Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

60 грамаў рыбы з галавой замест 100 грамаў і без: Як змяніліся нормы харчавання ў месцах несвабоды

31.03.2021 60 грамаў рыбы з галавой замест 100 грамаў і без: Як змяніліся нормы харчавання ў месцах несвабоды

Юрыст "Вясны" Павел Сапелка параўнаў новую пастанову Саўміна "Аб устанаўленні нормаў харчавання і нормаў забеспячэння сродкамі асабістай гігіены асобных катэгорый грамадзян" з папярэднім дакументам і адзначае, што вялікіх зменаў, якія маглі б якасна паўплываць на арганізацыю харчавання зняволеных, цяперашняя пастанова не ўтрымлівае.

Мінск: пачалі разглядаць справу палітвязня, абвінавачанага ва ўдзеле ў "масавых беспарадках"

31.03.2021 Мінск: пачалі разглядаць справу палітвязня, абвінавачанага ва ўдзеле ў "масавых беспарадках"

30 сакавіка Заводзскі суд Менска пачаў разглядаць справу ў дачыненні да 26-гадовага Ігара Рудчыка

6 і 7 гадоў узмоцненага рэжыму. Вынесены прысуд па справе за намер пракалоць колы

31.03.2021 6 і 7 гадоў узмоцненага рэжыму. Вынесены прысуд па справе за намер пракалоць колы

31 сакавіка ў судзе Заводскага раёна завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 32-гадовага Юрыя Сяргея і 37-гадовага Кірыла Казея, абвінавачаных па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: падрыхтоўка да здзяйснення асабліва злоснага хуліганства (ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 339 КК), падрыхтоўка да наўмыснага знішчэння альбо пашкоджання маёмасці (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 218 КК), незаконнае захоўванне боепрыпасаў (ч. 3 арт. 295 КК). Суддзя Анжэла Касцюкевіч агучыла наступныя прысуды: Кірылу Казею - 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юрыю Сяргею - 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Напярэдадні пракурор запрасіла менавіта такое пакаранне. Таксама абвінавачаныя мусяць сплаціць па 150 базавых велічынь штрафу.

За слова "скот" пад фота ўчастковага жанчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі"

31.03.2021 За слова "скот" пад фота ўчастковага жанчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі"

У судзе Пружанскага раёна 30 сакавіка разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Людмілы Карасоўскай, якую абвінавачвалі ў абразе супрацоўніка міліцыі Дзмітрыя Казарэнкі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Андрэя Царонка па арт. 364 і 339 КК

30.03.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Андрэя Царонка па арт. 364 і 339 КК

Заключэнне групы аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Андрэя Царонка, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных часткамі 1 і 2 арт. 339 і арт. 364 КК, у межах кампаніі праваабаронцаў па маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў, звязаных з выбарчай кампаніі па выбырам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 г. і пратэстамі супраць фальсіфікацыяў вынікаў галасавання.

Затрыманне мастака Пушкіна: палітычны пераслед 30 сакавіка

30.03.2021 Затрыманне мастака Пушкіна: палітычны пераслед 30 сакавіка

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян

За пудзіла прэзідэнта пракурор запрасіў абмежаванне волі для траіх берасцейцаў

30.03.2021 За пудзіла прэзідэнта пракурор запрасіў абмежаванне волі для траіх берасцейцаў

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 30 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы за вывешванне у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Палітвязню Сядову прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

30.03.2021 Палітвязню Сядову прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

У судзе Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка  вынесены прысуд па крымінальнай справе Віктара Сядова, узбуджанай за ўдзел у масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу).

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

30.03.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Правесці Дзень Волі не дазволілі, а мінакоў хапалі за БЧБ-колеры на вопратцы. Перакладчыца Вольга Калацкае асэнсоўвае свой прысуд за дзве поўхі Азаронку, а блізкая сяброўка Вольгі Залатар — яе затрыманне.

У Гродне чатырох чалавек адправілі ў калонію за гвалт над амапаўцамі

30.03.2021 У Гродне чатырох чалавек адправілі ў калонію за гвалт над амапаўцамі

У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 сакавіка завяршыўся працэс па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкс супраць чатырох чалавек, які доўжыўся амаль тры месяцы. Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Міхаіл Ефімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з Мастоў) былі прызнаныя вінаваты у гвалце над супрацоўнікамі АМАП на акцыі пратэсту 27 верасня. Суддзя Генадзь Мазайла вынес такі прысуд, як і запытваў дзяржабвінаваўца на папярэднім пасяджэнні:

"Вельмі небяспечная тэндэнцыя". Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца

30.03.2021 "Вельмі небяспечная тэндэнцыя". Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца

Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца. Следам за ператрусамі і затрыманнямі прадстаўнікоў Саюза палякаў у Брэсцкай і Гарадзенскай абласцях у межах крымінальнай справы за рэабілітацыю нацызма (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) ўлады пачалі праверку ўстаноў, дзе вывучаецца польская мова і культура. Так, 29 сакавіка ў Смаргоні дырэктарцы школы вывучэння польскай мовы Вользе Будай раённая пракуратура даслала ліст, у якім просіць прадставіць звесткі аб тых, хто навучаўся ці навучаецца ў дадзены момант у школе (спісы асобаў, анкетныя дадзеныя, копіі плацёжных дакументаў). 

У Брэсце затрымалі тэлевядучага «Беларусь-4» Канстанціна Свідуновіча. Верагодна, па "карагоднай справе"

30.03.2021 У Брэсце затрымалі тэлевядучага «Беларусь-4» Канстанціна Свідуновіча. Верагодна, па "карагоднай справе"

Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку брэсцкая журналістка Аксана Бровач. Імаверна, тэлевізійшчыка могуць прыцягнуць па «карагоднай справе».

Пасля затрымання ў абвінавачанага па "Пінскай справе" Валянціна Колба здарыўся сардэчны прыступ

30.03.2021 Пасля затрымання ў абвінавачанага па "Пінскай справе" Валянціна Колба здарыўся сардэчны прыступ

Раніцай 24 сакавіка мужчыну затрымалі і вынеслі яму абвінавачванне паводле арт. 293 Крымінальнага кодэкса "Масавыя беспарадкі". Валянцін Колб мае інваліднасць па захворванні сэрца, раней ён перанёс інфаркт.

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 20 новых палітвязняў

29.03.2021 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 20 новых палітвязняў

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Доўгая ваўкавыская справа завяршылася: Патаповічу - два з паловай гады "хіміі"

29.03.2021 Доўгая ваўкавыская справа завяршылася: Патаповічу - два з паловай гады "хіміі"

У судзе Ваўкавыскага раёна 29 сакавіка нарэшце вынесены прысуд  па крымінальнай справе Аляксандра Патаповіча, якога вінавацілі па арт. 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства