Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

16.02.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

У той час, як праходзяць масавыя вобшукі ў дачыненні да “вясноўцаў”, варта узгадаць, што гэтаму папярэднічала: дзяржаўны фільм “Тротил протеста”, новыя абвінавачванні Марфе Рабковай і папаўненне КДБ спісу тэрарыстаў на 17 беларускіх імёнаў.

Прысуд у дачыненні да грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ пакінулі без зменаў

16.02.2021 Прысуд у дачыненні да грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ пакінулі без зменаў

Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд у дачыненні грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ прайшоў 16 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзёй Аленай Шылько прысуд быў пакінуты без зменаў.

Справа "гарадзенскай пяцёркі": Пацярпелыя амапаўцы замест сваіх адрасоў называюць адрасы мясцовых актывістаў

16.02.2021 Справа "гарадзенскай пяцёркі": Пацярпелыя амапаўцы замест сваіх адрасоў называюць адрасы мясцовых актывістаў

15 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы пяці гарадзенцаў. На лаве падсудных засталося толькі чатыры чалавекі. Аляксандар Якубоўскі знік і абвешчаны ў вышук. Астатнія чатырох - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова імкнуцца давесці сваю невінаватасць. Усіх вінавацяць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу за падзеі 6 верасня ў горадзе. Справа за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. У справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Больш за 20 пацярпелых міліцыянтаў. У Брэсце за масавыя беспарадкі 10 жніўня судзяць адразу дзевяць чалавек

15.02.2021 Больш за 20 пацярпелых міліцыянтаў. У Брэсце за масавыя беспарадкі 10 жніўня судзяць адразу дзевяць чалавек

У зале суда "не хапіла месца" нават сваякам падсудных. "Вясна" назірае за гэтай крымінальнай справай і распавядае яе падрабязнасці.

"Табакерка" не гарэла, толькі месца каля яе". Што казала сведка па справе Вадзіма Цыкунова

15.02.2021 "Табакерка" не гарэла, толькі месца каля яе". Што казала сведка па справе Вадзіма Цыкунова

У судзе Чыгуначнага раёну Гомеля 15 лютага працягваецца працэс над Вадзімам Цыкуновам, якога вінавацяць у спробе падпала “Табакеркі” кактэйлем Молатава.

Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Дзмітрыя Лешчанкі па арт. 364, 366 і 218 КК

15.02.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Дзмітрыя Лешчанкі па арт. 364, 366 і 218 КК

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе ў дачыненні да Лешчанкі Дзмітрыя Міхайлавіча, асуджанага па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Ён атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

#WeStandBYyou: Новыя “хросныя” для беларускіх палітвязняў

15.02.2021 #WeStandBYyou: Новыя “хросныя” для беларускіх палітвязняў

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў краінаў ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі, а таксама прадстаўнікі Еўрапарламента.

Суд па справе Каратчэні: пракурор просіць паўтары гады калоніі, 69 работнікаў "Беларуськалія" паставілі подпісы ў яго падтрымку

15.02.2021 Суд па справе Каратчэні: пракурор просіць паўтары гады калоніі, 69 работнікаў "Беларуськалія" паставілі подпісы ў яго падтрымку

Першая судовае пасяджэнне прайшло 5 лютага. Сёння суд пачаўся з апытання сведкі - намесніка начальніка Салігорскага РАУС Сяргея Салаўя. Падчас здарэння ён знаходзіўся з іншага боку вуліцы, каля аптэкі і быў заняты там затрыманнямі, а калі пабачыў валтузню – паспяшаўся на дапамогу.

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 10 новых палітвязняў

15.02.2021 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 10 новых палітвязняў

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

"Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую дзесятку

15.02.2021 "Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую дзесятку

У судзе Ленінскага раёна Брэста 15 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксаза ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

Валанцёра штаба Віктара Бабарыкі судзяць у Мінску

15.02.2021 Валанцёра штаба Віктара Бабарыкі судзяць у Мінску

У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Антонам Бяленскім, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскій парадак”.

Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Частка першая

15.02.2021 Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Частка першая

“Вясна” працягвае распавядаць пра тых, хто апынуўся ў зняволенні праз палітычны пераслед

На Палессі людзей выклікаюць на допыты па справе Андрэя Аляксандрава

15.02.2021 На Палессі людзей выклікаюць на допыты па справе Андрэя Аляксандрава

Пра выклікі людзей у міліцыю на допыты "Палескай Вясне"  паведамілі з Мазыра і Калінкавічаў. Таксама дапытваюць людзей у Гомелі. 

Смаргонцам, якіх абвінавацілі ў паклёпе, пракурор просіць два гады абмежавання волі

13.02.2021 Смаргонцам, якіх абвінавацілі ў паклёпе, пракурор просіць два гады абмежавання волі

Маладыя людзі абвінавачваюцца ў распаўсюдзе ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся “заведама ілжывыя” звесткі, якія зганьбілі супрацоўнікаў міліцыі.

"Пацярпелыя выконвалі свой дзяржаўны доўг па зафарбоўванню незарэгістраванай сімволікі". Прысуд Васілю Пільцу

12.02.2021 "Пацярпелыя выконвалі свой дзяржаўны доўг па зафарбоўванню незарэгістраванай сімволікі". Прысуд Васілю Пільцу

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 12 лютага прайягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 снежня мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства