Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
20.05.2021 Вынесены прысуд за абразу кадэбіста: два гады "хіміі"
Суд Маскоўскага раёна Берасця 20 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе Уладзіміра Шурубейкі, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
19.05.2021 "Мусара – гэта нешта непатрэбнае. І гэта людзі, якія заслугоўваюць такога абазначэння". Суд вывучыў матэрыялы па справе валанцёраў штаба Бабарыкі
У судзе Маскоўскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі – Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапелькі.
19.05.2021 Судзяць берасцейца, які абразіў у Вайберы супрацоўніка КДБ
У судзе Маскоўскага раёна Берасця 19 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Уладзіміра Шурубейкі ў абразе супрацоўніка КДБ
19.05.2021 Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 19 траўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
19.05.2021 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальных справах па арт. 309 КК (блакаванне чыгункі)
У судзе Баранавіцкага раёна 27 красавіка вынеслі прысуд Сяргею Богдану, Уладзіміру Ланкевічу і Віктару Іванцову. Першых двух прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 14 і арт. 309 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Віктара Іванцова прызналі вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 309, і прызначылі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
19.05.2021 Кіроўцу BMW асудзілі да 11 гадоў калоніі за наезд на пецярых вайскоўцаў на жнівеньскім пратэсце
Сёння, 19 траўня, Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 25-гадоваму Ціхану Осіпаву за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос: пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне.
19.05.2021 Палітвязня Аляксандра Троцкага, асуджанага да 10 гадоў зняволення, перавялі ў магілёўскую турму яшчэ да апеляцыі
Палітзняволенага 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага, асуджанага 5 сакавіка Мінгарсудом за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, перавялі з мінскага СІЗА №1 у магілёўскую турму №4.
19.05.2021 Прызначаная дата суда над палітвязнем Уладзімірам Цурпанавым
Суд па справе палітвязня і дысідэнта Валадара Цурпанава пачнецца 26 траўня. Працэс пройдзе ў судзе Круглянскага раёна, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.
19.05.2021 Палітвязня Фурманава зноў змясцілі ў карцар. Пракурор патрабуе пакараць яго 2 гадамі калоніі
Палітзняволенага па "справе Ціханоўскага" Дзмітрыя Фурманава ў гродненскай турме №1 змясцілі ў карцар. Прычына спагнання пакуль невядомая. Пра гэта піша тэлеграм-канал "Страна для жизни".
18.05.2021 Чацвёрты дзень суда па "справе студэнтаў": як выкладчыкі выступаюць сведкамі
18 траўня суд Савецкага раёна на выязным пасяджэнні ў Доме правасуддзя працягвае разглядаць крымінальную "справу студэнтаў". На пасяджэнні дапыталі сведак - выкладчыкаў і прадстаўнікоў адміністрацыі БДПУ і МДЛУ.
18.05.2021 Сілавікі прыйшлі да TUT.BY. Хроніка пераследу 18 траўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу.
18.05.2021 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 21 новага палітвязня
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
18.05.2021 Палітзняволенага Сяргея Капанца асудзілі да 5,5 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі ў дапамаганні арганізацыі беспарадкаў
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 18 траўня вынеслі прысуд палітвязняволенаму члена ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргею Капанцу. За падзеі 9-11 жніўня ў Мінску яго асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 293 і ч. 1 арт. 342.
18.05.2021 Лідэр незалежнага прафсаюза "Белшыны" асуджаны на паўтары гады "хатняй хіміі"
У судзе Бабруйскага раёна 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе старшыні бабруйскай філіі Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргея Гурло.
18.05.2021 Справа Сяргея Ціханоўскага: якія высновы можна зрабіць да пачатку разгляду ў судзе
Праваабарончы цэнтр «Вясна» напярэдадні пачатку працэсу над палітвязнем успамінае храналогію парушэнняў правоў Сяргея Ціханоўскага, фігуру якога ўлады «падстрэлілі» на ўзлёце, не даўшы яму браць удзел у выбарчай кампаніі ні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты, ні ў якасці кіраўніка выбарчага штаба Святланы Ціханоўскай.










