Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

"У Беларусі суда няма, закона няма!" На судзе над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни" дапыталі па скайпе з турмы Няронскага

19.03.2021 "У Беларусі суда няма, закона няма!" На судзе над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни" дапыталі па скайпе з турмы Няронскага

Сёння чарговае судовае пасяджэнне па справе Аляксандра Арановіча, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, праходзіць не ў судзе Ленінскага раёна Гродна, а ў будынку абласнога суда Гродна.

"Абразіў прэзідэнта і супрацоўніцу АУС". Званок у міліцыю для мінчука скончыўся двума крымінальнымі артыкуламі

19.03.2021 "Абразіў прэзідэнта і супрацоўніцу АУС". Званок у міліцыю для мінчука скончыўся двума крымінальнымі артыкуламі

За абразу і прэзідэнта, і супрацоўніцы АУС, якая доўжылася некалькі секунд, 37-гадовы мінчук Алег Асаула атрымаў тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Такі прысуд вынес 19 сакавіка суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Алег Каляда. Менавіта столькі запытвала памочніца пракурора Качан. "Вясна" распавядае пра тое, як праходзіў судовы працэс над Алегам

За перформанс лідара гурта Mister X Ігара Банцара асудзілі на паўтары гады "хіміі". Ён вызвалены з-пад варты

19.03.2021 За перформанс лідара гурта Mister X Ігара Банцара асудзілі на паўтары гады "хіміі". Ён вызвалены з-пад варты

Суд Ленінскага раёна Гародні 19 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе музыканта і шоўмена Ігара Банцара. Яго вінавацяць паводле часткі першай артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства).

Палітвязня Ягора Сугойдзя, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак, асудзілі да двух гадоў калоніі

19.03.2021 Палітвязня Ягора Сугойдзя, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак, асудзілі да двух гадоў калоніі

19 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна вынеслі прысуд палітвязню Ягору Сугойдзю.

У Мінску судзяць палітвязня Яраслава Збароўскага

18.03.2021 У Мінску судзяць палітвязня Яраслава Збароўскага

У судзе Першамайскага раёна г. Мінска 18 сакавіка пачаўся працэс над палітвязнем Яраславам Збароўскім, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальна кодэкса за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ўвечары і ўначы з 10 на 11 жніўня 2020 года.

Справа Ігара Банцэра: пракурор патрабуе паўтары гады "хіміі"

18.03.2021 Справа Ігара Банцэра: пракурор патрабуе паўтары гады "хіміі"

У Гродна аднавіўся працэс па справе горадзенскага музыкі і актывіста Ігара Банцэра

Без сведак і адным днём. Як праходзіць суд над Святланай Брацянковай

18.03.2021 Без сведак і адным днём. Як праходзіць суд над Святланай Брацянковай

У судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска 18 сакавіка пачаўся працэс па справе Святланы Брацянковай, якую абвінавачваюць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). 

"Казалі - яшчэ раз зманіш, з буса жывым не выйдзеш". Працягваецца суд над чатырмя мінчукамі за гвалт над амапаўцамі

18.03.2021 "Казалі - яшчэ раз зманіш, з буса жывым не выйдзеш". Працягваецца суд над чатырмя мінчукамі за гвалт над амапаўцамі

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля працягваецца сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

“Паклаў камень ля барыкады каля “Рыгі”. Судзяць інжынера Віктара Сядова

18.03.2021 “Паклаў камень ля барыкады каля “Рыгі”. Судзяць інжынера Віктара Сядова

У судзе Першамайскага раёна Мінска 18 сакавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы, узбуджанай за ўдел у масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу).

Да 5,5 гадоў калоніі. У Гродне пракурор запрасіў пакаранне чатыром чалавекам за гвалт над амапаўцамі

18.03.2021 Да 5,5 гадоў калоніі. У Гродне пракурор запрасіў пакаранне чатыром чалавекам за гвалт над амапаўцамі

У судзе Ленінскага раёна Гродна 18 сакавіка пачаліся спрэчкі бакоў па справе чатырох чалавек, якіх абвінавачваюць у гвалце над супрацоўнікамі АМАП на акцыі пратэсту 27 верасня (па арт. 364 Крымінальнага кодэкса). На лаве падсудных - Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Сяргей Яфімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з Мастоў). Севяртоку таксама абвінаваюць па ч. 1 арт. 413 КК (Уцёкі з-пад варты). 

Мінск: пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі для палітвязня Ягора Сугойдзя

18.03.2021 Мінск: пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі для палітвязня Ягора Сугойдзя

17-18 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна працягнулі разглядаць справу палітвязня Ягора Сугойдзя

Палітвязня Іллю Лабацэвіча пазбавілі спатканняў, пасылак і перадач. Зараз ён у лякарні праз тромб

18.03.2021 Палітвязня Іллю Лабацэвіча пазбавілі спатканняў, пасылак і перадач. Зараз ён у лякарні праз тромб

Пра гэта "Вясне" паведаміла маці палітвязня – Наталля Лабацэвіч.

Студэнту БДУ — чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

18.03.2021 Студэнту БДУ — чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Івана Дацышына прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу

За заклікі ў тэлеграм-чаце "Водители 97%" палітвязня Сяргея Брыля асудзілі да трох гадоў "хіміі"

18.03.2021 За заклікі ў тэлеграм-чаце "Водители 97%" палітвязня Сяргея Брыля асудзілі да трох гадоў "хіміі"

Суд Заводскага раёна Мінска асудзіў 26-гадовага палітзняволенага слесара з Барысава Сяргея Брыля на тры гады "хіміі". Суддзя Геннадзь Янкоўскі прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за заклікі ў тэлеграм-чаце "Водители 97%", а таксама за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту.

У Берасці прызначаная дата суда па справе блакавання чыгуначных шляхоў і развешвання пудзілаў

18.03.2021 У Берасці прызначаная дата суда па справе блакавання чыгуначных шляхоў і развешвання пудзілаў

Берасцейца Максіма Сілюка абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 309 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства