Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
08.04.2008 Праз гадзіну ў Полацку пачнецца суд над Касяй Салаўёвай
Сёньня ў полацкім гарадзкім судзе пачынаецца суд над Касей Салаўёвай. Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Ёй пагражае да двух гадоў зьняволеньня.
07.04.2008 Суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам прызначаны на 16 красавіка
Пра гэта БелаПАН паведаміла адвакат прадпрымальніка Вера Страмкоўская.
07.04.2008 Адкрыты ліст сп. Аляксандру Лукашэнку, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Шведская Ініцыятыва за Дэмакратыю і Правы Чалавека выступіла ў абарону Кацярыны Салаўёвай і супраць палітычна матываванага крымінальнага артыкулу 193.1 КК РБ.
04.04.2008 «Працэс 14-ці» пачнецца 16 красавіка
16 га красавіка (серада) а 10:00 у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы (вул. Кірава, 21) пачнецца судовае паседжаньне па «справе 14 ці». Пра гэта nn.by паведаміла адвакатка Андрэя Кіма Тамара Сідарэнка.
01.04.2008 Да справы Андрэя Кіма далучылі яшчэ адну “крыміналку” (фота)
1 красавіка а 14-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Андрэя Кіма. У залі – Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч, прадстаўнікі амбасадаў. Справу разглядае судзьдзя Алена Ільіна, адвакатка – Сідарэнка.
31.03.2008 Падтрымаем Андрэя Кіма!
1 красавіка у 14:00 ў судзе Цэнтральнага раёну горада Менска пачнецца палітычная расправа над моладзевым грамадзкім актывістам, сябрам “Ініцыятывы”, Андрэям Кімам. 22-х гадовага хлопца абвінавачваюць у “«гвалце альбо пагрозе гвалту супрацоўніку міліцыі» паводле арт.364 КК РБ.
28.03.2008 Распачата крымінальная справа па факце вандалізму ў Курапатах
Распачата крымінальная справа па факце вандалізму ва ўрочышчы Курапаты. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч.
27.03.2008 Крымінальная справа па падзеях 10 студзеня – у судзе
Крымінальную справу, якую распачала пракуратура супраць удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, перадалі ў суд Цэнтральнага раёну Менску.
27.03.2008 Пасьля правядзеньня ператрусу затрыманы бабруйскі журналіст Андрэй Шобін (Дадаліся фота)
У кватэры бабруйскага журналіста Андрэя Шобіна супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у сувязі з узбуджанай менскай пракуратурай крымінальнай справай па арт. 367 КК РБ - "Паклёп ў дачыненьні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". У выніку канфіскаваная ўся кампутарная тэхніка і ўсе носьбіты інфармацыі, уключаючы дыскеты і відэакасеты, складзены пратакол выняцьця. Па зьвестках бабруйскіх праваабаронцаў, самога журналіста затрымалі і дастаўляюць на допыт у якасьці сьведкі.
27.03.2008 Суд над полацкай студэнткай Кацярынай Салаўёвай перанесены на 8 красавіка
Яна абвінавачваецца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Паводле артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, полацкая актывістка можа быць пазбаўлена волі на тэрмін да 2 год.
26.03.2008 Горадня: мільённы штраф за графіці
У Горадні на 35 базавых адзінак (1 мільён 225 тысяч рублёў) аштрафавалі Аляксея Сарнова, які напісаў на сьцяне “Вярніце льготы”.
25.03.2008 Алесь Каліта, Франак Вячорка і Мікіта Красноў пасьля допыту адпушчаныя на волю
Моладзевыя актывісты былі дапытаныя ў сьледчым камітэце ГУУС МІнгарвыканкаму ў якасьці сьведкаў па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях правядзеньня масавай акцыі пратэсту 10 студзеня.
25.03.2008 Мікіта Красноў і Алесь Каліта дапытваюцца ў сьледчым камітэце ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Сапёраў
Моладзевыя актывісты дапытваюцца ў якасьці сьведкаў па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях правядзеньня масавай акцыі пратэсту 10 студзеня. Там жа дагэтуль знаходзіцца Франак Вячорка, якога ўжо дапыталі, аднак не адпускаюць.
25.03.2008 Алесь Бяляцкі: “Такімі дзеяньнямі Аляксандр Лукашэнка ўсё больш заганяе Беларусь у міжнародную ізаляцыю.”
27 сакавіка 2008 году ў Полацкім гарадзкім судзе ў 15-00 пачнецца судовы працэс над моладзевай актывісткай Кацярынай Салаўёвай.
20.03.2008 Андрэя Кіма пачнуць судзіць 1 красавіка
Cтала вядома, што суд над моладзевым актывістам Андрэем Кімам адбудзецца ў аўторак 1 красавіка. Працэс пачнецца а 14 гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Справу будзе весьці судзьдзя Алена Ільіна










