Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
10.03.2021 У Жлобіне вынесеныя два прысуды удзельнікам акцый пратэсту
Дзявятага сакавіка вынесеныя прысуды Сяргею Бекарэвічу і Андрэю Расулаву
10.03.2021 Гродна: пасажыр збітага таксіста Аляксея Лапы не прыйшоў на свой суд, і яго абвясцілі ў вышук
10 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні мусіў адбыцца працяг разгляду крымінальнай справы супраць гарадзенца Ігара Лазавіка, які са сведкі па гучнай справе таксіста Аляксея Лапы ператварыўся ў абвінавачанага па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у адносінах да міліцыянта). Аднак на пасяджэнне Лазавік не з'явіўся. Па звестках адваката, ён з'ехаў з краіны.
10.03.2021 Брэст: два з паловай гады калоніі за "удар супрацоўніка ў вобласць твару"
Доказы грунтуюцца на сведчаннях пацярпелага і сведкі.
10.03.2021 У Брэсце на 3-4,5 гады калоніі асудзілі дзевяць чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 10 сакавіка агучылі прысуд па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра.
09.03.2021 Палітвязня Дзяніса Дземуха асудзілі на паўтары гады калоніі
У судзе Заводскага раёна Мінска 9 сакавіка літаральна за некалькі гадзін была разгледжаная крымінальная справа супраць палітычнага зняволенага Дзяніса Дземуха. Суддзя Алег Каляда прызнаў Дзяніса вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў яму 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
09.03.2021 Жыхарка Стоўбцаў атрымала паўтары гады «хатняй хіміі» за абразу супрацоўніка ДАІ
Дзевятага сакавіка ў судзе Стаўбцоўскага раёна суддзя Людміла Шуцько вынесла прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Вольгі Калкоўскай, абвінавачанай па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Fбраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).
09.03.2021 Чатыры пазовы і тры крымінальныя артыкулы. Пачаўся суд над Вадзімам Луковічам, дзе пацярпелыя — супрацоўнікі ДАІ
У судзе Цэнтральнага раёна горада Менска 9 сакавіка пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 42-гадовага мінчука Вадзіма Луковіча. Сярод пацярпелых — два супрацоўнікі ДАІ, машына якіх праехала міма Луковіча ў ноч з 9 жніўня на 10 жніўня 2020 года, а той пакінуў на ёй свае адбіткі. Абвінавачваюць Вадзіма адразу па трох артыкулах.
09.03.2021 Пачаўся суд над Іванам Дацышыным: студэнт прызнаў віну, але супрацоўнікі ўпэўненыя, што пацярпелі не ад яго
У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Івана Дацышына
09.03.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Крымінальны пераслед: “нуль праміле”, раскіданыя самарэзы, проціватанкавыя “вожыкі” (згодна з фэйкавым сюжэтам на ОНТ), удзел 9 жніўня 2020 года ў мірным пратэсце і спроба ўцякчы ад сілавікоў, якія разбівалі аўтамабілі — за што асуджалі беларусаў на мінулым тыдні?
09.03.2021 Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі ў падтрымку ПЦ "Вясна"
Заява арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сувязі з пераследам Праваабарончага цэнтра "Вясна" і яго актывістаў
09.03.2021 У Мінску пачаўся суд над палітзняволенай Аляксандрай Патрасаевай, якая перажыла катаванні
У судзе Маскоўскага раёна Менска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай. Дзяўчыну абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – удзел у масавых беспарадках. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.
07.03.2021 "Калі вярнуцца, я б яе не адгаворваў ад "Вясны". Гутарка з мужам валанцёркі Марфы Рабковай
TUT.BY пагаварыў з мужам праваабаронцы Вадзімам Жаромскім аб новым абвінавачванні, настроі Марфы і куды ён павязе жонку, як толькі яна выйдзе на волю.
06.03.2021 Падтрымай зняволеных жанчын у Дзень салідарнасці і барацьбы за іх правы (спіс)
Летам 2020 года ўпершыню пра жанчын Беларусі гучна загаварылі як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні. Шмат СМІ пісала, што ў пратэстаў “жаночы твар” і менавіта жанчыны яго рухаюць.
06.03.2021 Выклікі ў СК, ціск на палітвязня Дзядка. Што вядома пра пераслед 6 сакавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясны" 6 сакавіка працягвае збіраць і фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
05.03.2021 Пяці фігурантам справы за надпіс "Не забудзем" пакінулі прысуды ў сіле. Яны паедуць на "хімію" і ў калонію
Мінскі гарадскі суд 5 сакавіка разглядзеў пяць апеляцыйных скаргаў на прысуды па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства) за нанясенне надпісаў "Не забудзем!" на Пушкінскай каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.










