куйбышава дзяржаўны сцяг. Затым сталі яго таптаць нагамі, пляваць на яго, а на завяршэнне падпалілі сцяг.
02.02.2021 Паўтары гады "хатняй хіміі" атрымаў жыхар Дзяржынска за "цынічныя надпісы і малюнак"
У судзе Дзяржынскага раёна другога лютага была разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Андрэя Кавальчука. Яго абвінавацілі па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці) і па арт. 368 (Абраза прэзідэнта).
02.02.2021 «Заўтра ідзём штурмаваць мясцовы КДБ». У Смаргоні пачаўся суд над гальшанскім “тэрарыстам”
У мэтах дэстабілізацыі размясціў у адной з груп Telegram-канала тэкставыя паведамленні, у якіх утрымліваліся заклікі да пашкоджання «кактэйлямі Молатава» будынка КДБ і падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна.
02.02.2021 Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Арцёмам Саўчуком
Другога лютага суд Фрунзенскага раёна пачаў разглядаць справу 30-гадовага палітвязня Арцёма Саўчука
02.02.2021 Мазыр: Суд над палітзняволеным Русланам Парфёнавым праходзіць у закрытым рэжыме
Суд Мазырскага раёна 2 лютага працягнуў разгляд крымінальнай справы палітзняворленага Руслана Парфёнава. Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч.2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках).
02.02.2021 “Ахвяраваў сабой дзеля іншых”. За блакаванне дарогі падчас маршу пратэсту судзяць Івана Зубко
У судзе Заводскага раёна горада Мінска 2 лютага прайшло судовае паседжанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовага кухара Івана Зубко. На працягу двух з палавой гадзін суд паспеў дапытаць абвінавачанага і сведак (частка з якіх не з'явілася), вывучыць пісьмовыя матэрыялы справы, выслухаць спрэчкі бакоў і апошняе слова Івана. "Вясна" падрыхтавала хроніку судовага паседжання.
02.02.2021 Магілёў: Два гады "хатняй хіміі" за абразу супрацоўніка ДАІ
У Ленінскім судзе Магілёва за абразу супрацоўніка ДАІ 2 лютага асудзілі 31-гадовага мясцовага жыхара Ігара Міцянкова.
02.02.2021 Палітвязню Дзмітрыю Дубкову — сем гадоў узмоцненага рэжыму
Суд Савецкага раёна горада Мінска вынес прысуд палітвязню Дзмітрыю Дубкову.
02.02.2021 У Баранавічах судзяць выкладчыка па плаванні за "кактэйль Молатава" ў багажніку аўто
У судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна другога лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Аляксея Павядайлы — трэнера-выкладчыка па плаванні ў мясцовай спартыўнай школе. Аляксея абвінавачваюць па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Працэс вядзе суддзя Вольга Раманюк.
02.02.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Я зразумеў, што сапраўдныя мужчына таксама плачуць” — працягваюць выносіць жортскія прысуды па крымінальных справах. Дзякуючы зменам у Крымінальны кодэкс экстрэмісцкім хочуць прызнаць бел-чырвона-белы сцяг — а зараз ён ляжыць на ўваходзе ў Акрэсціна.










