Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
06.11.2007 Радыё Свабода працягвае цыкл перадач "Адзін дзень у сям'і палітвязьня"
Сёлета ў лютым і летась у ліпені на хвалях Радыё Свабода гучэлі перадачы з цыклю “Адзін дзень у сям’і палітвязьня”. Зараз - працяг тэмы, і апошняя перадача цыклу распавядала пра сямью Уладзіміра Плешчанкі.
06.11.2007 Суд над Зьмітрам Дашкевічам адклалі да 9 лістапада, паседжаньне праходзіць у закрытым рэжыме
6 лістапада ў Шклоўскай калоніі пачаўся суд над лідэрам “Маладога фронту” Зьмітрам Дашкевічам, які ўжо адбывае паўтарагадовае зьняволеньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Другая крымінальная справа ў дачыненьні да палітвязьня была ўзбуджана яшчэ ў жніўні гэтага году за адмову сьведчыць супраць непаўнагадовага Івана Шылы з Салігорску, якога таксама абвінавачвалі па крымінальным артыкуле 193.1 КК РБ.
05.11.2007 Артур Фінькевіч спаткаўся з маці і каханай дзяўчынай
Дзьве з паловай гадзіны доўжылася спатканьне Артура Фінькевіча з маці Марыяй Вячаславаўнай ды сваёй дзяўчынай Людвісяй Атакулавай. У магілёўскім сьледчым ізалятары Артур і ягоныя родныя гаварылі праз слухаўку.
05.11.2007 Наступны допыт Андруся Ценюты прызначаны на 13 лістапада
Андрусь распавёў, што падчас допыту ў КДБ яму паведамілі, што вынікі псыхіятрычнай экспертызы ўжо вядомыя, аднак хлопец адмовіўся з імі знаёміцца і што-небудзь падпісваць без адваката. Наступны допыт прызначаны на 13 лістапада. Андрусь не выключае, што яму могуць прад’явіць абвінавачваньні і ўзяць падпіску аб нявыяздзе.
31.10.2007 Магілёўская пракуратура выставіла абвінавачаньне палітвязьню Артуру Фінькевічу ў новай крымінальнай справе — за парушэньне рэжыму падчас адбываньня пакараньня.
30 кастрычніка палітвязень сустэўся са сваёй адвакаткай ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Гутарка доўжылася блізу чатырох гадзінаў. Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель паведаміў, што сьледзтва ў справе Артура Фінькевіча распачалося яшчэ 24 кастрычніка, і цяпер яму пагражае да трох год зьняволеньня. Магілёўская пракуратура для дакладнасьці вядзеньня справы знайшла перакладчыка, бо Артур Фінькевіч адмаўляецца гаварыць па-расейску.
30.10.2007 Суд над палітвязьнем Зьмітрам Дашкевічам прызначаны на 6 лістапада і адбудзецца ў фактычна ў закрытым рэжыме
Пра гэта паведаміў адвакат моладзевага лідэра Алясандр Галіеў. Разам з тым ён зазначыў, што да гэтага часу не атрымаў адпраўленага нібыта 24 кастрычніка судовага паведамленьня.
29.10.2007 Паўла Севярынца дапыталі ў крымінальнай справе аб забойстве таксіста
У пракуратуру Савецкага раёну Менску палітык Павел Cевярынец быў выкліканы на допыт па крымінальнай справе. Сьледчы паведаміў Паўлу, што у 2003 годзе ў Менску на вуліцы Гікала адбылося забойства таксіста. Абвінавачаны ў забойстве падчас допыту паведаміў сьледчаму, што ў дзень забойства ён нібыта ехаў у таксі да Паўла Севярынца.
26.10.2007 Незадаволенае хадайніцтва аб спыненьні другой крымінальнай справы ў дачыненьні да палітвязьня Зьмітра Дашкевіча будзе абскарджана ў судзе
19 кастрычніка сьледчы пракуратуры Лох, які вядзе крымінальную справу Зьмітра Дашкевіча, вынес пастанову аб адмове ў задавальненьні хадайніцтва адваката палітвязьня аб спыненьні крымінальнай справы за адсутнасьцю складу злачынства.
25.10.2007 Моладзевага актывіста Андрэя Цянюту прымусілі прайсьці псіхіятрычную экспертызу
25 кастрычніка Андрэя Цянюту выклікалі ў мясцовае КДБ па крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", па якой ён праходзіць падазраваным. Адкуль яго адвезлі ў псіхіятрычны шпіталь пад Гомелем, каб праверыць яго псіхіятрычнай эксьпертызы. Вызваліўся актывіст толькі ўвечары.
24.10.2007 На Аршаншчыне жывёлаводам выдавалі заробак… дохлымі цялятамі
“Кіраўніцтва "Зубрэвічаў" намагалася такім чынам схаваць сапраўдныя лічбы падзяжу маладняка на фермах, каб пазбегнуць дысцыплінарнай ды матэрыяльнай адказнасці.
19.10.2007 Зьмітра Дашкевіча будзе судзіць судзьдзя Кашкіна
Справу лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча перадалі ў Шклоўскі раённы суд. Паводле другога абвінавачаньня, актывісту, які ўжо асуджаны на паўтара году, пагражае яшчэ шэсьць месяцаў зьняволеньня.
14.10.2007 Моладзевыя актывісты Яраслаў Грышчэня і Віктар Парначоў знаходзяцца ў баранавіцкім сьледчым ізалятары.
Увечары 13 кастрычніка Яраслаў Грышчэня пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што невядомыя намагаюцца зламаць дзьверы кватэры, якую маладафронтаўцы арандавалі на месяц. Яраслаў з Віктарам адмыслова прыехалі ў Менск, каб узяць удзел у апейскім маршы “За Свабоду”.
05.10.2007 Тацяна Леановіч лічыць трэці арышт яе мужа Андрэя Клімава самым цяжкім
Пасля сустрэчы з мужам Таццяна расказала Еўрарадыё пра спадзяванні на будучы Закон аб амністыі і пра тое, што зараз збірае цёплыя рэчы, якіх у Андрэя няма. А таксама пра тое, як надзея становіцца марай.
28.09.2007 Касацыйны разгляд скаргі экс-дэпутата Андрэя Клімава адбудзецца 2-га кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе.
Аднак жонка палітвязьня не ўступае ў зносіны з журналістамі, бо лічыць, што гэтым абумоўлены праблемы Андрэя Клімава.
28.09.2007 Новы падазраваны ў крымінальнай справе па 193.1 артыкуле - моладзевы актывіст з Гомелю Андрэй Цянюта
27 верась на допыт па справе Маладога Фронту ў мясцовае упраўленьне КДБ быў выкліканы моладзевы актывіст Андрэй Цянюта. Сьледчы Андрэй Коласаў уручыў хлопцу пастанову аб прызнаньні яго падазраваным у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыіпа крымінальным артыкуле 193.1 КК РБ. Моладзевы актывіст адмовіўся адказваць на пытаньні без адваката і сьведчыць супраць сябе, аднак падпісаў дакумент, згодна з якім мусіць абавязкова зьяўляцца на допыты і сьледчыя мерапрыемствы.










