Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
09.04.2021 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 11 новых палітвязняў
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
09.04.2021 Алесь Бяляцкі пасля допыту: Крымінальная справа мае яўны палітычны падтэкст
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі дзевятага красавіка быў выкліканы на допыт у Цэнтральны апарат Следчага камітэту ў якасці сведкі па крымінальнай справе.
09.04.2021 Мінчанку судзяць за блакаванне дарог. Са следчых дзеянняў яе забралі ў бальніцу і паклалі пад кропельніцу
Суд Цэнтральнага раёна 9 красавіка пачаў разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 33-гадовай мінчанкі Юліі Якубовіч.
09.04.2021 Палітвязня Віталія Шчэрбіча асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму
9 красавіка ў судзе Заводскага раёна агучылі прысуд палітзняволенаму Віталю Шчэрбічу, якога вінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў у Мінску.
09.04.2021 У Гародні вынеслі прысуд за падпал апорнага пункта міліцыі
Гарадзенца Аляксандра Красніцкага 2 красавіка асудзілі за падпал апорнага пункта міліцыі ў лістападзе 2020 года. Яго судзілі па ч. 1 арт. 339 КК «хуліганства». Ён прызнаў сваю віну і патлумачыў дзеянні "крыўдай".
08.04.2021 Жыхарку Мінску асудзілі на год "хатняй хіміі" за абразу гарадзенскага падпалкоўніка
Восьмага красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні прайшоў працэс па крымінальнай справе жыхаркі Мінску Дар'і Двайных. Яе судзілі паводле артыкулу 369 (абраза прадстаўніка ўлады пры выкананні службовых абавязкаў). Разгляд справы заняў палову дня, піша "Гарадзенская Вясна".
08.04.2021 Ад арышту да "хатняй хіміі": шасцярых хлопцаў асудзілі за надпісы на помніку Леніну
У судзе Брэсцкага раёну вынесеныя прысуды шасці хлопцам, якіх прызналі вінаватымі паводле ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу.
08.04.2021 Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
08.04.2021 За спробу падпалу жодзінскай пракуратуры вынесены суровы прысуд
У судзе Барысаўскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе па факце падпалу ўваходных дзвярэй будынку Жодзінскай пракуратуры (частка 3 арт. 295 КК - незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў і ч. 3 арт.339 УК – хуліганства).
08.04.2021 Дэпутат Бундэстага звярнулася да суддзі Трусевіча па справе Караткова: Спадзяюся на прысуд, які не будзе палітычна матываваным
У сувязі з пачаткам судовага працэсу над палітвязнем Аляксеем Каратковым, дэпутат Бундэстага Германіі Табеа Роснэр звярнулася да суддзі Максіма Трусевіча, прызначаным разглядаць крымінальную справу.
08.04.2021 Для Віталя Шчэрбіча пракурор запрасіла 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
У судзе Заводскага раёна г. Мінска 7 і 8 красавіка працягнулася пасяджэнне па разглядзе крымінальнай справы ў дачыненні да Віталя Шчэрбіча, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.
08.04.2021 «Я веру, што хутка маё дзіця будзе на волі». Маналог маці палітзняволенай
Сёння мы публікуем маналог мамы Соні Малашэвіч Святланы – пра дзяцінства дачкі, яе зняволенне, лістах і тым, як падзеі могуць паўплываць на лёс усіх палітвязняў.
08.04.2021 Жыхара Лідскага раёна асудзілі на паўтары гады "хіміі" за абразу суддзі
У Наваградку прайшоў судовы працэс паводле артыкулу 391 Крымінальнага кодэксу (Абраза суддзі). Жыхара Лідскага раёну Уладзіслава Шынковіча прызналі вінаватым у знявазе суддзі Лідскага раённага суда Максіма Філатава і 7 красавіка прсудзілі да года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, піша "Гарадзенская Вясна".
08.04.2021 Справа Аляксея Караткова: сведка спасылаецца на сакрэтныя дакументы і не можа назваць іх змест
У судзе Першамайскага раёна Мінска восьмага красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.
08.04.2021 На адміністратарку жодзінскага чата Лідзію Коршун завялі крымінальную справу
Яшчэ 27 сакавіка супрацоўнікі міліцыі з дому забралі мадэратара чата “Жодзіна для жыцця” Лідзію Коршун. Дома ў жанчыны засталося паўтарагадовае дзіця.










