Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
12.02.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Чарвінскага, Раткевіча і Хранкова па арт. 364 КК
Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Чарвінскага Аляксея Уладзіміравіча (4 гады пазбаўлення волі), Раткевіча Сяргея Фёдаравіча (5 гадоў пазбаўлення волі), Хранкова Андрэя Аляксеевіча (5 гадоў пазбаўлення волі), асуджаных да пазбаўлення волі ў калоніі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса.
12.02.2021 Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай выставілі новыя абвінавачванні. Ёй пагражае да 12 год турмы
Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай 11 лютага прад'явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі).
12.02.2021 Справа гарадзенскага таксіста Аляксея Лапы: што паказала экспертыза відэазапісу інцыдэнту
Перапынак ад 24 снежня мінулага года быў абумоўлены неабходнасцю правядзення экспертызы відэазапісу інцыдэнта.
12.02.2021 "Следчы эксперымент праводзіўся з парушэннямі". У Гомелі працягваецца суд за БЧБ-сцягі, "выбухоўку" і карыкатуру
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 11 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы пра “выбухоўку”. На лаве падсудных – 31-гадовы Яўген Зялкоўскі.
11.02.2021 «Хоць расстрэльвайце — я тут стаяць не буду». Блогераў Кабанава і Пятрухіна выдалілі з суда над імі ж
11 лютага пачаўся суд над брэсцкімі блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым. Але іх судзяць не ў Брэсце і нават не ў Брэсцкай вобласці. Справу разглядае суд Кастрычніцкага раёна Магілёва. Рэпартаж с закрытага пасяджэння зрабіла "Наша Ніва".
11.02.2021 "Я на такой пасадзе, што не павінен мець сваіх думак". Допыт сведак па справе скідзельскіх мастакоў
Усе сведкі расказвалі пры якіх абставінах былі выяўлены малюнкі на розных аб'ектах і якім чынам яны зафарбоўваліся. Ніякіх прэтэнзій да абвінавачаных сведкі не мелі.
11.02.2021 Нешта пайшло не так: сведкі не з'явіліся, відэа сапсавалася. Судзяць Аляксандра Кісялёва
Cёння ў судовым працэсе павінны былі дапытаць апошніх сведак, аднак на суд яны не з’явіліся. Пачалі праглядаць відэадоказы, аднак нешта не заладзілася
11.02.2021 Брэсцкая "справа карагодаў": суды, дзясяткі абвінавачаных і новыя затрыманні
Першы працэс ужо цягнецца амаль месяц, яшчэ адну "партую" плануюць судзіць ужо 15 лютага, днямі двух абвінавачаных па гэтай справе змясцілі ў СІЗА — "Вясна" распавядае ўсё, што вядома пра "справу карагодаў" на дадзены момант.
11.02.2021 У Гомелі судзяць Дзмітрыя Цімашэнку: "Ударыў супрацоўніцу міліцыі па руцэ, у яе выпаў тэлефон"
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля распачаўся крымінальны працэс па арт. 364 Крымінальнага кодэкса – “Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС”. На лаве падсудных - 22-гадовы Дзмітрый Цімашэнка.
11.02.2021 “Цынічная выява ў выглядзе бусла" і эстэтыка платоў. Суд над скідзельскай мастачкай і яе памочнікам
У судзе Гарадзенскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы жыхароў Скідзеля Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча.
11.02.2021 Палітвязня Антона Бяленскага не прывезлі ў суд
У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 11 лютага ў 10.00 павінен быў пачацца запланаваны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Антона Бяленскага. Але ён не пачаўся.
10.02.2021 Справа гальшанскага "тэрарыста": у камеру змясцілі "падсаднога", каб справакаваць на размову
Згодна з матэрыяламі справы 14 кастрычніка 2020 года ў мэтах дэстабілізацыі грамадскага парадку грамадзянін размясціў у адной з груп Telegram-канала тэкставыя паведамленні, у якіх утрымліваліся заклікі да пашкоджання «кактэйлямі Молатава» будынка КДБ і падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна.
10.02.2021 За тры гадзіны палітзняволенага праграміста асудзілі да 4 гадоў калоніі за "ўзвядзенне барыкадаў" 10 жніўня на Пушкінскай
Суд Ленінскага раёна 10 лютага асудзіў на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса 24-гадовага палітзняволенага інжынера-праграміста Рамана Канановіча.
10.02.2021 "Вырабіў два “кактэйля Молатава" і кінуў у “Табакерку”. У Гомелі пачаўся суд над Вадзімам Цыкуновым
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля распачаўся крымінальны працэс супраць Вадзіма Цыкунова, піша "Гомельская Вясна".
10.02.2021 Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні сямі новых палітычных зняволеных
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці










