Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Віцебск: Пракурор папрасіў для Юліі Кашаверавай 6 гадоў калоніі за тры ўдары па машыне

20.02.2021 Віцебск: Пракурор папрасіў для Юліі Кашаверавай 6 гадоў калоніі за тры ўдары па машыне

19 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску закончыліся судовыя слуханні ў крымінальнай справе віцяблянкі Юліі Кашаверавай, абвінавачанай у злачынстве паводле часткі 2 артыкулу 339 КК (злоснае хуліганства). Адбыліся судовыя спрэчкі бакоў. Прысуд агучаць 22 лютага, піша "Віцебская Вясна".

Суд над журналісткай Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным закрылі. Але што вядома аб ходзе працэсу?

19.02.2021 Суд над журналісткай Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным закрылі. Але што вядома аб ходзе працэсу?

Суд Маскоўскага раёна Мінска 19 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць журналісткі Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Іх абвінавачваюць у разгалошванні медыцынскай таямніцы, што заключаецца ў паведамленні імі, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны (ч.3 арт. 178 КК).

За выбіты з рук супрацоўніцы міліцыі тэлефон гамяльчук атрымаў два з паловай гады калоніі

19.02.2021 За выбіты з рук супрацоўніцы міліцыі тэлефон гамяльчук атрымаў два з паловай гады калоніі

У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 19 лютага з апошнім словам выступіў Дзмітрый Цімашэнка, якога вінавацяць у гвалте ў дачыненні да супрацоўніцы міліцыі.

Актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага асудзілі да трох гадоў "хіміі"

19.02.2021 Актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага асудзілі да трох гадоў "хіміі"

Суд Савецкага раёна 19 лютага асудзіў 18-гадовага актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага на тры гады абмежавання волі з накірованнем ва ўстанову папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі".

Пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі берасцейцу, які быў побач з Шутавым, калі таму стрэлілі ў галаву

19.02.2021 Пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі берасцейцу, які быў побач з Шутавым, калі таму стрэлілі ў галаву

У Брэсцкім абласным судзе 19 лютага пракурор папрасіў асудзіць Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня быў побач з Геннадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву, да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Палітзняволенную Вольгу Паўлаву пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі". Над яе "апошнім словам" у залі суда плакалі

19.02.2021 Палітзняволенную Вольгу Паўлаву пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі". Над яе "апошнім словам" у залі суда плакалі

Вынесены прысуд Вользе Паўлавай, актывістцы "Краіны для жыцця"

Справа таксіста Лапы: нарэшце дапыталі апошняга пацярпелага амапаўца

19.02.2021 Справа таксіста Лапы: нарэшце дапыталі апошняга пацярпелага амапаўца

Гэта адзін з самых працяглых судоў па крымінальнай справе па артыкуле 364 за апошні час, суд распачаўся яшчэ 5 лістапада і доўжыцца тры з паловай месяцы.

Жыхара Бярозы асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за слова "тварь" пад фота ўчастковага

19.02.2021 Жыхара Бярозы асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за слова "тварь" пад фота ўчастковага

Суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 19 лютага прызнаў вінаватым Віталя Талсцяка ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

Двума гадамі «хіміі» пакаралі палітзняволенага Лявона Халатрана

19.02.2021 Двума гадамі «хіміі» пакаралі палітзняволенага Лявона Халатрана

Валанцёр штабу Бабарыкі Лявон Халатран атрымаў 2 гады «хіміі», піша «Белсат».

Справа сталічных байкераў: што кажуць пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі?

19.02.2021 Справа сталічных байкераў: што кажуць пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі?

На лаве падсудных – Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Траццякевіч. Усіх іх абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі па арт. 364 КК РБ.

Па "справе Ціханоўскага" дапыталі ўсіх пацярпелых міліцыянтаў. Што яны распавялі пра падзеі 29 траўня ў Гродне?

18.02.2021 Па "справе Ціханоўскага" дапыталі ўсіх пацярпелых міліцыянтаў. Што яны распавялі пра падзеі 29 траўня ў Гродне?

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваецца разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за тыя падзеі: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.

За каментар у "Аднакласніках" – 1,5 года "хатняй хіміі" і 2000 рублёў кампенсацыі?

18.02.2021 За каментар у "Аднакласніках" – 1,5 года "хатняй хіміі" і 2000 рублёў кампенсацыі?

У судзе Бярозаўскага раёна ў другой палове дня 17 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віталя Талсцяка па абвінавачванні яго ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). 

Праслухоўвалі тэлефон з сакавіка. У Мінску судзяць 18-гадовага палітвязня Красоўскага за пратэсты 10 жніўня

18.02.2021 Праслухоўвалі тэлефон з сакавіка. У Мінску судзяць 18-гадовага палітвязня Красоўскага за пратэсты 10 жніўня

Івана абвінавачваюць у перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня на «Рызе», што пацягнула шкоду «Мінсктрансу» на суму больш за 5,6 тыс. рублёў.

У Маладзечне судзяць яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі 9 жніўня. За тое, што трымаў музычную калонку

18.02.2021 У Маладзечне судзяць яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі 9 жніўня. За тое, што трымаў музычную калонку

У судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай супраць мясцовага жыхара Віктара Таўгеня паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня ў горадзе. Справу разглядае суддзя Іна Каханоўская, дзяржаўны абвінаваўца Балоціна. Інтарэсы Таўгеня прадстаўляе адвакат Анатоль Клімовіч.

АДЦ Мемарыял патрабуе абараніць праваабаронцаў і журналістаў Беларусі ад рэпрэсій

18.02.2021 АДЦ Мемарыял патрабуе абараніць праваабаронцаў і журналістаў Беларусі ад рэпрэсій

АДЦ "Мемарыял" выступіў з заявай у падтрымку праваабаронцаў і журналістаў, якія падвергліся нападу з боку ўладаў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства