Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
25.02.2021 Да двух гадоў "хіміі". У Брэсце вынеслі першыя прысуды па "справе карагодаў"
Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага вынес першыя прысуды па крымінальнай "справе карагодаў". Пасля "Марша герояў" 13 верасня ў Брэсце супраць пратэстоўцаў, якія спявалі і танчылі ў карагодах, узбудзілі крымінальную справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
25.02.2021 У Брэсце вынеслі прысуд Аляксандру Кардзюкову - 10 год калоніі
Як паведамляе Брэсцкая газета, раніцай 25 лютага ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд Аляксандру Кардзюкову - 10 год калоніі. Забітаму Генадзю Шутаву пастаноўлены абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання.
25.02.2021 Былога ратавальніка МНС асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі
Суд Фрунзенскага раёна асудзіў 26-гадовага Рыгора Давыдава
25.02.2021 Бацьку двух маленькіх дзяцей адправяць на "хімію" за каментар супраць міліцыянта
Бацьку двух маленькіх дзяцей з Віцебска Аляксея Капітонава прысудзілі да двух гадоў "хіміі" за каментар у Instagram — нібыта ён абразіў міліцыянта.
24.02.2021 Вадзім Цыкуноў агаварыў сябе, бо яго збілі міліцыянты і пагражалі катаваннямі
Як піша "Гомельская Вясна", у судзе Чыгуначнага раёну працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага Вадзіма Цыкунова.
24.02.2021 Жлабінчаніну Аляксандру Кісялёву, які шпурлянуў камень у міліцэйскі спецтранспарт, пракурор просіць тры гады калоніі
Па справе групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, якія адбыліся ў Жлобіне 9-10 жніўня ўжо асуджаны 6 чалавек, зараз ідзе судовае разбіральніцтва яшчэ над двума жлобінцамі.
24.02.2021 У Оршы мясцовага жыхара асудзілі на месяц арышту за пратэстныя графіці
У судзе Аршанскага раёна 24 лютага была разгледжана крымінальнай справа, узбуджаная супраць мясцовага жыхара Міхаіла Беркаса. Яго абвінавацілі ў нанясенні пратэстных графіці на збудаваннях, што было кваліфікавана па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).
24.02.2021 "Супрацоўнік ДАІ дастаў баявую зброю і накіраваў у мой бок". Мінчука судзяць за замах на забойства супрацоўніка
Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ "дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву і падрыхтаваўся страляць"
24.02.2021 Гродна: На судзе па крымінальнай справе Ігара Лазавіка працягваецца допыт сведкаў
У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні працягваецца разгляд крымінальнай справы па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) супраць гарадзенца Ігара Лазавіка. Раней Лазавік быў сведкам па крымінальнай справе збітага амапаўцамі таксіста Аляксея Лапы, а затым яго і самога перавялі ў лік падазраваных і ўрэшце абвінавачаных. Крымінальная справа супраць Лазавіка была распачатая 20 кастрычніка, яна датычыцца падзей у ноч з 11 на 12 жніўня, калі Лазавік быў пасажырам Аляксея Лапы і сам быў збіты.
24.02.2021 Уладзімір Цыгановіч (MozgON) паведаміў аб новым прад'яўленым абвінавачванні
Палітвязню Уладзіміру Цыгановічу прад'явілі новыя абвінавачванні. Пра гэта ён змог паведаміць, знаходзячыся ў СІЗА-1.
24.02.2021 Дзяўчыну, якая пасля затрымання Руслана Акосткі размалявала сцены пад Салігорскам, пакаралі вялізным штрафам
Абвінавачаная мясцовая жыхарка 21-гадовая Марыя Еўтушэнка. 17 лістапада 2020 года, пасля таго як быў затрыманы Руслан Акостка, дзяўчына ўзяла фарбу і размалявала сцены.
24.02.2021 Жлобінская анамалія: за падзеі 10 жніўня судзяць яшчэ дваіх актыўных удзельнікаў акцый пратэсту
У Жлобіне 23 лютага распачаўся чарговы суд па справе аб так званых масавых беспарадках, якія адбыліся ў горадзе 9-10 жніўня мінулага года.
24.02.2021 Бабруйчанку Галіну Юшкоўскую падазраюць у абразе супрацоўнікаў міліцыі
Гісторыя пачалася яшчэ 27 лістапада. Тады жанчыну запрасілі на гутарку ў АУС Бабруйскага райвыканкама. Там паведамілі, што расследуецца крымінальная справа па арт. 369 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Абраза прадстаўніка ўлады) і прад'явілі каментары ў тэлеграме.
23.02.2021 Пачаўся суд над палітвязнем Яўгенам Дзмітрыевым. Пацярпелыя не маюць патрабаванняў
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска 23 лютага пачаўся судовы працэс над 26-гадовым палітвязнем Яўгенам Дзмітрыевым, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі 4 кастрычніка, калі быў зламаны вадамёт.
23.02.2021 “Замест кансалідацыі, выбраў дэструктыўны шлях”. Аляксандра Дзеркача асудзілі на 4 гады калоніі
23 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Дзергача, якога вінавацяць ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, пагрозе прымянення гвалту да супрацоўніка міліцыі і наўмысным пашкоджанні маёмасці.










