Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
05.02.2021 "У той вечар адбылася трагедыя — гібель Тарайкоўскага". Судзяць палітвязня за падзеі 10 жніўня на "Пушкінскай"
Суд Ленінскага раёна 5 лютага разглядае крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 24-гадовага палітзняволенага інжынера-праграміста Рамана Канановіча. Яго абвінавачваюць ва ўзвядзенні барыкад з дапамогай жалезнай агароджы ў ноч з 10 на 11 жніўня каля ст. м. "Пушкінская", дзе тады загінуў пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі.
05.02.2021 "Сядзеў на лаўцы, адпачываў... амапаўцы наляцелі і збілі". Новы суд у Салігорску
Суд Салігорскага раёна 5 лютага пачынае разгляд яшчэ адной крымінальнай справы па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.
05.02.2021 Чатыры з паловай гады за два фільмы — вынесены прысуд блогеру Паўлу Спірыну
Суддзя Мінскага гарадскога суда Дзіна Кучук 5 лютага вынесла прысуд у дачыненні да блогера Паўла Спірына — чатыры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
05.02.2021 Менчука асудзілі на паўтары гады "хатняй хіміі" за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка з ГУБАЗіК
У судзе Фрунзенскага раёна пятага лютага вынеслі прысуд тэхніку-праграмісту Аляксею Мачалаву, абвінавачанаму па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча. Суддзя Ала Бушава пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта столькі прасіў пракурор Папкоў.
05.02.2021 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму — прысуд мастаку за ўдзел у пратэстах 9-10 жніўня
Суд Ленінскага раёна Мінска 5 лютага асудзіў 29-гадовага мастака Аляксандра Нурдзінава на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мінчаніна абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 293.
04.02.2021 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Стэфана Лазавіка і Віктара Лосіка
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
04.02.2021 Прысуд дэсантніку і сцяганосцу Руслану Акостку: тры гады пазбаўлення волі
Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме ў напружанай абстаноўцы і актыўнасці сілавікоў.
04.02.2021 "Завязалася бойка, у выніку зваліўся на асфальт міліцыянт": Гамельчука пакаралі пазбаўленнем волі на тры гады
Ад самага пачатку, з 28 студзеня, судовае пасяджэнне зрабілі закрытым, нікога апроч удзельнікаў працэсу і сведкаў не пускалі ў залю.
04.02.2021 Спрабаваў спыніць машыну ДАІ, каб яна не заехала ў людзей. На тры гады асудзілі прадпрымальніка Івана Канявегу
У судзе Заводскага раёна Мінска разглядзелі крымінальную справа ў дачыненні да Івана Канявегі — індывідуальнага прадпрымальніка, дырэктара канцэртнага агенцтва Horse&Vega. З 17 снежня 2020 год ён знаходзіўся пад вартай. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса па падзеях у сталіцы з 9 на 10 жніўня: па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), ч. 1 арт. 218 КК (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Справу разглядала суддзя Кацярына Мурашка.
04.02.2021 Выкладчыка па плаванні з Баранавічаў асудзілі на два гады калоніі за "кактэйль Молатава"
У Баранавічах на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі трэнера-выкладчыка па плаванні ў мясцовай спартыўнай школе Аляксея Павядайлу. Менавіта столькі прасіў пракурор. Яго прызналі вінаватым у злачынстве па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў". Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Пасля агучвання прысуду яго ўзялі пад варту.
04.02.2021 Віцебск: Тры гады калоніі за распылены ў бок сілавікоў у цывільным пярцовы газ
25 кастрычніка 2020 года на чарговым нядзельным мітынгу ў Віцебску Арцём Ісакаў распыліў газавы балончык у бок сілавікоў, якія былі ў цывільным. Дзевяць з іх прызнаныя пацярпелымі.
04.02.2021 Абодвум па году “хатняй хіміі”. Мінчукі спалілі дзяржаўны сцяг
Суд Першамайскага раёна Мінска 4 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да маладых жыхароў Мінска Ангеліны Бібік і Мацвея Копача.
03.02.2021 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні чатырох новых палітвязняў
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
03.02.2021 "Стала непрыемна, адчуваў перажыванні". Судзяць хлопца за абразу начальніка з ГУБАЗіК Бедункевіча
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да тэхніка-праграміста Аляксея Мачалава, абвінавачанага па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Да суду Аляксей знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
03.02.2021 «Бліжэйшыя тры гады буду рабом». Вынесены прысуд у дачыненні да Івана Зубко
Суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Дзмітрый Астапенка агучыў прысуд у дачыненні да Івана Зубко. Яго прызналі вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ). Гаворка ідзе пра пратэстны марш 1 лістапада 2020 года, калі яго ўдзельнікі выйшлі на праезную частку.










