Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

28.09.2007 Былым падазроным у віцебскіх выбухах Мурашкам далі грошы за 6 месяцаў у СІЗА

Абвінавачванні ў арганізацыі выбухаў два гады таму ў Віцебску з братоў Мурашкаў былі знятыя цалкам. За 6 месяцаў знаходжання ў следчым ізалятары ім выплацілі кампенсацыю. А новым падазроным па справе стаў маёр УКДБ па Віцебскай вобласці Андрэй Дзямідаў, былы ўдзельнік следчай групы па расследаванні выбухаў у Віцебску.

27.09.2007 25 верасьня па крымінальнай справе "Маладога фронту" быў дапытаны ў якасьці сьведкі Тэльман Маслюкоў.

Допыт праводзіўся ў міжраённым аддзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Падчас допыту Маслюкоў не пагадзіўся з фармулёўкай "незаконная друкаваная прадукцыя" – такое вызначэнне супрацоўнікі КДБ спрабавалі ўключыць у паказанні ў дачыненні да выданняў, якія знайшлі ў жыхара Светлагорска Арсеня Ягорчанкі.

25.09.2007 Крымінальная справа супраць Дашкевіча была заведзеная яшчэ 14 жніўня

Адвакат палітвязьня Зьмітра Дашкевіча Аляксандар Галіеў даведаўся, што новую крымінальную справу супраць ягонага падабароннага завялі яшчэ 14 жніўня. Аляксандар Галіеў паведаміў, што месяц таму тэлефанаваў сьледчаму, і той запэўніваў яго, што ніякая крымінальная справа не была распачатая.

25.09.2007 Новая крымінальная справа супраць Дашкевіча

Палітвязень Зміцер Дашкевіч паведаміў у пісьме, што следчыя КДБ завялі супраць яго новую крымінальную справу. Цяпер яго вінавацяць паводле арт. 402 — за адмову даваць паказанні. Зміцер Дашкевіч, адзін з лідэраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, прыхільнік Руху “За Свабоду”, адбывае ў Шклоўскай турме паўтара года за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яго не раз дапытвалі па крымінальных справах некаторых юнакоў, якіх абвінавачвалі ў прыналежнасці да “Маладога фронту”. Дашкевіч адмаўляецца даваць паказанні супраць сваіх сяброў.

24.09.2007 Праваабаронца Алесь Бяляцкі, віце-прэзідэнт Міжнародный федэрацыі правоў чалавека FIDH, рэзка асуджае ганебны прысуд і зьняволеньне вядомага беларускага палітыка і публіцыста Андрэя Клімава

Я, як прафесійны літаратуразнаўца, сьцьвярджаю, што гэта на 100 адсоткаў літаратурны твор. Акрамя таго, сыходзячы з ўсяго раней напісанага Андрэем Клімавым, трэба адзначыць, што дадзены артыкул характэрны для ягонай творчасьці – дастаткова пачытаць папярэднія кніжкі, і я не бачу, каб ён выбіваўся з таго, што было напісана ім за апошнія 5 гадоў. І неразуменьне гэтага, падгонка літаратурнага твора пад крымінальны артыкул прывяла ўлады да такога ганебнага прысуду.

20.09.2007 У Светлагорску і Жлобіне ўзбуджаюць крымінальныя справы супраць “маладафронтаўцаў”

Чарговая крымінальная справа распачатая супраць актывістаў незарэгістраванага Маладога Фронту ў Гомельскай вобласьці.

18.09.2007 Супрацоўнікі міліцыі і КДБ робяць ператрус на кватэры актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кірыла Атаманчыка ў Жлобіне.

Кірыл паведаміў, што супрацоўнік міліцыі ў цывільным патлумачыў яму - ператрус робіцца ў межах крымінальнай справы, распачатай КДБ супраць актывістаў “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

18.09.2007 Гродзенская студэнтка, ахвяра следчага эксперыменту, асуджаная на 4 гады калоніі, выйшла на свабоду.

Аднак віну з яе не знялі, замяніўшы прысуд на 3 гады абмежавання волі. Ад 3 верасня Маргарыта знаходзіцца дома, а не ў калоніі. У той жа час зараз яна павінна вяртацца дахаты не пазней за 19-ю гадзіну, пастаянна адзначацца ва ўчастковага інспектара.

17.09.2007 Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня палітвязень Андрэй Клімаў шосты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі.

17 верасьня Андрэю Клімаву спаўняецца 42 гады. 1 жніўня ён быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за артыкул у Інтэрнэце, які ўлады палічылі абразай Аляксандра Лукашэнкі і заклікам да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу

17.09.2007 14 верасня пракуратура Віцебскай вобласці распачала крымінальную справу за наўмыснае разбурэнне помнікаў гісторыі.

Справа распачата на падставе таго, што падчас будаўніча-мантажных прац праз рэчку Віцьба, якія праходзілі без дазволу Міністэрства культуры, былі пашкоджаныя рэшткі будынкаў кляштара Святога Язэпа, якія знаходзяцца пад зямлёй у раёне плошчы Свабоды.

14.09.2007 Апазіцыйны актывіст, дэпутат Вярхоўнай Рады 13 скліканьня Андрэй Клімаў прысуджаны да 2 гадоў калоніі строгага рэжыму за публікацыю ў Інтэрнэце.

Сёмага жніўня 2007 у сродках масавай інфармацыі з'явілася інфармацыя аб тым, што Андрэй Клімаў прысуджаны да двух гадоў калоніі. Інфармацыю пра суд над Клімавым журналісту Андрэю Груздзіловічу пацвердзілі ў Пракуратуры і Цэнтральным судзе горада Менска.

11.09.2007 Яраслава Грышчэню аштрафавалі на 930 тысячаў рублёў і вярнулі кампутар

Сёньня ў Баранавічах абвешчаны прысуд па справе актывіста “Маладога фронту” Яраслава Грышчэні. Нагадаем, што пракурор прапанаваў пакараць актывіста турэмным зьняволеньнем на 1 год умоўна. Аднак суддзя Васіль Петрыў прыняў рашэньне аб пакараньні Грышчэні штрафам у памеры 30 базавых велічынь, або 930 тысяч рублёў. Акрамя таго Яраславу Грышчэню будзе вернуты сканфіскаваны кампутар.

10.09.2007 Суды ў Баранавічах працягваюцца

На судзе над Яраславам Грышчэнем абвешчаны чарговы перапынак. Мяркуецца заслухаць паказаньні яшчэ аднаго сьведкі -- участковай па справах непаўналетніх Вараксы. Некалі Яраслаў Грышчэня пры ёй пісаў заяву аб выхадзе з «Маладога фронту». Але адбылося тое у адсутнасьць бацькоў.

10.09.2007 Андрэй Бастунец: Прысуд Клімаву паказвае ўсю неабгрунтаванасць заяваў пра «бескантрольнасць» Інтэрнэту

Увечары 7 верасня стала вядома, што грамадскі актывіст Андрэй Клімаў ужо больш як месяц таму асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за распаўсюд праз Інтэрнэт заклікаў супраць дзейнай улады. Пра гэта паведаміла 8 верасня Радыё “Свабода” са спасылкай на прэсавага сакратара пракуратуры г. Мінска Алега Агафонава. Дагэтуль у пракуратуры журналістам увесь час казалі, што справа Андрэя Клімава яшчэ расследуецца.

10.09.2007 У судзе па справе Яраслава Грышчэні абвешчаны перапынак

У Баранавіцкім судзе абвешчаны перапынак да 14-30. Пад час ранішняга судовага паседжаньня суддзя дапытала пяць сведкаў з васьмі. Прычым, як паведаміла “Свабода”, адзін сьведка заявіў у судзе, што Яраслаў Грышчэня даваў яму агітацыйныя ўлёткі і налепкі. Калі ж яго папрасілі паказаць Яраслава Грышчэню, то сьведка прызнаўся, што ён першы раз бачыць актывіста ў залі суду, і што гэтыя сьведчаньні яму загадалі даць міліцыянты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства