Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
02.03.2021 Ад 3 да 4,5 гады калоніі. У Брэсце запрасілі тэрміны для дзевяці чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня
У судзе Маскоўскага раёна Брэста працягваецца працэс па абвінавачванні дзевяці чалавек у актыўным удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра. На лаве падсудных — адразу дзевяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя
02.03.2021 Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
02.03.2021 "Раскідвалі самарэзы каля пракуратуры Мінска". Пракурорка просіць зняволенне і "хатнюю хімію"
Па матэрыялах следства, жанчыны, груба парушаючы грамадскі парадак, у складзе групы асоб раскідалі 13 снежня каля 45 металічных самарэзаў на тэрыторыі каля пракуратуры Мінска на вул. Якубоўскага, 20.
02.03.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Указваў на фальсіфікацыю выбараў — асудзілі за паклеп, нешта трымаў пад курткай — значыць кінуў кактэйль Молатава, ўдарыла нагой міліцэйскі мікрааўтобус, назвала супрацоўніка міліцыі “слізкім тыпам”— якія прысуды па палітычна матываваных справах былі вынесеныя на мінулым тыдні?
02.03.2021 Віцебск: год "хіміі" — за "здзек" са сцяга
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска асудзіў 24-гадовага грамадзяніна Ш.
02.03.2021 Справа "нуль праміле" : Вынеслі прысуды журналістцы Барысевіч і лекару Сарокіну
Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 сакавіка вынес прысуды па крымінальнай справе супраць палітзняволеных журналісткі TUT.BY Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна.
02.03.2021 "Я не мог стаяць на нагах, мая гаворка стала няскладнай, як і мой почырк". Працягваецца суд над Вадзімам Дзмітронкам
2 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска працягнуўся крымінальны працэс над Вадзімам Дзмітронкам, якога вінавацяць па шэрагу артыкулаў Крымільнага кодэкса.
02.03.2021 Без відэадоказаў і па намаляваных схемах АМАПаўцаў. Як судзяць за наезд на ДАІшніка мінчука, якому пагражае да 25 гадоў калоніі
"Вясна" назірае за гэтым судовым працэсам і распавядае, як адбываецца працэс, на якім чалавеку пагражае ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў пазбаўлення волі, і як судзяць іншых за наезды на супрацоўнікаў міліцыі.
02.03.2021 Судзяць магілёўца, абвінавачанага ў абразе адразу трох міліцыянтаў
Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс. рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).
02.03.2021 "Выкрыквалі лозунгі, кідалі камяні". У Жлобіне будуць судзіць трох чалавек
Як паведамляюць "Моцныя навіны", згодна з матэрыяламі справы, маладыя людзі прымалі ўдзел у акцыях пратэсту 9-10 жніўня ў Жлобіне.
01.03.2021 Да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Брэсцкія пракуроры запрасілі пакаранне для другой "дзясяткі" па "справе карагодаў"
У судзе Ленінскага раёна Брэста працягваецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Шурын.
01.03.2021 Жыхара Віцебска, хворага на анкалогію, асудзілі на тры з паловай гады калоніі за гвалт супраць міліцыі
У судзе Першамайскага раёну Віцебску 1 сакавіка вынеслі абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 54 гадовага Уладзіміра Малахоўскага, якому інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК). Суддзя Таццяна Родзіна прызнала віцябляніна вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Віцебская Вясна".
01.03.2021 На судзе над Арановічам дапытваюць АМАПаўцаў, якія затрымлівалі на пікеце ў Гродне 29 траўня
У судзе Ленінскага раёна Гродна 1 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК супраць палітзняволенага кіроўцы аўтадому "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча.
01.03.2021 Ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі патрабуе пракурор для ўдзельнікаў гарадзенскай акцыі пратэсту
Першага сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы пяці гарадзенцаў, абвінавачаных паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. Адзін з іх - Аляксандар Якубоўскі знік цягам працэсу і абвешчаны ў вышук. Астатнія чатыры - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова імкнуцца давесці сваю невінаватасць. У справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС, піша "Гарадзенская Вясна".
01.03.2021 У Маладэчна рыхтуецца да суда справа аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак
Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершанае расследаванне крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак і пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту, паведаміў sk.gov.by.










