Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Перавёз покрыўкі — трапіў пад крымінальны артыкул. Судзяць палітвязня Аляксандра Геджадзэ

05.04.2021 Перавёз покрыўкі — трапіў пад крымінальны артыкул. Судзяць палітвязня Аляксандра Геджадзэ

У судзе Фрунзенскага раёна разглядаецца крымінальнай справы ў дачыненні да палітычнага зняволенага, грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ. Яго абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) – а менавіта ў тым, што на машыне перавёз покрыўкі, з якіх потым былі збудаваныя барыкады на раённай акцыі пратэсту ў жылым комплексе «Каскад» увечары 12 кастрычніка.

Па "пінскай справе" міліцыянты заявілі маральную шкоду на 380 тысяч рублёў. У адказ на гэта пінчукі просяць правесці іх атэстацыю на адпаведнасць займаемым пасадам

05.04.2021 Па "пінскай справе" міліцыянты заявілі маральную шкоду на 380 тысяч рублёў. У адказ на гэта пінчукі просяць правесці іх атэстацыю на адпаведнасць займаемым пасадам

Жыхары Пінска і Пінскага раёна стварылі петыцыю, у якой просяць УУС Брэсцкага аблвыканкама правесці пазачарговую атэстацыю ўсіх пацярпелых супрацоўнікаў пінскіх ГАУС і РАУС, якія былі задзейнічаныя ў працы на вулічных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў у Пінску, і ўстанавіць ступень адпаведнасці названых супрацоўнікаў займаемым пасадам.

Магілёў: вынесены прысуд Івану Ківу за абразу супрацоўнікаў міліцыі

05.04.2021 Магілёў: вынесены прысуд Івану Ківу за абразу супрацоўнікаў міліцыі

Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс. рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Прысуд Паўлаўцу - тры гады "хіміі". Ён вызвалены з-пад варты

05.04.2021 Прысуд Паўлаўцу - тры гады "хіміі". Ён вызвалены з-пад варты

У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Яраслава Збароўскага асудзілі на 3 гады "хіміі" і вызвалілі ў залі суда

05.04.2021 Яраслава Збароўскага асудзілі на 3 гады "хіміі" і вызвалілі ў залі суда

Раніцай 5 красавіка ў судзе Першамайскага раёна Мінска быў агалошаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 50-гадовага Яраслава Збароўскага, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Аляксея Павядайлы па ч. 1 арт. 295-3 КК

05.04.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Аляксея Павядайлы па ч. 1 арт. 295-3 КК

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксея Павядайлы, асуджанага на два гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 295-3 КК ("Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў").

У Жлобіне яшчэ двум удзельнікам жнівеньскіх падзей прысудзілі калонію

03.04.2021 У Жлобіне яшчэ двум удзельнікам жнівеньскіх падзей прысудзілі калонію

У судзе Жлобінскага раёна ў пятніцу, 2 красавіка, вынесены яшчэ адзін прысуд па справе аб масавых беспарадках, якія адбываліся ў горадзе 9-10 жніўня 2020 года.

"Чым даказаная яго віна? Нічым!" Спрэчкі бакоў адбыліся ў судзе над палітвязнем Яраславам Збароўскім

02.04.2021 "Чым даказаная яго віна? Нічым!" Спрэчкі бакоў адбыліся ў судзе над палітвязнем Яраславам Збароўскім

У судзе Першамайскага раёна г. Мінска 2 красавіка працягнўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Яраслава Збароўскага, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальна кодэкса за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ўвечары і ўначы з 10 на 11 жніўня 2020 года.

Справа Паўлаўца: сведку Аляксандрава Аляксандра так і не знайшлі

02.04.2021 Справа Паўлаўца: сведку Аляксандрава Аляксандра так і не знайшлі

У судзе Савецкага раёна Мінска 2 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Іншадумства – не злачынства! Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай Вольгі Залатар і спынення яе крымінальнага пераследу

02.04.2021 Іншадумства – не злачынства! Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай Вольгі Залатар і спынення яе крымінальнага пераследу

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Справа “белых стужак”: гарадзенцу за агрэсію да прадстаўніцы "Антывандала" прысудзілі  паўтары гады калоніі

02.04.2021 Справа “белых стужак”: гарадзенцу за агрэсію да прадстаўніцы "Антывандала" прысудзілі паўтары гады калоніі

У Кастрычніцкім судзе Гародні 2 красавіка вынесены прысуд па справе гарадзенца Вадзіма Плаўскага, якога абвінавачваюць у хуліганстве па ч.1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса.

Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Сяргея Верашчагіна па арт. 364 КК

02.04.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Сяргея Верашчагіна па арт. 364 КК

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да гамельчука Сяргея Верашчагіна, асуджанаму на пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да міліцыянта).

Як карыстацца 27 артыкулам Канстытуцыі на допыце?

02.04.2021 Як карыстацца 27 артыкулам Канстытуцыі на допыце?

"Вясна" прыводзіць падрабязнае апісанне таго, якое месца ў крымінальным працэсе займае артыкул 27 Канстытуцыі – вельмі часта на практыцы следчыя "забываюць" растлумачыць грамадзянам яе значэнне, не надаючы неабходнай увагі таму, як ёй можа скарыстацца грамадзянін

Палітвязню Ігару Рудчыку — чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

02.04.2021 Палітвязню Ігару Рудчыку — чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Другога красавіка Заводзскі суд Менска вынес прысуд 26-гадоваму палітвязню Ігару Рудчыку

Мінскай чацверцы, якая адбіла ад амапаўцаў чалавека - ад чатырох да пяці год калоніі і вялікая кампенсацыя пацярпелым

02.04.2021 Мінскай чацверцы, якая адбіла ад амапаўцаў чалавека - ад чатырох да пяці год калоніі і вялікая кампенсацыя пацярпелым

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 2 красавіка абвясціў прысуд па крымінальнай справе чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства