Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
03.05.2021 Суд Оршы ўгледзеў у перапосце "заведама ілжывай" інфармацыі пра старшыню выбаркама падрыў даверу да выбарчай сістэмы ў цэлым
Суд Аршанскага раёна і г. Оршы 26 красавіка асудзіў на адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу жыхарку горада Лідзію Папову за паклёп (арт. 188 КК) на адрас старшыні выбарчай камісіі Таццяны Аланцьевай.
03.05.2021 Мінск: да двух гадоў "хіміі" асудзілі хлопца, які выйшаў на дарогу і "дзейнічаў з выкарыстаннем рупара"
Трэцяга траўня суд Першамайскага раёну Мінска вынес прысуд 18-гадоваму Мацвею Будніцкаму
03.05.2021 Працягваюцца допыты сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”
На допыт па крымінальнай справе, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, трэццяга траўня ў чарговы раз выклікалі старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага.
01.05.2021 За красавік асуджана не менш за 98 чалавек па “пратэстных” крымінальных справах
Крымінальны праслед застаецца адной з формаў нецярпімасці беларускіх ўладаў да любога праяўлення пратэсту і стварае ў грамадстве атмасферу зняверанасці з-за масавых парушэнняў праў чалавека.
30.04.2021 Абвешчаны прысуд Уладзіміру Жыхару, які нібыта адабраў у амапаўца траўматычны пісталет і адвалтузіў яшчэ некалькіх
Суд Савецкага раёна Мінска 30 красавіка вынес прысуд Уладзіміру Жыхару, які нібыта пад час маршу на Дразды выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.
30.04.2021 Мінгарсуд пакінуў без зменаў прысуд Лявону Халатрану
30 красавіка Мінскі гарадскі суд разглядзеў апеляцыйную скаргу валанцёра штаба Бабарыкі Лявона Халатрана на прысуд Фрунзенскага суда, які пакараў мужчыну двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
30.04.2021 14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў
Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску.
30.04.2021 "Вам я дарую, вызваляю ад асабістай адказнасці за мой прысуд". Што сказалі фігуранты "справы карагодаў" у апошнім слове
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 28 красавіка завяршылася судовае следства над трэцяй партыяй абвінавачаных па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
29.04.2021 Студэнта Арцёма Баярскага збілі, каб запісаць прызнанне на відэа для канала Азаронка. Аб гэтым ён паведаміў адвакату
Арцём Баярскі — 19-гадовы студэнт другога курса хімфака БДУ
29.04.2021 Вольга Маёрава і Дзяніс Урад прызнаныя палітычнымі вязнямі
Сумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі ў сувязі з крымінальным пераследам і ўтрыманнем пад вартай Вольгі Маёравай і Дзяніса Урада
29.04.2021 Брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнду падазраюць яшчэ і ў абразе прэзідэнта
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Беларусі распачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды.
28.04.2021 "Хочацца верыць, што некалі краіна стане свабоднай". Апошняе слова Уладзіміра Жыхара ў судзе
Суд Савецкага раёна Мінска 28 красавіка працягваў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.
28.04.2021 "Дзейнічаў з выкарыстаннем рупара": у Мінску судзяць 18-гадовага студэнта
Суд Першамайскага раёну Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу ў адносінах 18-гадовага Мацвея Будніцкага
28.04.2021 100 дзён за кратамі. Чым жыве праваабаронца-палітвязень Леанід Судаленка
Сто дзён таму, раніцай 18 студзеня, па дарозе на офіс быў затрыманы старшыня Гомельскага аддзялення «Вясны» Леанід Судаленка.
28.04.2021 Мужчыну асудзілі на два гады калоніі за нацягнуты дрот паміж рэек, хаця ніякіх наступстваў не было
У судзе Пухавічскага раёна на працягу некалькіх дзён красавіка праходзіла судовае пасяджэне па справе Сяргея Розума, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 309 Крымінальнага кодэкса. Мужчына нацягнуў дрот паміж рэяк чыгункі, супрацоўнікі БЧ знайшлі і знялі яго праз 20 хвілін. Сёння быў агучаны прысуд - 2 гады пазбаўлення волі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" распавядае пра гэты судовы працэс.










