Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
23.04.2021 Жыхар Ельска абразіў начальніка Дзяржынскага РАУС. І ён не першы...
Судом Ельскага раёна 21 красавіка разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да мясцовага жыхара Аляксандра Бычкоўскага. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса.
23.04.2021 За паклёп на супрацоўніка міліцыі аршанцу прысудзілі два гады "хіміі"
У судзе Аршанскага раёна і горада Оршы 23 красавіка вынесены прысуд мясцоваму жыхару Максіму Шаўлінскаму.
23.04.2021 Хроніка палітычнага пераследу за 23 красавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 23 красавіка. Як і раней, грамадзянаў затрымліваюць за бел-чырвона-белую сімволіку, на дваравых маршах, адбываюцца вобшукі і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
23.04.2021 Вынесены прысуд Вользе Насыр, якая абразіла прэзідэнта
У судзе Першамайскага раёна Мінска 23 красавіка вынесны прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на 30-гадовую Вольгу Насыр. Яе абвінавачваюць у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
22.04.2021 Новыя крыміналкі і затрыманні: хроніка палітычнага пераследу 22 красавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу за 22 красавіка: па-ранейшаму, затрымліваюць за бел-чырвона-белую сімволіку, адбываюцца вобшукі і допыты, выносяцца папярэджанні і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
22.04.2021 У судзе па падпале "Табакеркі" ў Бабруйску перапынак праз каранавірус: адзін з абвінавачаных кантакт першага ўзроўню
У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 22 красавіка павінна было працягнуцца пасяджэнне па крымінальнай справе аб падпале “Табакеркі”, размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі.
22.04.2021 Гарадзенскі абласны суд вынес Васілю Пільцу больш жорсткі прысуд
Гарадзенскі абласны суд 22 красавіка разглядаў апеляцыйную скаргу засуджанага гарадзенца Васіля Пільца, а паралельна апеляцыйны пратэст пракуратуры на прысуд па крымінальнай справе.
22.04.2021 Пракурор просіць пакараць кіроўцу аўтадома "Страна для жизни" Арановіча шасцю гадамі калоніі
У судзе Ленінскага раёна Гродна 22 красавіка адбыліся спрэчкі па крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча.
22.04.2021 Малаткамі адкалупваць плітку, лазернымі ўказкамі свяціць у сілавікоў. У судзе аб масавых беспарадках выступіў яшчэ адзін сведка
21 красавіка ў рамках судовага працэсу па абвінавачванні палітвязняў Дзмітрыя Канапелькі, Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева і Уладзіслава Карэцкага ў масавых беспарадках у якасці сведкі быў апытаны ўладальнік офіса па вул. Чэхава, 3 - Сяргей Лаўрыненка. Менавіта там абвінавачаныя збіралі лазерныя ўказкі 11 жніўня.
22.04.2021 Мінск: за "вусатага таракана" пракурор просіць год "хатняй хіміі"
У судзе Першамайскага раёна Мінска 22 красавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на 30-гадовую Вольгу Насыр. Яе абвінавачваюць у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
22.04.2021 За каментар пра Караева мінчука асудзілі да чатырох гадоў "хатняй хіміі" і прымусовага лячэння
У судзе Ленінскага раёна вынеслі прысуд 48-гадоваму Дзмітрыю Пашкевічу.
21.04.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення трох палітычных зняволеных
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
21.04.2021 У Бярозе не адбыўся суд над Уладзіславам Цімошыкам, ён аб'яўлены ў вышук
У судзе Бярозаўскага раёна 21 красавіка павінен быў пачацца разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 21-гадовага Уладзіслава Цімошыка, аднак на пасяджэнне ён не з'явіўся.
21.04.2021 Суд над лідарам “Альтэрнатывы” Алегам Корбанам праходзіць у закрытым рэжыме
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 21 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы лідара грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва" Алега Корбана.
21.04.2021 "Я заўсёды ім ганарылася і ганаруся да гэтага часу". Што казалі сведкі ў судзе над валанцёрамі штаба Бабарыкі?
20 красавіка ў судзе па крымінальнай справе валанцёраў штаба Бабарыка, палітвязняў Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева, Уладзіслава Карэцкага і Дзмітрыя Канапелькі пачаўся допыт сведкаў.










