Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
14.04.2021 "Рэалізоўвалі планы арганізацыі пратэставага руху": блогераў Пятрухіна і Кабанава асудзілі на тры гады калоніі
Кастрычніцкі суд Магілёва 14 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволеных берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.
13.04.2021 Хроніка палітычнага пераследу 13 красавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 13 красавіка: затрыманні, выклікі на допыты, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
13.04.2021 Палітвязня судзяць за пудзілаў і налепкі "Пагоні"
Суд Мінскага раёна пачаў разглядаць крымінальную справу палітвязня Віктара Лосіка
13.04.2021 Масавыя беспарадкі з дапамогай лазарных указак? Як праходзіць суд над валанцёрамі штаба Бабарыкі
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 13 красавіка працягнулася судовае пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёраў выбарчага штаба Віктара Бабарыка, палітвязняў Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева, Уладзіслава Карэцкага і Дзмітрыя Канапелькі.
13.04.2021 Вольга Залатар з-за кратаў: Не хачу, каб я стала крыніцай страху, — унутры мяне гарыць любоў
“Вясна” публікуе вытрымкі з розных лістоў Вольгі Залатар, якія яна дасылае сваім блізкім і знаёмым.
13.04.2021 Мінск: за выдаленыя праз дзесяць хвілін паведамленні — тры гады калоніі
У судзе Першамайскага раёну Мінска вынеслі прысуд індывідуальнаму прадпрымальніку, цырульніку з Брэсту 31-гадовага Андрэю Сачанку
13.04.2021 Суд па справе сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай у Гомелі працягваецца, практычна без наведвальнікаў
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 13 красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.
13.04.2021 Аляксея Ліпеня асудзілі на 5 гадоў "хіміі" і вызвалілі ў залі суда
У судзе Заводскага раёна г. Мінска 13 красавіка быў агучаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксея Ліпеня.
13.04.2021 Судзяць дзесятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак
У судзе Ленінскага раёна Берасця 13 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб).
12.04.2021 Крымінальная справа супраць Стрыжака і Лявончыка, допыты па "Вясне": пераслед 12 красавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 12 красавіка: затрыманні, выклікі на допыты, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
12.04.2021 Іванава: два рэпосты палічылі паклёпам на міліцэйскіх чыноўнікаў
Суд Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці 12 красавіка пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Алены Пуцыковіч.
12.04.2021 Мінчука судзяць за наезд 11 жніўня на пецярых вайскоўцаў. Яму пагражае да 25 гадоў турмы
У Мінскім гарадскім судзе 12 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: замаху на забойства вайскоўцаў (ч.1 арт. 14 і 362), удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), загадзя ілжывым даносе (ч. 1 арт. 400).
12.04.2021 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай праваабаронцы Таццяны Гацуры-Яворскай
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
12.04.2021 Гомель: Пачаўся суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 12 красавіка пачаў разгляд гучнай крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай.
09.04.2021 За абразлівыя каментары і пагрозы ў адрас міліцыянтаў пракурор запрасіў 5 гадоў "хіміі"
У судзе Заводскага раёна г. Мінска 9 красавіка пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксея Ліпеня. Мужчыну абвінавачваюць па двух артыкулах крымінальнага кодэкса: арт. 369 – публічная абраза прадстаўніка ўлады, і арт. 364 – пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС.










