Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

19.03.2008 Суд над Кацярынай Салаўёвай прызначаны на 27 сакавіка

Суддзя Полацкага гарадскога суду Алена Марозава 27 сакавіка ў 15-00 пачне разгляд крымінальнай справы моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай. Яна абвінавачваецца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Паводле артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, полацкая актывістка можа быць пазбаўлена волі на тэрмін да 2 год.

Палітвязьню Сяргею Парсюкевічу афіцыйна прад’яўлена абвінавачаньне

14.03.2008 Палітвязьню Сяргею Парсюкевічу афіцыйна прад’яўлена абвінавачаньне

Лідэру віцебскіх прадпрымальнікаў палітвязьню Сяргею Парсюкевічу пракуратура прад’явіла афіцыйнае абвінавачаньне па артыкуле 364 (“гвалт альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Сяргею Парсюкевічу правялі вочную стаўку са “збітым” ім міліцыянтам

11.03.2008 Сяргею Парсюкевічу правялі вочную стаўку са “збітым” ім міліцыянтам

Учора ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага актывіста прадпрымальніцкага руху наведала адвакатка Вера Страмкоўская.

Крымінальныя справы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску

10.03.2008 Крымінальныя справы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску

1. Баразенка Аляксандр, вучыццца ва Уроцлаўскім універсітэце (Польша), трапіў у спіс невыязных з Беларусі. Быў арыштаваны 11 студзеня на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прад’яўлена абвінавачваньне па па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак ".

07.03.2008 Парсюкевіча пакінулі за кратамі

Сьледчы Маскоўскага раёну Менску Дзьмітры Разанка прыняў рашэньне пакінуць за кратамі віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча. Рашэньне было абвешчанае ў адсутнасьць адвакаткі Парсюкевіча Веры Страмкоўскай.

07.03.2008 Новы абвінавачаны ў справе за мітынг 10 студзеня

20 гадовы Антон Койпіш зьвінавачаны ў парушэньні парадку і ў актыўным удзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску. Сярод іншага хлопцу інкрымінуецца перакрыцьцё праспэкту Незалежнасьці. Антону Койпішу пагражае да трох гадоў зьняволеньня, а ў найлепшым выпадку — штраф. Антон Койпіш атрымаў паведамленьне пра адлічэньне з чацьвертага курсу мэханіка матэматычнага факультэту БДУ. Антон Койпіш — чатырнаццаты чалавек, які фігуруе ў крымінальнай справе, заведзенай у сувязі зь менскімі падзеямі 10 студзеня 2008 году.

04.03.2008 Прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч затрыманы

На допыце ў пракуратуры Маскоўскага раёну Менску па крымінальнай справе, узбуджанай супраць віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, яму была ўручаная пастанова аб затрыманьні на трое сутак для правядзеньня сьледчых дзеяньняў. С.Парсюкевіча будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна.

04.03.2008 Па крымінальнай справе за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня прад'яўленыя абвінавачаньні тром актывістам

Сёньня ў сьледчым аддзеле ГУУС Мінгарвыканкаму ўдзельнікам прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня Пашкевічу Міхасю, Крываву Міхасю і Сяргееву Уладзіміру былі ўручаныя пастановы аб тым, што яны зьяўляюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.

04.03.2008 Зьбітага міліцыянтам на Акрэсьціна прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча абвінавачваюць у крымінальным злачынстве

Пракуратура Маскоўскага раёну Менску распачала крымінальную справу супраць віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча паводле арт. 364 КК РБ - "Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі". Сёньня ён выкліканы на допыт.

27.02.2008 Справу А.Кіма падрыхтавалі для перадачы ў суд

Сьледзтва ў крымінальнай справе супраць актывіста незарэгістраванай арганізацыі ”Ініцыятыва” Андрэя Кіма скончылася. Хлопца затрымалі 21 студзеня пры разгоне дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў. Яго абвінавачваюць у пагрозе супрацоўніку ДАІ. Пасьля таго, як Андрэй азнаёміцца з матэрыяламі справы, яе перададуць у суд.

27.02.2008 Кацярыне Салаўёвай прад'яўляюць абвінавачаньне

У ГУУС Полацка да сьледчага Аляксандра Малярскага сёньня выкліканая моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва. Як стала вядома ПЦ "Вясна" адлічанай студэнтке рыхтуюцца прад'явіць афіцыйнае абвінавачаньне па крымінальным артыкуле 193.1 за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" і перадаць матэрыялы справы ў суд. Аднак адвакат Кацярыны Салаўёвай сёньня задзейнічаны ў іншым судовым працэсе.

27.02.2008 Крымінальны перасьлед удзельнікаў мірнай акцыі прадпрымальнікаў працягваецца

На 28 лютага на допыт па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеям акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, выкліканыя 10 грамадзка-палітычных актывістаў

26.02.2008 А. Здвіжкоў: «Я спакойна ўздыхну толькі калі пакіну межы Рэспублікі Беларусь…»

Аляксандр Здвіжкоў збіраецца з’ехаць з Беларусі, змяніць грамадзянства і больш не будзе займацца журналістыкай. Пра гэта ён паведаміў калегам 25 лютага на першай пасля свайго вызвалення прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў офісе ГА «БАЖ».

26.02.2008 Пагроза Навумава завесьці 50 крымінальных справаў адносна ўдзельнікаў акцыяў амаль спраўдзілася.

Грамадзкіх актывістаў выклікаюць на допыт па крымінальнай справе за ўдзел у прадпрымальніцкай акцыі

25.02.2008 Прыпынена следства ў адносінах моладзевага актывіста Андрэя Цянюты

Упраўленьне КДБ па Гомельскай вобласьці прыпыніла сьзлества ў дачыненьні да моладзевага актывіста Андрэя Цянюты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства