Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
22.03.2021 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Вольгі Завадскай і Міхаіла Беркаса
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
22.03.2021 У судзе над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни" паказалі відэа з буса сілавікоў, якія везлі затрыманага Сяргея Ціханоўскага
Сёння, 22 сакавіка, у судзе глядзелі запісы з відэарэгістратараў супрацоўнікаў міліцыі, а таксама службовых аўтамабіляў.
22.03.2021 "Мы катэгарычна супраць парушэння правоў сябраў нашай арганізацыі". У СК працягваюць дапытваць "вясноўцаў"
Працягваюцца актыўныя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
22.03.2021 Па два з паловай гады гады калоніі прысудзіў суд актыўным удзельнікам акцыі пратэсту ў Жлобіне
Суд Жлобінскага раёна 22 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.
22.03.2021 У Мінску супраць маці пецярых дзяцей узбудзілі крымінальную справу за "заклікі да захопу ўлады"
“Вясна” сабрала ўсё, што вядома па гэтай справе: хто такая Вольга Залатар, як судзілі яе мужа Сяргея Ганкевіча і як пракаментавала затрыманне жанчыны міліцыя.
22.03.2021 Суд над палітвязнем Паўлаўцом перанесены – не з’явіўся сведка Аляксандр Аляксандраў
У судзе Савецкага раёна Мінска ў панядзелак павінен быў працягнуцца разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
22.03.2021 Палітвязня Дзяніса Чыкалёва асудзілі да трох гадоў "хіміі" і вызвалілі ў залі суда
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 22 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску: тры гады "хіміі".
22.03.2021 Што чакае асуджаных па палітычных справах пасля абвяшчэння прысуду?
Для многіх з тых, хто апынуўся на лаве падсудных, і іх сваякоў – гэта першы такі вопыт. Праваабаронцы "Вясны" тлумачаць, у чым розніца ва ўмовах утрымання па розных відах пакарання.
20.03.2021 Па тры гады калоніі запрасіў пракурор для ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Жлобіне
У судзе Жлобінскага раёна 19 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.
20.03.2021 Хроніка палітычнага пераследу за 20 сакавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 сакавіка сочыць за падзеямі ў краіне і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян.
20.03.2021 Спецдакладчык ААН: Ціск на беларускіх праваабаронцаў ўзмацняецца
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лолар заявіла аб сваёй занепакоенасці, выкліканай узмоцненнем ціску на праваабаронцаў у Беларусі.
19.03.2021 Да журналістаў "Медыя-Палесся" прыйшлі з ператрусамі. Хроніка пераследу 19 сакавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 сакавіка працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
19.03.2021 Менчука асудзілі на 4 гады калоніі за супраціў пры затрыманні. Суд вырашыў, што ён траўмаваў начальніка Савецкага РУУС
У судзе Заводскага раёна Мінска 19 сакавіка абвясцілі прысуд 23-гадоваму інжынеру Мікіту Кочуру, абвінавачанаму па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (Супраціў супрацоўніку міліцыі пры выкананні, спалучанае з прымяненнем гвалту). Суддзя Анжэла Касцюкевіч прызнала Кочура вінаватым і прысудзіла яму 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Напярэдадні пракурор Вольга Дзіндзілевіч запрасіла для яго менавіта такое пакаранне. "Вясна" з дапамогай валанцёраў вяла маніторынг гэтага судовага працэсу, расказваем яго падрабязнасці.
19.03.2021 Справа чатырох мінчукоў: пракурор запрасіў вялікія тэрміны зняволення і гіганцкія кампенсацыі пацярпелым амапаўцам
Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае 19 сакавіка разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля
19.03.2021 За ўдзел у трох мірных акцыях Святлану Брацянкову асудзілі на два гады "хіміі"
У судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска 19 сакавіка агучылі прысуд па справе Святланы Брацянковай, якую абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).










