Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
02.04.2021 Алесь Бяляцкі: Парушэнне правоў польскай нацыянальнай меншасці выклікае найбольшы пратэст беларускіх праваабаронцаў
Дырэктару школы пры незарэгістраваным Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай, а таксама журналісту Андрэю Пачобуту прад’явілі абвінавачванне па частцы 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса РБ. Абодвум пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Гэтыя дзеянні з боку беларускіх уладаў з’яўляюцца пераследам польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, адзначае старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі.
01.04.2021 Пракурор перакваліфікаваў абвінавачванне і запрасіў для Патрасаевай 3 гады "хатняй хіміі"
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 1 красавіка пасля некалькіх пераносаў працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай. Дзяўчыну абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - удзел у масавых беспарадках.
01.04.2021 Пракурор запрасіў 3 гады калоніі для брэсцкіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава
У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва дзяржабвінаваўца запытаў 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для блогераў з Берасця Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Пра гэта "Медиазоне" паведаміла адвакат Пятрухіна Ірына Точкар.
01.04.2021 Пудзіла са смецця палічылі падобным да прэзідэнта і пакаралі ягоных "аўтараў" абмежаваннем волі
Суд Маскоўскага раёна Берасця 1 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе за вывешванне у абласным цэнтры пудзіла (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).
01.04.2021 Сясцёр Міронцавых пакаралі пазбаўленнем волі на два і два з паловай гады
У судзе Савецкага раёна Мінска 31 сакавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Вікторыі і Анастасіі Міронцавых, якіх абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС. А сёння быў агучаны прысуд па справе.
01.04.2021 Следства па справе Леаніда Судаленкі працягнута да 18 траўня
Следства па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да праваабаронцы "Вясны" з Гомеля Леаніда Судаленкі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу, працягнута да 18 траўня. Пра гэта ён паведаміў у адным са сваіх лістоў на волю.
01.04.2021 Больш за маці: гісторыі трох палітвязняў, для якіх матулі сталі абаронцамі правоў
42,5% усіх прысудаў па “палітычных” 342 і 364 артыкулах Крымінальнага кодэкса ў Гомельскай вобласці агучаныя ў Жлобіне
01.04.2021 Па меншай меры 105 чалавек асуджана ў сакавіку па палітычных крымінальных справах (інфаграфіка)
Праваабаронцы “Вясны” сумесна з валанцёрамі працягваюць адсочваць палітычна матываваныя крымінальныя працэсы. Дынаміка па такіх справах сведчыць аб тым, што суды па-ранейшаму выносяць дэманстратыўна суровыя па відах і жорсткія па памеры пакарання прысуды.
01.04.2021 Следчыя дзеянні па справе "Вясны" працягваюцца: на допыты выклікаюць грамадскіх актывістаў і журналістаў
Яшчэ і дагэтуль працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.
31.03.2021 Вольга Залатар з "Валадаркі": Негледзячы на высокія сцены і краты, я адчуваю сябе свабоднай
“Вясна” публікуе вытрымкі з лістоў Вольгі Залатар.
31.03.2021 Палітыку Уладзіміру Няпомняшчых за абразу памочніцы пракурора прысуд будзе вынесены 7 красавіка
У судзе Савецкага раёна Гомеля працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да грамадскага дзеяча і палітыка Уладзіміра Няпомняшчых.
31.03.2021 Заява аб прызнанні затрыманых прадстаўнікоў "Саюза палякаў Беларусі" палітычнымі зняволенымі
Сумесная заява беларускага праваабарончага супольнасці
31.03.2021 Мінчанку асудзілі за абразлівы каментарый на амапаўца
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 30 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай за абразу прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.
31.03.2021 Маладзечна: па справе аб перакрыцці дарогі пракурор прасіў "хатнюю хімію", прысуды – "хімія" з накіраваннем і штрафы
Суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса
31.03.2021 Мужчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за каментар, які пракурор не змагла агучыць
У судзе Фрунзенскага раёна 30 сакавіка разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Рамана Дворкіна. Мужчыну вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.










