Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
11.12.2007 Прызначана дата судовага паседжаньня над палітвязьнем Артурам Фінькевічам
Як паведаміў ПЦ "Вясна" магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, толькі што ў канцэлярыі суду ён даведаўся, што разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненьні да палітвязьня Артура Фінькевіча, прызначаны на 20 сьнежня, пачатак паседжаньня ў 10-30.
11.12.2007 Кампанія салідарнасьці з Артурам Фінькевіча будзе моцная
10 сьнежня ў сядзібе БНФ засядаў грамадзкі камітэт салідарнасьці з палітвязьнямі. Галоўнае пытаньне на парадку дня – акцыі салідарнасьці з Артурам Фінькевічам, суд над якім можа адбыцца ўжо найбліжэйшым часам.
10.12.2007 Валерый Міснікаў – ахвяра карнай псіхіятрыі
З 16 лістапада у Браслаўскай абласной псіхіятрычнай лякарні "Слабодка" ўтрымліваецца Валерый Міснікаў, былы выкладчык гісторыі і права з Віцебску. Праваабаронца, які сам сябе называў “грамадскім пракурорам”, неаднаразова падвяргаўся судовым перасьледам за сваю актыўную грамадскую дзейнасьць.
07.12.2007 Прысуд Аляксандру Данілеўскаму – 180 гадзінаў грамадскіх работ
180 гадзінаў грамадскіх работ у выглядзе крымінальнага пакараньня атрымаў студэнт першага курсу ЕГУ з Віцебску Аляксандар Данілеўскі. Сёньня, пасьля тыднёвага разгляду сутнасьці крымінальнай справы, суддзя суду Першамайскага раёна Віцебска Алена Шарэц прызнала яго вінаватым у парушэньні часткі 1 артыкула 380 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (падробка, выраб, выкарыстаньне або распаўсюд падробных дакументаў, штампаў, пячатак бланкаў).
30.11.2007 Адміністрацыя Полацкага ўніверсітэту пагражае Кацярыне Салаўёвай выключэньнем
Сёньня адбылося паседжаньне дысцыплінарнай камісіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, на якім было прынятае рашэньне аб немэтазгоднасьці далейшага навучаньня моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай.
30.11.2007 Крымінальная справа Артура Фінькевіча перададзеная ў суд
Новую крымінальную справу супраць палітвязьня Артура Фінькевіча яшчэ ў сераду 28 лістапада перадалі з пракуратуры ў суд Кастрычніцкага раёну Магілёву. Пра гэта паведаміла маці Фінькевіча Марыя Вячаславаўна.
29.11.2007 Крымінальная справа супраць выдаўца Панамарова зноў спыненая
Як стала вядома, пракуратура зноў спыніла крымінальную справу супраць рэдактара незалежнага выданьня "Бойкий Клецк" Сяргея Панамарова.
28.11.2007 Моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву абвінавачваюць у крымінальных злачынствах
Паводле пратаколу затрыманьня, дзяўчыну абвінавацілі ў пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці. Сёньня ёй інкрымінавалі яшчэ два артыкулы Крымінальнага кодэксу: удзел у незарэгістраванай арганізацыі (арт.193) і зьнявага дзяржаўнай сымболікі (арт.139).
27.11.2007 Крымінальная справа супраць сьветлагорскага маладафронтаўца Арсеня Ягорчанка прыпынена
Моладзевы актывіст са Сьветлагорску Арсень Ягорчанка атрымаў пастанову з Упраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці, што папярэдняе сьледзтва крымінальнай справы за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", па якой ён праходзіць падазраваным, прыпынена па прычыне "немагчымасьці вытворчасьці сьледчых дзеяньняў".
27.11.2007 Адноўлена крымінальная справа супраць рэдактара незалежнага выданьня "Бойкий Клецк" Сяргея Панамарова
26 лістапада Сяргей Панамароў быў выкліканы на допыт у сувязі з тым, што з 15 кастрычніка папярэдняе сьледства па крымінальнай справе, узбуджанай супраць яго за ч.2 арт. 188 КК РБ ад 15 траўня 2007 г. за паклёп і несапраўдныя зьвесткі, якія абражаюць гонар і годнасьць загадчыцы Клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальлі Семашкевіч, адноўлена.
.
24.11.2007 Крымінальная справа супраць маладафронтаўца Кірыла Атаманчыка прыпынена
Пра гэта даведаўся бацька маладафронтаўца, патэлэфанаваўшы ў КДБ.
16.11.2007 Лiст ад Дзмiтрыя Дашкевiча
"Па вызваленнi, як тое i абяцаў у судзе, планую займацца ўсё тым жа — “Маладым фронтам”, гуртаваннем моладзi вакол хрысцiянскiх каштоўнасцяў i заснаваннем на iх нацыянальнай iдэi," - з ліста палітвязьня.
14.11.2007 Вынікі экспертызы Андруся Цянюты :хлопец адэкватны, адпавядае свайму ўзросту…
13 лістапада падчас чарговага допыту ў КДБ Андрусь Цянюта з адвакатам азнаёміліся з вынікамі псыхіятрычнай экспертызы, праведзенай яшчэ паўмесяцы назад.
12.11.2007 Паўла Батуева выклікаюць у пракуратуру
Актывіста Руха "За Свабоду" Паўла Батуева выклікаюць у пракуратуру 14 лістапада ў якасьці сьведкі падзеяў 7 лістапада.
06.11.2007 Помста кіраўніцтва дзяржкантролю прадпрымальніку 3 мільёны 100 тысяч рублёў
Сёння Маладзечненскі раённы суд вынес прысуд мясцоваму прадпрымальніку Мікалаю Апяцёнку, які ўжо доўгія гады шукае праўду ў барацьбе з раённым дзяржкантролем.










