Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Палітвязня Кубарава пакаралі 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму

24.03.2021 Палітвязня Кубарава пакаралі 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка быў вынесены прысул па крымінальнай справе палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч пастанавіў пакараць Кубарава 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне напярэдадні запрасіла памочніца пракурора Аліна Касьянчык.

Перакладчыцы Вользе Калацкай прысудзілі два гады "хатняй хіміі"

24.03.2021 Перакладчыцы Вользе Калацкай прысудзілі два гады "хатняй хіміі"

У судзе  Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка абвешчаны прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай ў дачыненні да вядомай перакладчыцы і выкладчыцы ангельскай мовы Вольгі Калацкай.

За два рэпосты берасцейца асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"

24.03.2021 За два рэпосты берасцейца асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"

23 сакавіка ў Маскоўскім судзе Брэста суддзя Вера Філонік пачала разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Уладзіміра Акоркава, піша "Берасцейская Вясна".

Збівалі, пагражалі, падкінулі гранату і патроны. Абвінавачаны па трох крымінальных артыкулах даў паказанні ў судзе

24.03.2021 Збівалі, пагражалі, падкінулі гранату і патроны. Абвінавачаны па трох крымінальных артыкулах даў паказанні ў судзе

У судзе Заводскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 32-гадовага Юрыя Сяргея і 37-гадовага Кірыла Казея, абвінавачаных па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: падрыхтоўка да здзяйснення асабліва злоснага хуліганства (ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 339 КК), падрыхтоўка да наўмыснага знішчэння альбо пашкоджання маёмасці (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 218 КК), незаконнае захоўванне боепрыпасаў (ч. 3 арт. 295 КК). На думку следства, Казей і Сяргей мелі намер пракалоць шыны аўто мужчыны, які напаў напярэдадні на чалавека з бел-чырвона-белым сцягам.

У Нясвіжы пенсіянерку асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за абразу АМАПаўца ў сацсетцы

24.03.2021 У Нясвіжы пенсіянерку асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за абразу АМАПаўца ў сацсетцы

У судзе Несвіжскага раёна 23 сакавіка пачаўся крымінальный працэс у дачыненні да 65-гадовай Святланы Панамаровай, якую вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Па справе “Вясны” ў Гомелі дапытаюць журналістку Ларысу Шчыракову

24.03.2021 Па справе “Вясны” ў Гомелі дапытаюць журналістку Ларысу Шчыракову

На допыты ў Следчы камітэт працягваюць актыўна выклікаць праваабаронцаў і валанцёраў “Вясны”, а таксама журналістаў па ўсёй краіне.

Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 10 палітычных зняволеных

23.03.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 10 палітычных зняволеных

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці

"Нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут". Палітвязню Кубараву запрасілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму

23.03.2021 "Нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут". Палітвязню Кубараву запрасілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Пад час спрэчак па справе, якія адбыліся 22 сакавіка, памочніца пракурора Аліна Касьянчык запрасіла для яго сем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

14 падсудных, 109 пацярпелых міліцыянтаў. Пачаўся суд па "масавых беспарадках" пасля выбараў у Пінску 

23.03.2021 14 падсудных, 109 пацярпелых міліцыянтаў. Пачаўся суд па "масавых беспарадках" пасля выбараў у Пінску 

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 23 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

23.03.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Рэпрэсіі ў дачыненні да "Вясны", прысуды па палітычна-матываваных справах і ціск на адвакатаў.

"Праяўляў цікаўнасць": у Мінску два гады "калоніі" прысудзілі мужчыне з трэцяй групай інваліднасці

23.03.2021 "Праяўляў цікаўнасць": у Мінску два гады "калоніі" прысудзілі мужчыне з трэцяй групай інваліднасці

23 сакавіка суд Заводзскага раёна горада Мінска вынес прысуд палітвязню Яўгену Курганаву

Справа Сядова: пракурор просіць 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

23.03.2021 Справа Сядова: пракурор просіць 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

У судзе Першамайскага раёна Мінска 23 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы Віктара Сядова, узбуджанай за ўдзел у масавых беспарадках

"Справа Белгазпрамбанка": палітвязень Віктар Бабарыка не прызнае віну і заявіў адвод складу суда

23.03.2021 "Справа Белгазпрамбанка": палітвязень Віктар Бабарыка не прызнае віну і заявіў адвод складу суда

У Мінску 22 і 23 сакавіка пасля месячнага перапынку аднавіўся суд над Віктарам Бабарыкам і топ-мэнэджарамі Белгазпрамбанка. Незалежную прэсу па-ранейшаму не пускаюць на суд — гэтак жа было і на першых паседжаннях.

У Мінску пачынаецца суд над перакладчыцай Калацкай, за якую заступіўся Амерыканскі ПЭН

23.03.2021 У Мінску пачынаецца суд над перакладчыцай Калацкай, за якую заступіўся Амерыканскі ПЭН

Суд  Фрунзенскага раёна Мінска 23 сакавіка пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомай перакладчыцы Вольгі Калацкай.

На суд над палітзняволенымі сёстрамі Міронцавымі патрапілі адзінкі

22.03.2021 На суд над палітзняволенымі сёстрамі Міронцавымі патрапілі адзінкі

У судзе Савецкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да сясцёр Вікторыі і Анастасіі Міронцавых. Дзяўчат вінавацяць у актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства