Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
07.04.2021 У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справе аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) супраць другой партыі берасцейцаў.
07.04.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 15 палітычных зняволеных
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
07.04.2021 Пачаўся суд над айцішнікам Алексеем Каратковым. Сваёй віны ён не прызнае ні ў чым
У судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.
07.04.2021 Мінск: прадпрымальніка з Брэста судзяць за выдаленыя ім праз 10 хвілін паведамленні
У судзе Першамайскага раёну Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да 31-гадовага Андрэя Сачанкі
07.04.2021 Палітзняволеную Аляксандру Патрасаеву асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"
Суддзя суда Маскоўскага раёна г. Мінска Вольга Малашэнка 7 красавіка зачытала прысуд палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай, якую першапачаткова вінавацілі ў масавых беспарадках, а пасля - ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.
07.04.2021 Прысуд палітыку Уладзіміру Няпомняшчых: два гады і шэсць месяцаў калоніі
У судзе Савецкага раёна Гомеля 7 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да грамадскага дзеяча і палітыка Уладзіміра Няпомняшчых.
07.04.2021 Мацярынства за кратамі: гісторыі шматдзетных палітзняволеных жанчын
Вольга Залатар, Таццяна Канеўская, Ганна Сунгурава, Алена Маўшук — распавядаем гісторыі шматдзетных маці, якія праз свае палітычныя погляды апынуліся за кратамі, і што з імі адбываецца цяпер.
07.04.2021 Да месяца арышту асудзілі берасцейца, які на будынку працытаваў малітву: "Но избави нас от лукавого"
Суд Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка асудзіў па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Андрэя Леванюка за цытату з малітвы на фасадзе жылога дома "Но избави нас от лукавого".
07.04.2021 Заява аб недапушчальнасці пераследу праваабаронцаў Таццяны Гацуры-Яворскай і Эніры Браніцкай
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
06.04.2021 Заява аб прызнанні мастака Алеся Пушкіна палітычным зняволеным
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
06.04.2021 Маладзечна: пачаўся разгляд чарговай у краіне "рэйкавай" справы
У судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд справы па артыкуле 309 Крымінальнага кодэксу
06.04.2021 У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Віталём Шчэрбічам
У судзе Заводскага раёна пачаўся працэс па справе Віталя Шчэрбіча, паведамляе TUT.BY. Дома ў мінчука знайшлі дымавыя шашкі, петарды, страйкбольную зброю. Шчэрбіч кажа, што набыў усё гэта больш пяці гадоў таму, выкарыстаў пры гульні ў страйкбол, аднак следства трактуе гэта як падрыхтоўку да масавых беспарадкаў.
06.04.2021 Два з паловай гады "хіміі" і тысяча рублеў кампенсацыі: берасцейца асудзілі за "негатыўную ацэнку" супрацоўніка РАУС
Берасцейца двойчы прыцягнулі да адказнасці за расклейку ўлётак: спачатку ў рамках адміністрацыйнага працэсу, цяпер – паводле крымінальнага артыкула
06.04.2021 Судзяць актыўную валанцёрку і маці траіх дзяцей Ганну Сунгураву
У судзе Першамайскага раёна Мінска 6 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ганны Сунгуравай. Яе абвінавачваюць арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
06.04.2021 Мінаблсуд пакінуў у сіле прысуд палітвязня Уладзіміра Няронскага. Яго этапуюць у калонію на тры гады
Мінскі абласны суд 6 красавіка разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага.










